Перайсці да зместу

Тэафіла Гут’ерэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Тэафіла Гут’ерэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ракансіа
Нарадзіўся 17 мая 1985(1985-05-17)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Калумбія
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Калумбія Дэпартыва Калі
Нумар 29
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Калумбія Баранкілья 28 (16)
2007—2009 Калумбія Атлетыка Хуніёр 83 (45)
2010—2011 Турцыя Трабзанспор 23 (9)
2011—2012 Аргенціна Расінг Авельянеда 42 (22)
2012 →  Аргенціна Ланус 2 (1)
2012 →  Калумбія Атлетыка Хуніёр 18 (5)
2012—2013 Мексіка Крус Асуль 21 (6)
2013—2015 Аргенціна Рывер Плэйт 44 (22)
2015—2017 Партугалія Спортынг 23 (11)
2016—2017 →  Аргенціна Расарыа Сентраль 21 (5)
2017—2021 Калумбія Атлетыка Хуніёр 119 (30)
2021—2022 Калумбія Дэпартыва Калі 50 (11)
2023 Калумбія Атлетыка Букараманга 13 (0)
2023— Калумбія Дэпартыва Калі
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2017 Калумбія Калумбія 52 (15)
2016 Калумбія Калумбія (алімп.) 6 (4)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 ліпеня 2023.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэафіла Антоніа Гут’ерэс Ранкансіа (ісп.: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нар. 17 мая 1985, Баранкілья, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Дэпартыва Калі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі. Таленавіты нападнік, Тэа часцяком падкрэсліваецца калумбійцамі ў сацыяльных медыя як культавая фігура[3].

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клуба «Баранкілья», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба галоўнай каманды «Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.

У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клубам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэа самавольна з’ехаў з базы клуба на радзіму без дазволу трэнера, сцвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблем са здароўем. 3 лютага 2011 года, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінга» на пераход іграка. 2012 год ігрок правёў у арэндах у складзе каманд клубаў «Ланус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мексіканскага клуба «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн долараў ЗША, зарабляючы ў новым клубе 1,5 млн долараў у год.

Да клуба «Рывер Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе. Разам з гэтым клубам стаў эмпіёнм Аргенціны і ўладальнікам Паўднёваамерыканскага кубка. У ліпені 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з партугальскім «Спортынгам», але ў жніўні 2016 года быў арандаваны клубам «Расарыа Сентраль»[4]. У чэрвені 2017 года вярнуўся ў «Атлетыка Хуніёр», з якім стаў чэмпіёнам Калумбіі.

У жніўні 2021 года перайшоў у «Дэпартыва Калі», а ў лютым 2023 года стаў іграком «Атлетыка Букараманга». У ліпені 2023 года вярнуўся ў «Дэпартыва Калі».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Тэа ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадора, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць калумбійцаў.

Трабзанспор

Крус Асуль

Рывер Плэйт

Спортынг

Атлетыка Хуніёр

  1. ↑ Teófilo Gutiérrez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Teófilo Gutiérrez // FBref
  3. ↑ Teofilo Gutierrez news & comments (r). Big Soccer.com
  4. ↑ Тео Гутьеррес перешел из «Спортинга» в «Росарио Сентраль». by.tribuna.com