Тэадор Нарбут
Тэадор Нарбут | |
польск.: Teodor Narbutt | |
| |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці: | Людвік Нарбут |
Род дзейнасці | антраполаг, ваенны інжынер, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, аўтар, журналіст, пісьменнік, інжынер |
Навуковая сфера | гістарыяграфія і археалогія |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Тэадор Нарбут, Фёдар Яўхімавіч Нарбут (польск.: Teodor Narbutt; 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784, маёнт. Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 (26) лістапада 1864, Вільня) — беларускі гісторык, археолаг, інжынер.
Змест
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
З роду Нарбутаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—1807) і расійска-шведскай (1808—1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваім маёнтку, даследаваў гісторыю ВКЛ, праводзіў археалагічныя раскопкі. Найбольш значны яго твор — «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1-9, 1835-41), дзе, разам з іншым, апісаны народныя абрады беларусаў Лідчыны. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Арыштаваны ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў.
Даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Тэадор Нарбут першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне непадалёку ад в. Шаўры Лідскага пав. Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага пав. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў ятвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў старажытнай, бо аналагічная існавала і ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1-9, 1835-41; давёў падзеі да 1569), у 1-м томе якой змясціў табліцу сваіх знаходак. Увёў у навуковы ўжытак «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
У сваіх творах выкарыстоўваў часам крыніцы, якія паводле меркавання сучасных даследчыкаў не існавалі і былі выдуманыя самім Нарбутам. Найбольш вядомая з падобных «уяўных крыніц» — Раўданская хроніка.[2]
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- O kurhanach: Ваdаnіе starożytności Lіtеwskich // Туgodnik Wіlеński. 1818. Т. 7, № 123.
- Pomniki do dziejów litewskich… Wilno, 1846.
- Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. Wilno, 1856.
Зноскі
- ↑ Нарбут Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Улащик Н. Н., предисловие…
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.
- Каханоўскі Г. А. Прадвесне навукі. Мн., 1990.
- Ненадавец А. М. Тэадор Нарбут. Мінск, 1996.
- Маракоў Л. У. 2 // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах)..
- Семянчук А. Тэадор Нарбут — гісторык Вялікага Княства Літоўскага і Браслаўшчыны // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VІ-й навуковай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадзскага дзеяча Стніслава Нарбута. Браслаў, 2003.
- Улащик. Очерки.
- АЗБ.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Улащик Н. Н. предисловие к: Хроника Быховца. М. Наука. 1966.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Dzieje starożytne narodu litewskiego
- Нарбуты — Эл.рэсурс pawet.net
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1784 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1864 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Постаці беларускай археалогіі
- Інжынеры Беларусі
- Род Нарбутаў