Перайсці да зместу

Тэафіл Алендскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэафіл Алендскі
Равіч
Равіч
падкаморы ваўкавыскі[d]
з 1677
Папярэднік Крыштаф Алендскі
Пераемнік Ян Альбрыхт Аўсяны[d]
харунжы ваўкавыскі[d]
1670 — 1677
Папярэднік Томаш Вайніловіч
Пераемнік Мальхер Казімір Дунін-Глушынскі

Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць не раней за 31 мая 1707 і не пазней за 6 ліпеня 1708
Род Алендскія
Бацька Юрый Алендскі
Маці Юстына з Быхаўцаў[d]
Жонка Алена з Маклокаў[d][1] і Ефрасіння з Палубінскіх[d][2][3][…]
Дзеці Багуслаў Алендскі, Юрый Алендскі, Крыштаф Алендскі[4], Кацярына з Алендскіх[d], Агнешка з Алендскіх[d] і Ядвіга з Алендскіх[d]
Грамадзянства
Веравызнанне кальвінізм
Бітвы

Тэафіл Алендскі (? — пам. 1707/1708[5]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік мачулінскай галіны роду.

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын суддзі земскага ваўкавыскага Юрыя і Юстыны Быхавец[5]. Стаў уладальнікам маенткаў Мачульна, Рось-Харашкоўшчына, Рось-Ваўкоўшчына Калантаеўская, Гнезна, пляцаў у Ваўкавыску і інш. На 1690 год Тэафіл Алендскі па выплаце падаткаў згодна колькасці дымаў лічыўся на 4-ым месце сярод шляхты Ваўкавыскага павета[6].

Харунжы, падкаморы, а пасля і маршалак ваўкавыскі, староста дзякаўскі і жыліцкі (1683), маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1686), дзяржаўца мастоўскі (1697—1698), пасол да элекцый каралеў Яна III (1674) і Аўгуста II (1697)[5][6].

У час грамадзянскай вайны 1696—1702 гадоў праціўнік Сапегаў, удзельнічаў на чале ваўкавыскай шляхты ў бітве пад Алькенікамі. Актыўны дзеяч кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім, апякун збору ў радавым маёнтку Мачульна; дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Вільні (1680 і 1681), Жупранах (1693) і Беліцы (1694)[5].

Двойчы жанаты. Першая жонка Алена Маклок герба «Граблі», дачка суддзі гродскага навагрудскага, з якой узяў шлюб каля 1666 года. Дзеці[5][6]:

  • Юрый, дваранін пакаёвы і сакратар яго каралеўскай мосці, староста дзякаўскі і жыліцкі. У шлюбе з Тэадорай з Пакошаў.
  • Багуслаў, палкоўнік яго каралеўскай мосці, ротмістр ваўкавыскі. У шлюбе з Соф’яй Незабытоўскай.
  • Крыштаф, староста судовы ваўкавыскі (1710), войт ваўкавыскі і поразаўскі
  • Ганна, у шлюбе за Пакашам.
  • Кацярына у першым шлюбе за Адамам Жыжэмскім, лоўчым мінскім, у другім — за Аўлачымскім.
  • Агнешка, у шлюбе за Аўсяным, падкаморым ваўкавыскім.
  • Ядзвіга, у шлюбе за Дамаслаўскім.

Другая жонка — Ефрасіння Палубінская герба «Палубінскі», дачка ваяводы навагрудскага. Ад яе меў дачок[5][6]:

  • Юстына;
  • Тэафіля.

Зноскі