Тытанік (фільм, 1997)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТытанікM:
Titanic
Постар фільма
Жанр фільм-катастрофа
меладрама
драма
Рэжысёр Джэймс Кэмеран
Прадзюсар Джэймс Кэмеран
Джон Ландау
Сцэнарыст Джэймс Кэмеран
У галоўных
ролях
Леанарда Дзі Капрыа
Кейт Уінслет
Білі Зейн
Кэці Бейтс
Аператар Расел Карпентэр
Кампазітар Джэймс Хорнер
Кінакампанія Злучаныя Штаты Амерыкі 20th Century Fox
Злучаныя Штаты Амерыкі Paramount Pictures
Злучаныя Штаты Амерыкі Lightstorm Entertainment
Працягласць Тэатральная версія:
194 хвіл.
Рэжысёрская версія:
216 хвіл.
Бюджэт $ 200 млн[1]
Зборы $2 243 134 099
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Мова англійская
Год 1997
2012 (паўторны рэліз)
IMDb ID 0120338
Афіцыйны сайт(англ.)

«Тыта́нік» (англ.: Titanic) — фільм-катастрофа 1997 года, зняты Джэймсам Кэмеранам, у якім паказана гібель легендарнага лайнера «Тытанік». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кейт Уінслет (Роза Дзьюіт Б’юкейтэр) і Леанарда Дзі Капрыа (Джэк Доўсан). Героі фільма, быўшы членамі розных сацыяльных слаёў, закахаліся адзін у аднаго на борце злашчаснага карабля, які здзяйсняў свой рэйс праз Атлантычны акіян у 1912 годзе.

Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 19 снежня 1997 года. Дыстрыбутарам фільма ў Паўночнай Амерыцы выступіла кампанія «Paramount Pictures», а ва ўсім астатнім свеце — «20th Century Fox». Бюджэт склаў 200 мільёнаў долараў ЗША[2] — рэкордны для свайго часу. «Тытанік» усталяваў рэкорд, стаўшы самым прыбытковым фільмам за ўсю гісторыю кінематографа, сабраўшы ў пракаце ва ўсім свеце звыш 1,8 мільярдаў долараў, і ўтрымліваў гэта дасягненне на працягу 12 гадоў, пакуль яно не было пабіта фільмам таго ж рэжысёра «Аватар»[3]. Апроч гэтага ён узначальваў амерыканскі бокс-офіс 15 тыдняў, што зрабіла яго другім фільмам пасля «Іншапланецяніна» (1982), які знаходзіўся на гэтай пазіцыі даўжэй усіх — 16 тыдняў.

У 1998 годзе «Тытанік» быў вылучаны на «Оскар» у 14 намінацыях, у выніку атрымаў 11 з іх, уключаючы ўзнагароду «Найлепшы фільм» 1997 года. Фільм стаў рэкардсменам па колькасці атрыманых узнагарод «Оскар» нароўні з такімі фільмамі, як «Усё пра Еву» (1950), «Бен-Гур» (1959) і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003), у сувязі з чым часта прызнаецца лепшым фільмам у жанры меладрама.

5 красавіка 2012 года, у сувязі са стагоддзем легендарнага крушэння адбылася прэм’ера гэтага фільма ў фармаце 3D і IMAX 3D[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Titanic (1997) - Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 3 лютага 2014.
  2. Box office statistics for Titanic (1997). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 3 лютага 2014.. BoxOfficeMojo.com. Праверана 6 сакавіка 2007 года
  3. Titanic sinks competitors without a trace. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. Праверана 3 лютага 2014.. BBC, 25 лютага 1998 года. Праверана 6 сакавіка 2007 года
  4. Paramount Pictures, Twentieth Century Fox і Lightstorm Entertainment сумесна заявілі пра перавыпуск у 3D-фармаце фільма «Тытанік» Джэймса Кэмерана 6 красавіка 2012 года.. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 3 лютага 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]