Тэд Ласа
| Тэд Ласа | |
|---|---|
| англ.: Ted Lasso | |
| | |
| Жанр | камедыйны тэлесерыял[d] |
| Стваральнік | Джэйсан Судэйкіс[d] і Brendan Hunt[d] |
| У ролях | |
| Краіна | |
| Мова | англійская, брытанскі варыянт англійскай мовы[d] і амерыканскі варыянт англійскай мовы |
| Колькасць сезонаў | 3 |
| Колькасць серый | 34 (спіс эпізодаў[d]) |
| Вытворчасць | |
| Выканаўчы прадзюсар | Bill Lawrence[d], Джэйсан Судэйкіс[d] і Jeff Ingold[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал | Apple TV[d] |
| На экранах | 14 жніўня 2020 — 31 мая 2023 |
| Спасылкі | |
| IMDb | ID 10986410 |
«Тэд Ласа» (англ.: Ted Lasso) — амерыканскі спартыўны камедыйна-драматычны тэлесерыял, заснаваны на персанажы з такім жа імем, якога Джэйсан Судэйкіс упершыню сыграў у серыі рэкламных ролікаў NBC Sports, прысвечаных Англійскай Прэм’ер-лізе[1].
Прэм’ера трох эпізодаў першага сезона серыяла адбылася на Apple TV+ 14 жніўня 2020 года[2], наступныя эпізоды выходзілі кожны тыдзень.
Серыял атрымаў усеагульнае прызнанне крытыкаў, у прыватнасці за акцёрскую гульню, сцэнарый, натхняльны тон і закранутыя тэмы[3]. Сярод іншых узнагарод, ён быў намінаваны на 20 прайм-таймавых прэмій «Эмі», стаўшы самай намінаванай новай камедыяй у гісторыі прэміі[4]. Судэйкіс, Ханна Уэдынгхэм і Брэт Голдсцін атрымалі ўзнагароды за свае ролі, а серыял атрымаў прэмію «Эмі» 2021 года за найлепшы камедыйны серыял. Судэйкіс таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў мюзікле або камедыі і прэмію Гільдыі кінаакцёраў за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыйным серыяле. У наступным годзе серыял зноў атрымаў усе тры ўзнагароды.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Трэнер зборнай каледжа Канзаса па амерыканскім футболе Тэд Ласа — непапраўны аптыміст, усеагульны ўлюбёнец і зорка YouTube. Новая ўладальніца англійскага футбольнага клуба «Рычманд» вырашае выкарыстоўваць яго ў сваіх хітрых планах і прапануе Тэду пасаду трэнера, разлічваючы, што той разваліць клуб. Нічога не разумеючы ў гэтым відзе спорту, Тэд прыступае да сваіх новых абавязкаў з усім уласцівым яму энтузіязмам.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ An American Coach in London: NBC Sports Premier League Film featuring Jason Sudeikis. NBC Sports Network. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 29 верасня 2020.
- ↑ Haring, Bruce. Apple's 'Ted Lasso' Comedy Series Offers First Look At Jason Sudekis In Title Role. Deadline Hollywood (30 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ The New Statesman Why Ted Lasso is the most overrated show on TV(англ.) // n/a. — 2021. — 3 August Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021.
- ↑ 'Ted Lasso' broke a 'Glee' record with its Emmy nominations. 2021-07-13. Архівавана з арыгінала 2021-12-09. Праверана 2021-12-09.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ted Lasso на сайце «Internet Movie Database» (англ.)