Перайсці да зместу

Тэгенарыя дэрамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэгенарыя дэрамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tegenaria domestica Clerck, 1757


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  890143
NCBI  209516
EOL  1200102
Выгляд з брушнога боку. Бачны падоўжаныя павуцінныя бародаўкі

Тэгена́рыя дэрамі[1], тэгерамія хатняя (Tegenaria domestica) — від павукоў роду Тэгенарыя (Tegenaria) сямейства Лейкавыя павукі (Agelenidae), блізкі родзіч Tegenaria agrestis.

Самка дасягае памеру 7—12 мм, самец ад 6 да 9 мм. Галавагрудзі чырванавата-жоўтыя. Брушка светла-шэрае з падоўжнымі радамі карычняватых плямак і палосак.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны па ўсім свеце.

Ёсць меркаванне, што гэты від быў завезены ў Амерыку брытанскімі каланістамі[2].

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Часта селіцца ў жытле чалавека. Будуе лейкападобныя сеткі. У іх звужэннях чакае здабычу[1]. Яд дамавога павука вывучаны недастаткова. Ёсць сведчанні, што ўкус тэгенарыі, калі яна здольная пракусіць скуру, не выклікае адчувальных наступстваў[3][4].

  1. а б ЭПБ 1986.
  2. Barn Funnel Weaver Spider — Arachnides Reference Library — redOrbit(недаступная спасылка)
  3. Мои домовые пауки / Пауки в саду / Главная / Imago Garden. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 25 студзеня 2013.
  4. sverlovshik - Некоторые пауки России. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 13 сакавіка 2016.