Перайсці да зместу

Тэадор Жыхлінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэадор Жыхлінскі
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1830(1830-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1909(1909-08-25) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік, геральдыст, генеалог
Навуковая сфера журналістыка[1], генеалогія[1], геральдыка[1] і палітычная дзейнасць[d][1]
Месца працы

Тэадор Жыхлі́нскі (польск.: Teodor Żychliński; 25 чэрвеня 1836, Гжыміслаў каля Сьрэма, Польшча — 26 жніўня 1909, Познань) — польскі гісторык, генеалог і публіцыст[2].

Паходзіў са шляхецкай сям’і[2]. Служыў паручнікам артылерыі ў прускай арміі. Пазней перасяліўся ва Уроцлаў, дзе ў 1863 годзе ўдзельнічаў у канспірацыйным руху, а пасля жыў у Познані[2].

У 1864—1876 гадах быў рэдактарам газет «Dziennik Poznański» («Пазнанскі дзённік») і «Kurier Poznański» («Пазнанскі кур’ер»)[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх гістарычна-генеалагічных даследаванняў. Асноўная праца — шматтомная «Залатая кніга польскай шляхты» («Złota księga szlachty polskiej», т. 1—31, Познань, 1879—1908), якая змяшчае 521 гістарычна-генеалагічны нарыс шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай[2].

Нарысы пра роды Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку Агінскіх, Белазораў, Бжастоўскіх, Вайніловічаў, Валадкевічаў, Касакоўскіх, Нарушэвічаў, Пацаў, Плятэраў, Ромераў, Сангушкаў, Сяляваў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храпавіцкіх і іншых) вылучаюцца высокім узроўнем апрацоўкі і дакладнасцю[2]. Шмат матэрыялаў пра шляхту ВКЛ Жыхлінскаму даслаў Станіслаў Казімір Касакоўскі[3].

  • Żywot Tadeusza Kościuszki. — Poznań, 1876.
  • Kronika żałobna rodzin wielkopolskich od 1863—1876 r. — Poznań, 1877.
  • Złota księga szlachty polskiej. — T. 1-31. — Poznań, 1879—1908.
  1. а б в г Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е Тэадор Жыхлінскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  3. Станіслаў Казімір Касакоўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»