Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф
ням.: Theodor Ludwig Wilhelm von Bischoff
Theodor Ludwig Wilhelm von Bischoff.jpg
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1807(1807-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1882(1882-12-05) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Германія
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, анатам
Навуковая сфера анатомія, эмбрыялогія, фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны, доктар філасофіі
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як упершыню даказаў наяўнасць у крыві жывёл кіслароду і свабоднай вуглекіслаты
Узнагароды і прэміі
Bavarian Maximilian Order for Science and Art
Commons-logo.svg Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф на Вікісховішчы

Тэадор Людвіг Вільгельм фон Бішаф (ням.: Theodor Ludwig Wilhelm von Bischoff; 28 кастрычніка 1807, Гановер5 снежня 1882, Мюнхен) — нямецкі анатам, фізіёлаг, эмбрыёлаг. Доктар філасофіі (1829). Доктар медыцыны (1832). Прафесар (1836). Член-карэспандэнт, замежны член Пецярбургскай АН (1846).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1807 г. у Гановеры. Адукацыю атрымаў ў Бонскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. З 1832 года асістэнт пры ўніверсітэцкай клініцы ў Берліне. З 1836 года прафесар анатоміі і фізіялогіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. З 1844 па 1855 год прафесар Гісэнскага ўніверсітэта. З 1855 па 1878 год у Мюнхенскім універсітэце, пасля чаго выйшаў у адстаўку. Памёр 5 снежня 1882 г. у Мюнхене.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Т. Л. Бішаф займаўся даследаваннямі стадый развіцця зародка млекакормячых, параўнальным вывучэннем мозга чалавека і малпаў. У сваёй дысертацыі «Commentatio de novis quibusdam experimentis doctrinam de respiratione institutis» упершыню даказаў наяўнасць у крыві жывёл кіслароду і свабоднай вуглекіслаты. Пры непасрэдным удзеле Бішафа ў Гісэнскім універсітэце былі створаны Фізіялагічны інстытут і анатамічны тэатр. У 1838 годзе апісаў працэс драблення яйцаклеткі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 164—165. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]