Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Заснаваны 1990 (1992)
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Крапоткіна д. 44. Мінск, Беларусь[1]
Кіраўніцтва
Дырэктар Святлана Карукіна
Мастацкі кіраўнік
Сайт rtbd.by

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (РТБД) — беларускі драматычны тэатр, знаходзіцца ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Вольная сцэна»[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1990 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Мінску Дзяржаўнага тэатра-лабараторыі нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна»[2], які пэўны час існаваў як структурнае падраздзяленне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. Канцэпцыяй новага тэатра была падтрымка нацыянальнай драматургіі, адкрыццё новых імён беларускіх аўтараў. Тэатр узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Мазынскі. Трупа была сфарміраваная з ягоных вучняў, выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў працу ў 1991 годзе на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 12)[2]. Першая прэм’ера адбылася 1 лютага 1992 года. П’есу «Ку-ку» Міколы Арахоўскага паставіў рэжысёр Андрэй Гузій. 1 лютага 1992 года РТБД лічыць пачаткам дзейнасці тэатра.

РТБД[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1993 года пераехаў ва ўласнае памяшканне па вул. Крапоткіна, 44, атрымаў статус рэспубліканскага тэатра і сучасную назву. З маладымі драматургамі праводзілася скрупулёзная праца. Абавязковай была прысутнасць аўтара пры чытцы п’есы акцёрамі, удзел у рэпетыцыях. Цягам першага дзесяцігоддзя ў рэпертуары з’явіліся спектаклі паводле твораў Міколы Арахоўскага, Уладзіміра Сауліча, Ігара Сідарука, Максіма Клімковіча, Міраслава Адамчыка, Раісы Баравіковай, Алены Паповай, Сяргея Кавалёва і іншых.

Акцэнт быў зроблены на спектаклях метафарычнага і абсурдысцкага кірунку. Тэатр браў актыўны ўдзел у фестывалях. Са спектаклямі «Рычард» і «Макбет» паводле Уільяма Шэкспіра двойчы з поспехам удзельнічаў у Эдынбугскім тэатральным фестывалі Фрындж.

З 2000 па 2012 год Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўзначальваў рэжысёр Валерый Анісенка. Новая трупа была сфарміравана з выпускнікоў Універсітэта культуры і мастацтваў, вучняў рэжысёра. Асаблівая ўвага ў гэты час надавалася атмасферы студыйнасці, прафесійнаму росту маладых акцёраў, творчай дысцыпліне, духоўнаму мікраклімату. Тэатр-дом абраны як аснова прафесійнай мадэлі. Мастацкія прыярытэты былі аддадзены псіхалагічнаму тэатру. У гэты час РТБД далучаецца да міжнароднага тэатральнага руху, атрымлівае запрашэнні на міжнародныя фестывалі. Спектаклі «Жанчыны Бергмана» Мікалая Рудкоўскага, «Адвечная песня» Янкі Купалы (рэжысёр Сяргей Кавальчык), «Чарнобыльская малітва» паводле твора Святланы Алексіевіч мелі міжнародныя ўзнагароды. Быў наладжаны шэраг сумесных міжнародных праектаў з тэатральнымі дзеячамі Францыі, Ізраіля, Расіі, ЗША, Сербіі.

У РТБД значна палепшыліся ўмовы для творчасці, да тэатра далучылі другі паверх суседняга будынку. У 2007 годзе пры тэатры быў створаны Цэнтр беларускай драматургіі. У трупе ў гэты час працавалі 33 акцёры, у рэпертуары — 33 спектакля. У 2010 годзе тэатру нададзена ганаровае званне Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе мастацкім кіраўніком тэатра прызначаны рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, у 2014-м дырэктарам тэатра становіцца Уладзімір Карачэўскі. Значнымі спектаклямі гэтага перыяду лічацца «Раскіданае гняздо» паводле Янкі Купалы (рэж. Аляксандр Гарцуеў), «Пелікан» паводле Аўгуста Стрындберга (рэж. Аляксандр Гарцуеў), «Гэта ўсё яна» паводле Андрэя Іванова (рэж. Моніка Дубраўлянска), «Сіндром Медэі» паводле Юліі Чарняўскай (рэж. Кацярына Аверкава), «Кар’ера доктара Рауса» паводле Віктара Марціновіча (рэж. Аляксандр Гарцуеў), «Бетон» Яўгена Карняга, эксперыментальныя спектаклі рэжысёра Аляксандра Марчанкі «Мабыць?», «Беларусь. Дыдактыка».

У 2015 годзе РТБД стаў арганізатарам ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі, Грузіі.

Пасля 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

У час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту, 16 жніўня 2020 года калектыў тэатра запісаў відэазварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт і правесці новыя выбары[3]. Таксама было абвешчана, што тэатр не адкрые новы сезон 18 жніўня праз палітычную абстаноўку ў краіне. Адкрыццё сезона было перанесена на 2 верасня[3]. 20 жніўня супрацоўнікі тэатра падтрымалі агульнанацыянальную забастоўку, а таксама выказалі падтрымку акцёрам разгромленага Купалаўскага тэатра[4]. У кастрычніку 2020 года з тэатра звольніўся акцёр Андрэй Новік, заявіўшы, што «не мае маральных сіл выходзіць на сцэну дзяржаўнага тэатра»[5].

15 лістапада 2020 года быў затрыманы і жорстка збіты акцёр тэатра Ілья Ясінскі[6]. 16 лістапада адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса», у якім Ясінскі іграў ролю Біскупа, замест акцёра на сцэне стаяла пустое крэсла, голас з дынамікаў чытаў тэкст[7]. Ясінскі быў вымушаны нелегальна бегчы ў Літву ад крымінальнага пераследу[8]. 16 лістапада ў знак пратэсту супраць цэнзуры з боку дзяржавы звольніўся Мікалай Стонька, у відэазвароце ён падтрымаў пратэсты[9][10].

У канцы снежня 2021 года ў рамках маштабных палітычных чыстак быў звольнены мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў[11]. 27 лютага 2022 года на антываеннай акцыі ў часе правядзення рэферэндуму быў затрыманы акцёр Максім Шышко, пасля адміністрацыйнага арышту ён быў высланы з краіны і звольнены з тэатра[12]. Увесну таго ж года з палітычных прычын звольнены акцёркі Марына Здаранкова, Марыя Пятровіч і Алена Баярава[12].

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі  — Аляксандр Марчанка (2009—2018)[удакладніць]

Некаторыя спектаклі[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у фестывалях[правіць | правіць зыходнік]

1993

  • Фестываль «Прыбалтыйскія тэатральныя вёсны» (Гродна, Беларусь). «Ку-ку» М. Арахоўскага. Дыплом «За лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі» (У. Кін-Камінскі — Супермен).

1995

  • Сусветны Эдынбургскі фестываль «Фрындж» (Эдынбург, Вялікабрытанія). «Рычард» У. Шэкспіра. Найвышэйшая адзнака («пяць зорак») прэсы.
  • Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў «Маладзечанская сакавіца» (Маладзечна, Беларусь). «Барбара Радзівіл» Р. Баравіковай. Дыплом «За лепшае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі».

1996

  • Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). "Рычард " У. Шэкспіра. Дыплом «За лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі» (А. Гарбуз — Рычард).
  • Сусветны Эдынбургскі фестываль «Фрындж» (Эдынбург, Вялікабрытанія). «Макбет» У. Шэкспіра.

1998

  • Фестываль сучаснай нямецкамоўнай драматургіі (Мінск, Беларусь). «Бот і яго шкарпэтка» Г. Ахтэрнбуша. Дыплом «Лепшая жаночая роля» (Л. Сідаркевіч — Фанні).
  • Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча. Дыплом «За лепшую рэжысуру».
  • Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў "Маладзечанская сакавіца″ (Маладзечна, Беларусь). «Містар Розыгрыш» С. Кандрашова. Дыплом «За лепшую драматургію». Дыплом «За лепшае выкананне жаночай ролі» (А. Гудкова — Святлана). Дыплом «За лепшае выкананне мужчынскай ролі» (М. Рабычын -Дзмітрый).

2001

  • Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча. Ганаровы дыплом «За значны ўклад у справу папулярызацыі беларускай драматургіі».

2002

  • Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. Дыплом «За лепшую жаночую ролю» (Т. Мархель — Інгрыд). Спецыяльны прыз журы (Л. Сідаркевіч — Ліў).
  • Міжнародны тэатральны фестываль SIBIU (Сібіу, Румынія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

2003

  • Міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў (Каір, Егіпет). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.
  • Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Масква, Расія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. Дыплом «Лепшая жаночая роля» (Т. Мархель — Інгрыд).
  • Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом «Лепшы спектакль фестывалю».

2004

  • Тэатральны конкурс Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (Мінск, Беларусь). «Песні ваўка» В. Паніна. Дыплом «За лепшую жаночую ролю» (Л. Сідаркевіч — Даўганогая).

2005

  • Міжнародны тэатральны фестываль «Этот День Победы…» (Масква, Расія). «Трыбунал» А. Макаёнка. Дыплом "За лепшую жаночую ролю (Т. Мархель — Паліна). Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» (В. Ласоўскі — Цярэшка).
  • Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь). «П’емонцкі звер» А. Курэйчыка.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «П’емонцкі звер» А. Курэйчыка.
  • Міжнародны фестываль «Тэатральныя канфрантацыі» (Люблін, Польшча). «Майстар галадання» Т. Ружэвіча.
  • Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Вампілава (Іркуцк, Расія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.
  • Усерасійскі тэатральны фестываль «Акцёры Расіі — Міхаілу Шчэпкіну» (Белгарад, Расія). «Валянціна» А. Вампілава. Дыплом «За адданасць агульнаславянскім культурным каштоўнасцям».
  • Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Мінск, Беларусь). «Трыбунал» А. Макаёнка. Спецыяльны дыплом «За творчую садружнасць тэатраў Беларусі і Расіі». Залаты дыплом «За лепшую ролю» (Л. Стрыжова — Паліна).

2006

  • Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно «Залатая Хорціца. Этна-2006» (Запарожжа, Украіна). «Дзіця з Батлеема» М. Пінігіна.
  • Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Масква, Расія). «Шлях у Царград» З. Косціча. Бронзавы дыплом «За творчае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербскай».
  • Фестываль сучаснага беларускага тэатра «Урокі беларускага» (Варшава, Польшча). Спектакль «Палёты з анёлам» З. Сагалава.
  • Тэатральны конкурс Мінскага міжнароднага фестывалю «Лістапад» (Мінск, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом «Народнай газеты» акцёру І. Сігову.
  • Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава. Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» (В. Анісенка — Мастак).
  • Міжнародны фестываль «Тэатральнае кола» (Тальяці, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом дырэктара фестывалю «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы» (І.Сігоў — Мужык). Дыплом «За акцёрскі ансамбль».

2007

  • Рэспубліканскі фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Галасы гісторыі» (Волагда, Расія). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Гран-пры.
  • Міжнародны фестываль антычнага мастацтва «Баспорскія агоны» (Керч, Украіна). «Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва. Гран-пры.
  • Міжнародны фестываль тэатраў Цэнтральнай Еўропы «Суседзі» (Люблін, Польшча). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.
  • Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава. Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» (В. Анісенка — Мастак).
  • Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама». «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

2008

  • Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Каласы пад сярпом тваім» паводле У. Караткевіча.
  • Усерасійскі тэатральны фестываль «Акцёры Расіі — Міхаілу Шчэпкіну» (Белгарад, Расія). «Неба ў дыяментах» паводле А. Чэхава. Дыплом «За арыгінальнае пластычнае рашэнне чэхаўскіх тэкстаў».
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Чэхаў, Тэатр, Ялта» (Ялта, Украіна). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. «Лепшая жаночая роля ў сучаснай п’есе» (Т. Мархель — Iнгрыд).
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Блукаючыя зоркі» (Кіеў, Украіна). «Палёты з анёлам» З. Сагалава.
  • Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» (Магілёў, Беларусь). «Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. Гран-пры. Галоўны прыз журы прэсы.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Новыя п’есы з Еўропы» (Вісбадэн, Германія). «Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля.

2009

  • Фестываль сучаснага еўрапейскага тэатра «Еўрасцэна» (Лейпцыг, Германія). «Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля.
  • Міжнародны фестываль «Тэатральныя канфрантацыі» (Люблін, Польшча). «Вяртанне галадара» С. Кавалёва.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «На радзіме А. П. Чэхава» (Таганрог, Расія). «Чайка» А. Чэхава. Дыплом лаўрэата фестывалю.

2010

  • Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Неба ў дыяментах» паводле А.Чэхава. Дыплом «Лепшы камерны спектакль». Дыплом «За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі» (Л.Сідаркевіч — Дзяўчына). Дыплом журы прэсы «Лепшы камерны спектакль».
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава. Дыплом «За лепшую жаночую ролю другога плана» (Г. Палупанава — Анёл).
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Чайка» А. Чэхава. Дыплом «За арыгінальнае асваенне новай мастацкай прасторы ў спектаклі „Чайка“ Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі».
  • Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно «Залатая Хорціца» (Запарожжа, Украіна). «Жан і Беатрыса» К. Фрэшэт. «Неба ў дыяментах» паводле А. Чэхава.

2011

  • Міжнародны фестываль камерных спектакляў па творах Ф. Дастаеўскага (Вялікі Ноўгарад, Расія). «Сонечка» А. Паповай паводле «Злачынства и пакарання» Ф. Дастаеўскага. Прыз глядацкіх сімпатый.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Славія» (Бялград, Сербія). «Дзённік паэта» («Інтымны дзённік») С. Кавалёва.
  • Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Сонечка» А. Паповай паводле рамана «Злачынства і пакаранне» Ф. Дастаеўскага. Дыплом «Лепшая рэжысёрская работа».
  • Міжнародны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Чайка» А. Чэхава. Дыплом «Лепшы акцёрскі ансамбль». 4 дыпломы журы прэсы: «Лепшая мужчынская роля» (Д. Паршын — Трэплеў); «Лепшая жаночая роля другога плана» (Ю. Шаўчук — Маша), «Лепшая мужчынская роля другога плана» (С. Шымко — Сямён Сямёнавіч); «За высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акцёрскі ансамбль».
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія). «Палёты з анёлам» З.Сагалава. Дыплом «За лепшую жаночую ролю другога плана» (Г.Палупанава — Анёл).
  • Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва.

2012

  • Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Чайка» А. Чэхава, «Адамавы жарты» паводле Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча.

2013

  • Тэатральны фестываль Міжнароднага Чарнаморскага клуба «Homoludens» (Нікалаеў, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Гран-пры «Залаты дэльфін». Дыплом «Лепшая жаночая роля другога плана» (Б. Шпінер — Восень). Дыпломы журы прэсы: «Лепшы спектакль», «За лепшы акцёрскі ансамбль».
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом «За нацыянальны каларыт і прагу да жыцця ў фолк-рок-оперы „Адвечная песня“».
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Сцэна чалавецтва» (Чаркасы, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы.
  • Міжнародны фестываль камерных і монаспектакляў «Ludi» (Арол, Расія). «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка. Дыплом Маладзёжнага журы «Лепшы спектакль на вялікай сцэне».
  • «Рэспубліканскі фестываль Нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча»  (Беларусь, г. Бабруйск), спектакль

«Дажыць да прэм’еры» па п’есе Мікалая Рудкоўскага.

2014

  • Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Бегчы з Эльсінора, або Гамлет навыварат» В. Понізава. Рэжысёр, мастак С. Паўлюк (Украіна).
  • Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «M.аrt.кантакт» (Магілёў, Беларусь). «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы. Спецыяльны дыплом «Дэбют» (А. Курэнь — Данілка).

2015

  • Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» (Мінск, Беларусь). «Мабыць?» Д. Багаслаўскага (у праграме «Belarus Open»).
  • Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (Віцебск, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы.
  • Міжнародны тэатральны фестываль імя А. П. Чэхава (Масква, Расія). «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага. Рэжысёр Ш. Дыйканбаеў (Кыргызстан).
  • Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Дзед» В. Паніна.
  • Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы.
  • Беларуска-кыргызскі тыдзень у Бішкеку. «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага.

2016

  • Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». «Мабыць?» Д. Багаслаўскага.
  • «Беларускія сезоны ў Маскве» ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. «Адвечная песня» Янкі Купалы.

2017

  • XVI Міжнародны тэатральны фестываль «СЛАВІЯ-2017» (Бялград, Сербія). Спектакль «Пелікан» Аўгуста Стрындберга, рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў.
  • Фестываль «М@ртКантакт» (г. Магілёў). Спектакль «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, рэжысёр-пастаноўшчык — Моніка Дабраўлянска.
  • Фестываль «Чароўны куфэрак» (г. Любань). Спектаклі «Гэта ўсё яна» (аўтар — Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык — Моніка Дабраўлянска) і «Адамавы жарты» (аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка).
  • Дні культуры і славянскага пісьменства (г. Бельск, Польшча). Спекталь «Беларусь. Дыдактыка» (рэжысёр — Аляксандр Марчанка), «А мне не сорамна!..» (аўтар Леў Усцінаў, рэжысёр Кацярына Аверкава)
  • Міжнародны тэатральны фестываль у Авіньёне (г. Авіньён, Францыя). Спектакль «Гэта ўсё яна» (аўтар — Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык — Моніка Дабраўлянска)
  • XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017». Спектакль «Беларусь. Дыдактыка» (рэжысёр — Аляксандр Марчанка)
  • Дзень беларускага пісьменства (г. Полацк, 3 верасня). Спектакль «Беларусь. Дыдактыка»
  • Фестываль «Лодзь чатырох культур», г. Лодзь, верасень 2017. Спектакль «Чарнобыльская малітва» (аўтар — Святлана Алексіевіч, рэжысёр — Бруно Бусаголь)
  • Фестываль «Напрамак — Усход», г. Беласток, кастрычнік 2017. Спектаклі «Дзённік паэта (Інтымны дзённік)» (аўтар — Сяргей Кавалёў, рэжысёр — Віталь Баркоўскі) і «Беларусь. Дыдактыка» (аўтар і рэжысёр — Аляксандр Марчанка)
  • Фестываль «ODE», г. Беласток, кастрычнік 2017. Спектакль «А мне не сорамна!…» (аўтар — Леў Усцінаў, рэжысёр — Катярына Аверкава)
  • VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ», г. Мінск, кастрычнік 2017. Спектаклі «Кар’ера доктара Рауса» (аўтар — Віктар Марціновіч, рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) і «Гэта ўсё яна» (аўтар — Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык — Моніка Дабраўлянска)
  • Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім. В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Спектаклі «Кар’ера доктара Рауса» (аўтар — Віктар Марціновіч, рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) і «Сіндром Медэі» (аўтар — Юлія Чарняўская, рэжысёр — Кацярына Аверкава)

2018

  • Міжнародны тэатральны фестываль «Славия» (Бялград, Сербія), сакавік 2018. Спектакль «Гэта ўсё яна» (аўтар — Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык — Моніка Дабраўлянска)
  • III Маладзёжны форум тэатральнага мастацтва ў г. Ерэване (Арменія), май 2018. Спектакль «Сіндром Медэі» (аўтар — Юлія Чарняўская, рэжысёр — Кацярына Аверкава). Пастаноўка тэатра была адзначана спецыяльнай прэміяй журы « за музычнае рашэнне спектакля, смелую спробу ўбачыць антычную трагедыю ў XXI стагоддзі».
  • XVIII Нацыянальны фестываль беларускай паэзіі і песні «Маладзечна 2018.», чэрвень 2018. Спектаклі «Кар’ера доктара Рауса» (аўтар — Віктар Марціновіч, рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Адрас(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2011. Праверана 4 жніўня 2012.
  2. а б Театру белорусской драматургии — 25. Как прошли эти годы, рассказывают старожилы Архівавана 19 лістапада 2020.
  3. а б Театр белорусской драматургии записал видеообращение к властям | Волковыск.BY (руск.). volkovysk.eu. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  4. Театр белорусской драматургии поддержал купаловцев (руск.). charter97.org. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  5. Андрэй Новік звольніўся з тэатра беларускай драматургіі. https://old.tuzinfm.by. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  6. «На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» з пераломам ляжыць у бальніцы . Наша Ніва. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  7. Адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса»
  8. «Я в Литве, а вот граница» — Актер Ясинский снял на видео, как нелегально бежал в Литву из Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2021. Праверана 24 снежня 2021.
  9. Из театра белорусской драматургии в знак протеста ушел еще один актер (руск.). charter97.org. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  10. Свабода, Радыё. «Лёс краіны важнейшы за лёс тэатру». Вялікая размова з акторам Мікалаем Стонькам . Радыё Свабода (18 жніўня 2023). Праверана 1 кастрычніка 2023.
  11. Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева. 24 снежань 2021
  12. а б Свабода, Радыё. Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі пакінулі яшчэ чатыры акторы, аднаго выслалі зь Беларусі . Радыё Свабода (7 красавіка 2022). Праверана 1 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]