Тэадор Стэг
Тэадор Стэг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Théodore Steeg | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэ Тардзьё | ||||||
Пераемнік | П'ер Лаваль | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 снежня 1868[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 снежня 1950[2] (82 гады) ці 10 снежня 1950[1] (81 год)
|
||||||
Бацька | Jules Steeg[d] | ||||||
Жонка | Ewaldine Bonét-Maury[d] | ||||||
Дзеці | Juliette Cabouat[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Жуль Жазэф Тэадор Стэг (фр.: Jules Joseph Théodore Steeg; 19 снежня 1868, Лібурн — 19 снежня 1950, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і пратэстанцкага пастара. Вучыўся ў каледжы ў родным Лібурне, а затым у прэстыжным парыжскім ліцэі Генрыха IV. Атрымаў адукацыю ў галіне права і літаратуры. У 1892 годзе пачаў педагагічную дзейнасць, а ў 1895 годзе стаў выкладчыкам філасофіі. У 1904 годзе быў упершыню абраны дэпутатам парламента ад Парыжа, прадстаўляючы радыкальна-сацыялістычную плынь. У 1906 і 1910 гадах яго перавыбіралі. Паралельна з парламентскай дзейнасцю ён працаваў адвакатам. З 1911 па 1930 гады неаднаразова ўваходзіў у склад урадаў, займаючы пасады міністра адукацыі, унутраных спраў і юстыцыі.
З 1914 па 1940 гады быў сенатарам ад дэпартамента Сена. У ліпені 1921 года яго прызначылі генерал-губернатарам Алжыра, дзе ён працаваў да 1925 года. Пасля гэтага, з кастрычніка 1925 па студзень 1929 года, быў генеральным рэзідэнтам Францыі ў Марока.
13 снежня 1930 па 22 студзеня 1931 года занял пасаду прэм’ер-міністра Францыі. Яго ўрад прадстаўляў шырокую кааліцыю ад умераных сацыялістаў да правацэнтрыстаў. У сенацкім каланіяльным камітэце ён адыгрываў значную ролю, асабліва ў 1934–1937 гадах, калі быў яго старшынёй. У 1938 годзе, пры левым урадзе Народнага фронту, ён нядоўга займаў пасаду міністра па каланіяльных пытаннях, а потым — дзяржаўнага міністра ў другім кабінеце Леона Блюма.
У ліпені 1940 года ўстрымаўся ад галасавання за надзвычайныя паўнамоцтвы маршалу Філіпу Петэну. Пасля вайны, у 1945 годзе, быў абраны старшынёй Радыкальнай партыі, але хутка адышоў ад палітычнай дзейнасці.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б senat.fr
- ↑ а б Théodore Steeg // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.