Тыфон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тыфон, міфалогія)
Тыфон
Пол мужчынскі пол
Бацька Тартар
Маці Гея
Жонка Яхідна
Дзеці Сфінкс, Orthrus[d][1], Цэрбер[2][1], Лярнейская гідра[1], Хімера[3], Aethon[d], Краміёнская свіння, Ladon[d], Anemoi Thuellai[d], Нямейскі леў, Colchian Dragon[d], Scylla[d] і Gorgon[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зеўс кідае сваю маланку ў Тыфона, Халкідская гідрыя, 550 да н.э., Дзяржаўны антычны збор (Inv. 596).

Тыфон (Тыфаэй, стар.-грэч.: Τυφῶν, Τυφωεύς, Τυφώς, эпіч. Τυφάων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] магутны велікан, якога парадзіла Гея; увасабленне вогненных сіл зямлі і яе выпарэнняў, з іх разбуральнымі дзеяннямі (імя Тыфон аднакаранёвае з дзеясловам τύφω, які азначае «дымець, чадзіць»).

З'яўленне[правіць | правіць зыходнік]

Сын Тартара і Геі[5], нарадзіўся ў Кілікіі (або сын Тартара і Тартары[6]). Або сын Геры, народжаны без бацькі, выгадаваны Піфонам[7]. Або Кронас даў Геры два яйкі, памазаныя яго семем, якія яна закапала іх пад гарой Арым[8], і нарадзіўся Тыфон. Ад Яхідны Тыфон быў бацькам міфічных пачвар (Орфа, Цэрбера, Лернейскай гідры, Калхідскага Дракона, Немейскага льва і інш.), якія на зямлі і пад зямлёю пагражалі чалавечаму роду, пакуль Геракл не знішчыў большасць з іх (акрамя, Сфінкса, Цэрбера і Хімеры). Ад Тыфона пайшлі ўсе ветры-пуставеі, акрамя Нота, Барэя і Зефіру[9].

Згадкі і бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Іліядзе згадваецца пра барацьбу Тыфона з Зеўсам і пра знаходжанне яго ў падземных нетрах, у краіне арымаў або пад гарой АрымайМалой Азіі). Паводле некаторых даных, падзеі адбываліся ў Фрыгіі «Катакекаўмене»[10].

Паводле Гесіёда Тыфон — апошняе параджэнне Геі (Зямлі), зачатае ад Тартара. Пераўзыходзіў усіх істот ростам і сілай. Пачвара валодае неверагоднай сілай рук і ног і мае на патыліцы 100 драконавых галоў[11], з чорнымі языкамі і вогненнымі вачамі; з пашчаў яго вырываецца то звычайны голас багоў, то роў жудаснага быка, тое рыканне льва, то выццё сабакі, то рэзкі свіст, які аддаецца рэхам у горах.

Тыфон мог бы стаць валадаром над багамі і смяротнымі, але Зеўс уступіў з ім у барацьбу, ад якой зямля скалынулася, суша, мора і неба загарэліся, і нават жыхары падземнага царства закалаціліся. Паводле адной з версій, Мойры ашукалі Тыфона, пераканаўшы, што ён стане мацнейшым, калі з'есць няспелых пладоў[12].

Нарэшце, трапны ўдар маланкі спыніў апантанасць Тыфона, які быў зрынуты ў Тартар, яго полымя забіла з расколін Этны[13]. І тут ён яшчэ не можа цалкам супакоіцца: калі ён варушыцца, адбываюцца землетрасенні і дзьмуць гарачыя ветры.

Пазней, калі грэкам сталі вядомыя вулканічныя ўласцівасці Кумскага берага ў Італіі, Ліпарскіх астравоў і Сіцыліі, волат Тыфон быў перанесены і ў гэтыя мясцовасці.

Паводле Эсхіла, пасля бітваў Зеўс паразіў яго маланкай і накінуў на яго гару Этну ў Сіцыліі[14] і зрабіў вартавым Гефеста, які паставіў свае кавадлы ў яго на патыліцы[15].

У вытлумачэнні, Тыфон быў правадыром гігантаў у Фрыгіі, пераможаных Зеўсам[16]. Паводле іншых, паражоны маланкай і шукаў сховішчы пад зямлёй, утварыўшы рэчышча ракі Аронт[17]. «Меч Тыфея» згадвае Вергілій[18].

Яго лакалізуюць на гары Касій у Сірыі, сучасныя навукоўцы параўноўваюць яго з Ілуянкам.

Пазней Тыфон атаясамляўся з егіпецкім Сетам[19], богам Сірока, смерці, спусташэння, сонечнага і месяцавага зацьменняў і іншых няшчасцяў. Егіпецкае сузор'е Тыфона грэкі называлі Мядзведзем[20]. Тыфонам умоўна называецца міфічная жывёла, у выглядзе якога (або мужчыны з яго галавой) малявалі старажытнаегіпецкага бога Сета — у яго гарбаты тонкі нос, загнутыя ўніз і прамыя доўгія, прамавугольныя на канцах, вушы, цвёрды як палка хвост, расшчэплены на канцы[21].

Паводле нейкага фрыгійскага сачынення, сын Эака (або Алкея), — унук Геракла[22].

Зноскі

  1. а б в Любкер Ф. Typhoeus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1429.
  2. Любкер Ф. Inferi // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 661–663.
  3. Любкер Ф. Chimaera // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 281.
  4. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.514-515, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.447-448
  5. Гесіёд. Тэагонія 821—822
  6. Гігін. Міфы 151
  7. Гімны Гамера II 128; Стэсіхар, фр.239 Пейдж
  8. Схолии к Гомеру. Илиада II 785 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.837-838
  9. Гесіёд. Тэагонія 869—870
  10. Страбон. Геаграфія XII 8, 19 (стар.579)
  11. Піндар. Алімпійскія песні IV 7; Гігін. Міфы 152
  12. Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.183
  13. Гесіёд. Тэагонія 868
  14. Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 351—372; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 6, 3 далей; Страбон. Геаграфія V 4, 9 (стар.248); Вергілій. Энеіда IX 716
  15. Антанін Ліберал. Метамарфозы 28, 4
  16. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 71, 2
  17. Страбон. Геаграфія XVI 2, 7 (стар.751)
  18. Вергілій. Энеіда VIII 298
  19. Эсхіл. Просьбіткі 560; Герадот. Гісторыя II 144; Плутарх. Пра Ісіду і Асірыса 2
  20. Плутарх. Пра Ісіду і Асірысе 21
  21. Эль Алави, Мохамед Эль Саиед Эль Саиед Образно-стилистическое своеобразие анималистической пластики Древнего Египта Архівавана 28 кастрычніка 2014.: диссертация ... кандидата искусствоведения: 17.00.04. — Ленинград, 1984. — 181 с.
  22. Плутарх. Пра Ісіду і Асірысе 29

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).