Тэатральная (станцыя метро, Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Тэатральная»
укр.: Театральна
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 6 лістапада 1987 года
Ранейшыя назвы Ленінская
Раён Шаўчэнкаўскі
Глыбіня залажэння, м 70 м
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 102,0 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Пушкінскай, Багдана Хмяльніцкага
Пераходы на станцыі «Залатыя Вароты»
Час адкрыцця 05:43
Код станцыі 119
Суседнія станцыі Хрэшчатык і Універсітэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
аўтаінфарматар
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Тэатральная (укр.: Театра́льна, вымаўленне ) — 28-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі, паміж станцыямі «Хрэшчатык» і «Універсітэт». Адкрыта 6 лістапада 1987 года пад назвай «Ленінская» (ад вуліцы Леніна, цяпер — Багдана Хмяльніцкага, дзе размешчаная станцыя). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993, ад размешчаных паблізу Рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі і Нацыянальнай оперы Украіны.

З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Святошынска-Броварскай і Сырэцка-Пячэрскай. Таксама побач са станцыяй знаходзяцца Цэнтральны ўнівермаг і Музей прыродазнаўства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя ўбудаваная ў дзеючую лінію адмыслова як перасадачны пункт на Сырэцка-Пячэрскую лінію. На поўдзень ад старых тунэляў перагона «Універсітэт» — «Хрэшчатык» пачалі будаўніцтва станцыі і пад’язных тунэляў. На завяршальным этапе будаўніцтва новы вузел далучылі да існуючай лініі. Пры гэтым на працягу паўгода, з 31 сакавіка па 1 кастрычнiка 1987 г., калі лінія апынулася разарванай напалам, паміж «Універсітэтам» і «Хрэшчатыкам» цягнікі не хадзілі. На гэты перыяд транспартныя зносіны паміж «Універсітэтам» і «Хрэшчатыкам» выконваў часовы тралейбусны маршрут нумар 32, рухам ад Кіева-Пячэрскай Лаўры да Чыгуначнага вакзала. Саму станцыю адкрылі крыху больш чым праз месяц пасля аднаўлення руху, прымеркаваўшы адкрыццё да 6 лістапада — напярэдадні 70-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. У той жа дзень быў закрыты тралейбусны маршрут нумар 32.

Старыя тунэлі, даўжынёй больш за 300 м кожны, знаходзяцца ў закансерваваным стане і часткова пераразаюцца зборам станцыі «Залатыя вароты». Для прафілактычных аглядаў да тунэляў маецца доступ праз службовыя праходы.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, сумешчаным з падземным пераходам на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Пушкінскай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Па прычыне таго, што праектная назва станцыі была «Ленінская», архітэктарам паставілі мэту стварыць афармленне падземнага вестыбюля, прысвечанае Леніну. У першым праекце калектыў архітэктараў пастараўся зрабіць акцэнт на тым, што Ленін любіў як чалавек. Аднак гэты праект быў адхілены, і станцыя набыла інтэр’ер у афіцыёзным стылі.

У афармленні пераважае граніт чырвона-карычневых тонаў Лезнікоўскага радовішча ў Жытомірскай вобласці (з таго самага, адкуль у 1929 г. узяты камень для Маўзалея Леніна), якім аздобленыя пілоны і тарэц цэнтральнай залы. У нішах пілонаў з боку цэнтральнай залы былі ўсталяваныя металічныя гарэльефы ў выглядзе сцягоў з цытатамі з прац Леніна на рускай і ўкраінскай мовах (у лютым 2014 года падчас «Ленінападу» дэмантаваныя). У тарцы залы размешчаны бронзавы бюст Леніна. У 2014 годзе ён быў зачынены фальшсцяной, на якой у лістападзе 2014 г. выкананы каляровы малюнак глядзельнай залы Кіеўскай оперы. З боку пасадачных платформаў цэнтральная частка пілонаў аздобленая светла-шэрым мармурам.

Падсвятленне цэнтральнага і платформенных залаў — закарнізнае. Шляхавыя сцены аздоблены белым мармурам.

Верхні цыліндрычны падземны вестыбюль цалкам з’яўляецца кампазіцыяй «Спіраль часу», якая складаецца з гарэльефаў і барэльефаў. Яны ўвасабляюць адлюстраванне гістарычных падзей, якія ператвараюцца ў птушак і прамяні і нарэшце збягаюцца ў цэнтры зводу, дзе зманціравана вялікая жырандоля з мяккім белым святлом.

Перасадкі[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне залы станцыі размешчаны чатыры галерэі-праходы над платформай другога шляху, вядучыя да чатырохстужачнага аднамаршавага эскалатара, па якім можна перайсці на станцыю «Залатыя Вароты».

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 05:43, закрыццё — 00:18.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 05:57
  • ст. «Акадэмгарадок» — 05:53

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:25
  • ст. «Акадэмгарадок» — 00:22

Пераход на станцыю «Залатыя вароты» працуе з 05:50 да 0:27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]