Тыёнэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тыёнэ
спадарожнік Юпітэра
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік
Дата адкрыцця
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось
20 940 000 км
Эксцэнтрысітэт
0,229
Перыяд абарачэння
627,3 сутак
Нахіл арбіты

148,5°

Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр

4 км

Маса
9×1013 кг
Альбеда

0,04

Атмасфера

няма

Тыёнэ (стар.-грэч.: Θυώνη) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр. Таксама вядомы як Юпітэр XXIX.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў выяўлены 11 снежня 2001 года астраномамі з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 2.

Уласнае імя спадарожнік атрымаў у жніўні 2003 года ў гонар Семелы, каханай Зеўса у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Тыёнэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.940.000 км. за 627 дзён і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,229. Нахіл рэтраграднай арбіты 148,5 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Тыёнэ складае ў сярэднім 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,3 m.