Тэйлар Свіфт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэйлар Свіфт
англ.: Taylor Swift
Taylor Swift 112 (18119055110) (cropped).jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Тэйлар Элісан Свіфт
Дата нараджэння 13 снежня 1989(1989-12-13) (28 гадоў)
Месца нараджэння Сцяг ЗША Рэдзінг, Пенсільванія
Краіна ЗША
Бацька: Скот Свіфт[d]
Маці: Андрэа Фінлі[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2006 — цяперашні час
Пеўчы голас меца-сапрана[d]
Інструменты акустычная гітара, банджа, піяніна,[1] укулеле[2]
Жанры кантры, поп
Супрацоўніцтва Келлі Піклер, The Civil Wars, B.o.B, Цім Макгро, Эд Шыран, Гары Лайтбодзі, Кендрык Ламар, Кельвін Харыс, Little Big Town, Зэйн Малік
Лэйбл Big Machine Records
Узнагароды Грэмі, American Music Awards,Эмі, BRIT Awards і Billboard Music Awards
Аўтограф
Аўтограф
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; 13 снежня 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень і актрыса[3][4][5].

Дэбютны альбом Тэйлар Taylor Swift выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех.

Другі альбом Свіфт Fearless быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў Love Story і You Belong with Me дапамагла Fearless заняць першае месца ў чарце Billboard 200 і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. Fearless атрымаў чатыры прэміі Грэмі, улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Свіфт стала самай маладой пераможніцай у гісторыі.

Выпушчаны ў 2010 годзе трэці альбом Свіфт Speak Now дэбютаваў на першым месцы Billboard 200, разышоўшыся накладам больш за адзін мільён копій за першы тыдзень. Сінгл Mean стаў уладальнікам Грэмі ў дзвюх намінацыях.

У 2012 годзе адбыўся рэліз чацвёртага студыйнага альбома Red, які дэбютаваў на першых месцах у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канадзе, Новай Зеландыі. Red таксама дэбютаваў з першага месца ў Billboard 200 з тыднёвым тыражом у 1,2 мільёна асобнікаў, што стала найвышэйшым паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Сінглы We Are Never Ever Getting Back Together і I Knew You Were Trouble сталі сусветнымі хітамі.

У 2014 годзе выйшаў пяты студыйны альбом Тэйлар 1989. Свіфт апісала сваю пласцінку як «свой першы афіцыйны поп-альбом», які прадставіў яе новы музычны стыль. Альбом дэбютаваў на першым месцы Billboard 200 з 1,287,000 прададзеных копій у ЗША — больш чым любы іншы альбом за апошнія 12 гадоў. Гэта зрабіла Свіфт адзіным выканаўцам, у якога тры альбома адразу дэбютавалі з мільённымі тыражамі. Сінглы Shake It Off, Blank Space і Bad Blood сталі сусветнымі хітамі. Акрамя таго, 1989 перамог у трох намінацыях прэміі Грэмі.

У 2017 годзе адбыўся рэліз шостага студыйнага альбома спявачкі, які атрымаў назву Reputation. Пласцінка дэбютавала на першым месцы Billboard 200 з 1,216,000 прададзеных копій у ЗША. Такім чынам Свіфт стала першай спявачкай у гісторыі, 4 альбома якой за тыдзень распрадаліся з накладам у 1 мільён копій і болей. Па выніках года Reputation стаў самым паспяховым альбомам. Лід-сінгл Look What You Made Me Do стаў міжнароднай сенсацыяй і атрымаў вялікую папулярнасць ва ўсім свеце.

На цяперашні час Тэйлар з’яўляецца найбольш паспяховым лічбавым выканаўцам у гісторыі музыкі (больш за 40 млн), уладальніцай больш за 200 прэмій, у тым ліку дзесяці прэмій Грэмі[6], пятнаццаці American Music Awards, 1 Эмі, 1 BRIT Awards і 24 Billboard Music Awards, а таксама уваходзіць ў спіс «Каралевы поп-музыкі» (англ. Queens of Pop) часопіса Rolling Stone[7]. Часопіс Forbes змясціў Свіфт на другое месца ў спісе самых высокааплатных спявачак 2015 года, а ў 2016 годзе яе назвалі самай высокааплатнай знакамітасцю з прыбыткам у 170 мільёнаў долараў[8]. Па выніках 2017 года Тэйлар стала самай паспяховай спявачкай свету. У тым жа годзе часопіс Forbes паведаміў, што Свіфт стала першым артыстам у гісторыі амерыканскага музычнага рынку, у якога тры розных альбома былі прызнаныя самымі прадаванымі па выніках года (Fearless, 1989 і Reputation).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар Свіфт нарадзілася 13 снежня 1989 года ў горадзе Рэдынг, а вырасла ў горадзе Ваёмісінг, штат Пенсільванія, ЗША. Вялікі ўплыў на яе аказалі Шаная Твейн[9], Ліэн Раймс і яе бабуля, оперная спявачка Марджары Фінлі[10]. У 10 гадоў Тэйлар ўжо выступала ў родным горадзе на кірмашах, фестывалях і спартыўных мерапрыемствах. Яна праспявала дзяржаўны гімн на адкрыцці 76-х Філадэльфійскіх гульняў у 12 гадоў[11].

Тэйлар ўзяла ў рукі гітару ва ўзросце 10 гадоў і тады ж пачала пісаць песні. Ужо ў той час яна зразумела, что свае самыя патаемныя пачуцці можна выказаць з дапамогай музыкі[12].

Пераехаўшы ў адзін з прыгарадаў Нэшвіла, Тэйлар выступала ля вітрын кафэ са сваімі песнямі і аднойчы трапіла на вочы аднаму з ветэранаў музычнай індустрыі Скоту Барчэце, які нядаўна стварыў незалежны лэйбл Big Machine Records[13]. З таго часу і пачаласья кар’ера спявачкі.

2006—2007: Taylor Swift[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2006 года выйшаў дэбютны сінгл Тэйлар Tim McGraw. Альбом Taylor Swift, рэліз якога адбыўся 4 кастрычніка 2006 года, прынёс ёй вядомасць і стаў для Свіфт сапраўдным поспехам. У кастрычніку 2007 года яна была прызнаная Міжнароднай Асацыяцыяй аўтараў песень Нэшвіла лепшым выканаўцам і аўтарам года і стала самай маладой спявачкай, якая атрымала гэтую прэмію. Усе пяць сінглаў з альбома — Tim McGraw, Teardrops on My Guitar, Our Song, Picture To Burn і Should’ve Said No — атрымалі плацінавы статус у ЗША.

Калядны міні-альбом Свіфт Sounds of the Season: The Taylor Swift Holiday Collection выйшаў у свет 16 кастрычніка 2007 года.

2008—2009: Fearless[правіць | правіць зыходнік]

Свіфт на канцэрце ў Лос-Анджэлесе ў 2010 годзе падчас тура Fearless Tour

У 2008 годзе быў выпушчаны міні-альбом Beautiful Eyes. Тэйлар атрымала намінацыю на Грэмі за 2008 год як «Лепшы новы выканаўца», але саступіла ўзнагароду Эмі Уайнхаўс.

Другі студыйны альбом Свіфт Fearless з’явіўся ў ЗША 11 лістапада 2008 года[14]. Альбом заняў першае месца ў чарце музычных альбомаў Billboard 200 і разышоўся тыражом у 592 000 асобнікаў за першы тыдзень, а па выніках 2009 быў назаны самым прадаваным  альбомам года[15].

У 2008 годзе Тэйлар атрымала прэмію Young Hollywood Awards (Малады Галівуд) у катэгорыі «Будучая суперзорка», а ў 2009 годзе — узнагароду «Лепшае жаночае відэа» на MTV Video Music Awards 2009 за свой кліп You Belong with Me. Акрамя таго, Свіфт была ўзнагароджана прэміяй «Hal David Starlight Award» ад імя «Залы Славы аўтараў песень» і была названая «Лепшым аўтарам і выканаўцам года» Нэшвілскай асацыяцыяй аўтараў песень[16].  Часопіс Billboard назваў Тэйлар лепшым выканаўцам 2009 года[17].

На 52-й цырымоніі ўзнагароджання Грэмі Свіфт атрымала ўзнагароды «Лепшая кантры-выканаўца», «Лепшая кантры-песня» за сінгл White Horse, «Альбом года» і «Лепшы кантры-альбом» за пласцінку Fearless.

2010—2011: Speak Now[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар Свіфт выпусціла свой трэці студыйны альбом, Speak Now, у кастрычніку 2010 года. Яна напісала ўсе 14 песень самастойна[18]. У музычным плане альбом пашырыў межы кантры-поп-музыкі да альтэрнатыўнага рока і баблгам-поп-музыкі[19]. Йон Караманіка з газеты The New York Times назваў новы альбом «музычна разнастайным і, магчыма, лепшым за ўсю кар’еру спявачкі» (на той момант)[20]. Тэона Вэбер з газеты The Village Voice адзначыў, што альбом дазволіў даць сапраўдную ацэнку таленту Свіфт, «які з’яўляецца не канфесійным, а драматычным»: «Як і некаторыя аўтары кантры-песень да яе, яна стварае персанажаў і сітуацыі, беручы іх з жыцця, і знаходзіць магутныя спосабы іх апісання»[21]. Роб Шэфілд з часопіса Rolling Stone апісаў песні Свіфт як адны з самых інтэлектуальных у поп, рок ці кантры-музыцы: «Свіфт таленавіты прафесіянал Нэшвіла, які ведае ўсе прыёмы стварэння хітоў, але яна таксама гіперрамантык з меладраматычнымі ноткамі»[22].

Тэйлар выступае ў рамках Speak Now World Tour, ліпень 2011

Свіфт пачала шырокую прамоўцінг-кампанію дзеля распаўсюджвання новага альбома[23]. Яна наведвала розныя ток-шоў і дзённыя тэле-шоў, давала бясплатныя міні-канцэрты ў незвычайных месцах, у тым ліку на выступу на адкрытым двухпавярховым аўтобусе на Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе і ў Зале вылету ў Міжнародным аэрапорце імя Джона Фіцджэральда Кэнэдзі ў Нью-Ёрку[24].

Альбомны лід-сінгл Mine выйшаў у жніўні 2010 года, а затым яшчэ 5 сінглаў былі выпушчаныя ў 20102011 гадах: Back to December, Mean, The Story of Us, Sparks Fly і Ours[25].

Speak Now з’яўляецца адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў: ён дэбютаваў на першым месцы ў Billboard 200 у ЗША, разышоўся тыражом у 1,047,000 копій за тыдзень[26] і быў прададзены накладам больш за 5 мільёнаў копій ва ўсім свеце[27].

Тэйлар Свіфт гастралявала на працягу 2011 і ў пачатку 2012 года для падтрымкі Speak Now. За трынаццаць месяцаў яна дала 111 канцэртаў ва ўсім свеце: 7 — у Азіі, 12 — Еўропе, 80 — у Паўночнай Амерыцы і 20 — у Аўстраліі[28]. За тур, які наведала больш за 1,6 мільёна прыхільнікаў спявачкі было сабрана больш за 123 мільёна долараў, што зрабіла Speak Now World Tour адным з самых касавых у гісторыі[29][30][31].

На 54-й цырымоніі ўзнагароджання Грэмі Тэйлар атрымала прэміі «Лепшае сольнае кантры-выкананне» і «Лепшая кантры-песня» (усе за песню Mean), а таксама была намінавана ў катэгорыі «Лепшы кантры-альбом»[32]. Яна таксама выканала песню падчас цырымоніі. Пасля выступлення на Грэмі Клейр Саддет з часопіса Time адзначыла, што Свіфт «з падвоенай сілай вярнулася на сцэну»[33], а Джэймі Дзіруэстар з часопіса USA Today заўважыў, што Свіфт засвоіла крытыку 2010 года і  стала лепш і як кампазітар, і як жывы выканаўца[34].

У 2011 годзе Тэйлар Свіфт заняла 20 месца ў спісе самых сексуальных жанчын свету па версіі часопіса MAXIM[35].

2012—2013: Red[правіць | правіць зыходнік]

Свіфт на канцэрце ў Місуры ў сакавіку 2013 года падчас The Red Tour

Чацвёрты альбом спявачкі, які атрымаў назву Red, быў выпушчаны 22 кастрычніка 2012 года[36]. Тэйлар напісала 9 з 16 песень альбома самастойна, а астатнія былі створаны разам з іншымі аўтарамі[37]. Нягледзячы на музычныя эксперыменты з хартленд-рокам, энэрджы і данс-попам, стыль Тэйлар застаўся традыцыйным[38][39].

Лід-сінгл альбома, We Are Never Ever Getting Back Together, стаў для Свіфт яе першым чарттоперам ў амерыканскім мульціжанравым хіт-парадзе US Billboard Hot 100[40][41]. З альбома выйшла яшчэ шэсць сінглаў: Begin Again (для кантры-радыё), I Knew You Were Trouble, 22, Everything Has Changed, The Last Time і Red (для кантры-радыё). Два з іх — We Are Never Ever Getting Back Together і I Knew You Were Trouble — сталі хітамі ва ўсім свеце[42]. Red дэбютаваў на № 1 у Billboard 200 з тыражом больш за 1,2 мільёна копій за першы тыдзень, што стала самым вялікім паказчыкам за апошнія дзесяць гадоў. Пасля гэтага Свіфт стала першай жанчынай з двума альбомамі з мільённымі накладамі ў дэбютны тыдзень[43]. Да мая 2013 года тыраж Red перавысіў ужо 6 мільёнаў копій ва ўсім свеце[44].

Тур у падтрымку альбома пачаўся ў сакавіку 2013 года і ўключаў 86 канцэртаў у Паўночнай Амерыцы, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Еўропе і Азіі[45]. Эд Шыран удзельнічаў у турнэ па Паўночнай Амерыцы, дзе праспяваў Everything Has Changed разам са Свіфт. Сярод запрошаных гасцей, якія спаявалі з Тэйлар дуэтам на розных канцэртах, былі Карлі Сайман, Tegan and Sara, Джэніфер Лопес, Люк Браян, Патрык Стамп (з гурта Fall Out Boy), Элі Голдзінг, Nelly, Сара Барэліс, Шэр Лойд, B.o.B, Гары Лайтбодзі, Train, Neon Trees, Flatts, Хантэр Хейз, Эмелі Санд і Сэм Сміт[46]. Тур прыцягнуў больш за 1.7 мільёна фанатаў і сабраў больш за 150 мільёнаў даляраў[47].

У гэты перыяд Свіфт супрацоўнічала са многімі музыкамі. Напрыклад, яна выканала песню As Tears Go By разам з гуртам The Rolling Stones у Чыкага падчас іх тура 50 & Counting[48] і праспявала песню Highway Don’t Care разам з Цімам Макгро і Кітам Урбанам на цырымоніі ACM Awards 2013 года.

21 кастрычніка 2013 года выйшла новая песня Тэйлар Свіфт — Sweeter Than Fiction (сааўтар — Джэк Антонофф). Песня была запісаная як саўндтрэк да фільма «Мары спраўджваюцца» (One Chance) і атрымала намінацыю на прэмію «Залаты глобус» за лепшую песню да фільма[49][50].

Red не прынёс Тэйлар ні адной узнагароды Грэмі, хоць і атрымаў намінацыі ў чатырох катэгорыях. Песня We Are Never Ever Getting Back Together была намінаваная ў катэгорыі «Запіс года» на 55-й цырымоніі Грэмі, у той час як сам альбом Red быў намінаваны ў катэгорыі «Альбом года» на 56-й цырымоніі. Тое ж самае адбылося і на штогадовай цырымоніі Country Music Association, на якой альбом не атрымаў ні адной узнагароды з некалькіх намінацый. Аднак Свіфт атрымала спецыяльную узнагароду Pinnacle Award Асацыяцыі кантры-музыкі за «унікальныя» ўзроўні поспеху. Прэмію Тэйлар асабіста ўручалі такія кантры-зоркі, як Цім Макгро, Фэйт Хіл, Кіт Урбан, Раскал Флатс, Джордж Стрэйт і Брэд Пэйслі, у той час як Мік Джагер, Джулія Робертс, Рыз Уізерспун, Этэль Кенэдзі і Джасцін Тымберлейк запісалі відэазварот.

Свіфт выйграла тры ўзнагароды MTV Europe Music Awards у 2012 годзе, уключаючы «Лепшае жаночае відэа «Лепшае жаночае відэа» і «Лепшае жывое выступленне». Песня I Knew You Were Trouble выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшае жаночае відэа» на цырымоніі 2013 MTV Video Music Awards[51]. Акрамя таго, Тэйлар была названая лепшай выканаўцай кантры на цырымоніі American Music Awards 2012 і выканаўцам года на цырымоніі 2013 года[52]. Нэшвілская асацыяцыя аўтараў песень узнагародзіла Свіфт прэміяй «Лепшы аўтар і выканаўца года» ужо ў 5-ы і 6-ы раз на цырымоніях у 2012 і 2013 гадах[53]

2014—2016: 1989[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар у 2015 годзе падчас 1989 World Tour

У кастрычніку 2014 года выйшаў пяты студыйны альбом спявачкі — 1989[54][55]. Праца над ім праходзіла ў 20132014 гадах у супрацоўніцтве са шведскімі прадзюсарамі Максам Марцінам і Шалбэкам. Свіфт апісвала сваю будучую пласцінку як «свой першы афіцыйны поп-альбом», які прадэманструе яе новы музычны стыль і будзе адрознівацца ад ранніх работ ў жанры кантры. Па гэтай прычыне Тэйлар рассталася з некаторымі членамі яе шматгадовага гурта[56][57][58][59]. Адну песню Свіфт напісала сама, а астатнія 12 стварыла раам з некалькімі аўтарамі. Дыск быў станоўча ацэнены музычнай крытыкай (напрыклад, Rolling Stone)[60] і ў першы ж тыдзень рэлізу быў прададзены ў колькасці 1,287,000 копій у ЗША — больш, чым любы іншы альбом за апошнія 12 гадоў. Гэта зрабіла Свіфт адзіным выканаўцам, у якога тры альбома адразу дэбютавалі з мільённымі тыражамі. Дыск стаў бэстсэлерам 2014 года з агульным гадавым тыражом 3,66 мільёна копій. Да лютага 2015 года наклад альбома 1989 склаў больш за 8,6 мільёна копій па ўсім свеце.

У падтрымку альбома былі выпушчаныя 7 сінглаў: Shake It Off, Blank Space, Style, Bad Blood, Wildest Dreams, Out of the Woods, New Romantics. Тры з іх — Shake It Off, Blank Space і Bad Blood — занялі першае месца ў амерыканскім мульціжанравым хіт-парадзе US Billboard Hot 100 і сталі сусветнымі хітамі. Відэакліпы на Shake It Off і Blank Space на YouTube набралі звыш за 1,000,000,000 (зараз — больш за 2,000,000,000) праглядаў, што зрабіла Тэйлар першай жанчынай у гісторыі, якая дасягнула такіх вынікаў.

У гэты перыяд Свіфт некалькі разоў выступала з іншым вядомымі музыкамі. Яна праспявала I Saw Her Standing There і Shake It Off разам з Полам Макартні на шоў Saturday Night Live 40th Anniversary Special[61] і разам Кені Чэсні выканала яго песню Big Star падчас канцэртнага тура Чэсні Big Revival Tour у Нэшвіле[62]. Яна таксама аккампанавала Мадонне на гітары ў акустычным прадстаўленні на цырымоніі iHeartRadio Music Awards[63].

У 2015 годзе Свіфт стала самай маладой жанчынай, якую ўключылі ў спіс самых значных і ўплывовых персон прыгожага полу, які саставіў часопіс Forbes (№ 64 — «100 самых моцных жанчын»)[64]. Таксама Тэйлар заняла першае месца ў спісе самых сексуальных жанчын па версіі часопіса MAXIM[65].

30 жніўня 2015 года на 32-й цырымоніі прэміі MTV Video Music Awards Свіфт выйграла ўзнагароды ў 4 намінацыях і выступіла з Нікі Мінаж, а падчас прэ-шоў адбылася прэзентацыя новага відэакліпа спявачкі Wildest Dreams[66][67][68].

7 снежня 2015 года Тэйлар была намінаваная на прэмію Грэмі ў 7 катэгорыях, у тым ліку: «Запіс года» (Blank Space), «Песня года» (Blank Space), «Альбом года» (1989), «Лепшае сольнае поп-выступленне» (Blank Space), «Лепшае поп-выступленне ў дуэце/гуртом» (Bad Blood), «Лепшы вакальны поп-альбом» (1989), «Лепшы музычны кліп» (Bad Blood)[69][70]. Спявачка атрымала перамогу ў трох з іх: «Альбом года» (Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая двойчы атрымала ўзнагароду ў гэтай намінацыі), «Лепшы музычны кліп» і «Лепшы вакальны поп-альбом»[71].

У маі 2016 года Тэйлар ўручылі спецыяльную ўзнагароду — «Taylor Swift Award» на BMI Pop Awards. Гэта быў другі выпадак у гісторыі гэтай прэміі, калі артысту прысудзілі падобную ўзнагароду. У 1990 годзе яе ўпершыню атрымаў Майкл Джэксан[72].

У ноч з 22 на 23 кастрычніка Тэйлар выступіла на Формуле 1, дзе выканала 15 песень. За сваё выступленне яна атрымала больш за 20 мільёнаў долараў.

9 снежня адбылася нечаканая прэм’ера новай песні Свіфт I Don’t Wanna Live Forever, якая была запісаная разам з Зэйнам Малікам і стала саўндтрэкам да фільма «На пяцьдзясят адценняў цямней»[73]. Кмпазіцыя дэбютавала за першай пазіцыі сусветнага чарта ITunes, адначасова ўзначальваючы хіт-парады 75 краін. Акрамя таго, песня разышлася накладам у 80,000 копій за першы дзень. У галоўным амерыканскім чарце US Billboard Hot 100 сінгл дэбютаваў з 6 радка, а таксама узначаліў чарт Billboard Digital Sales, што грунтуецца на чыстых продажах, якія за першы тыдзень склалі 188,000 копій. 28 студзеня 2017 года адбылася прэм’ера відэакліпа на песню, рэжысёрам якога выступіў Грант Сінгер. Дзякуючы гэтаму 30 студзеня I Don’t Wanna Live Forever дасягнула топ-5 чарта US Billboard Hot 100, на наступным тыдні паднялася да 3 месца, а 21 лютага — да другога.

2017—цяперашні час: Reputation[правіць | правіць зыходнік]

У канцы жніўня 2017 года Тэйлар выдаліла ўсе запісы і фотаздымкі ў сацыяльных сетках, што выклікала бурнае абмеркаванне ў грамадстве і слыхі пра хуткі анонс новага матэрыяла спявачкі[74]. 23 жніўня Свіфт паведаміла, што рэліз яе шостага студыйнага альбома Reputation адбудзецца 10 лістапада[75]. На наступны дзень была прэзентаваная вокладка будучага альбома, а ў хуткім часе стала вядома, што на пласцінцы будзе 15 песень.

Адразу пасля рэлізу альбом быў даступны выключна для легальнай запампоўкі і яго некалькі тыдняў нельга было праслухаць на стрымінгавых сервісах. У выніку Reputation ўзначаліў iTunes ЗША за 6 хвілін, тым самым усталяваўшы новы рэкорд. У хуткім часе альбом дасягнуў вяршыні чартаў яшчэ ў 106 краінах, улічваючы і Беларусь. Праз тое, што пласцінка выклікала велізарны ажыятаж, сервер iTunes некаторы час быў перагружаны, спрабуючы забяспечыць новым альбомам спявачкі больш за 800 000 чалавек, што прывяло да ўзнікнення тэхнічных непаладак[76]. Праз тры дні пасля рэлізу Reputation атрымаў срэбную сертыфікацыю ў Вялікабрытаніі[77], а праз чатыры — плацінавую ў ЗША[78]. Таксама за тыдзень альбоў стал залатым у Новай Зеландыі[79] і плацінвым у Канадзе[80]. У "Billboard 200" альбом дэбютаваў з вяршыні з продажамі ў 1,216,000 копій. Такім чынам Тэйлар стала першай спявачкай у гісторыі, 4 альбома якой за тыдзень распрадаліся накладам у 1 мільён копій і болей[81]. У пачатку 2018 года наклад альбома ў ЗША перавысіў 3 мільёны копій.

Першы сінгл у падтрымку Reputation атрымаў назву Look What You Made Me Do і выйшаў 25 жніўня 2017 года. У гэты ж дзень на афіцыйным YouTube-канале выканаўцы выйшла лірык-відэа, а праз два дні на прэміі MTV Video Music Awards быў прэзентаваны афіцыйны кліп. 3 верасня года адбылася прэм’ера першай кампазіцыі з трэкліста Reputation — …Ready for It?, якая стала прома-сінглам у падтрымку альбома[82][83]; 24 кастрычніка песня стала паўнапраўным сінглам[84], а праз 3 дні выйшаў відэакліп[85]. 14 лістапада песня End Game была адпраўленая на французскія рыдыёстанцыі[86], тым самым атрымаўшы статус сінгла; 12 студзеня 2018 года выйшаў відэакліп на песню. 1 сакавіка стала вядома, што трэк Delicate стане наступным сінглам у падтрымку альбома; прэм'ера відэакліпа адбылася 12 сакавіка на прэміі iHeartRadio Music Awards[87]. 30 сакавіка спецыяльна для сэрвіса «Spotify» спявачка выпусціла альтэрнатыўны, вертыкальны, варыянт кліпа. На гэтым жа партале ў хуткім часе з'явілася лайв-версія Delicate і кавер на песню September гурта «Earth, Wind & Fire». 20 красавіка адбыўся рэліз трэка Babe амерыканскана кантры-гурта «Sugarland», які напісала Тэйлар. Акрамя таго, Свіфт з'явілася на кампаўіцыі ў якасці бэк-вакалісткі.

Прома-сінгламі сталі песні Gorgeous і Call It What You Want, якія выйшлі 20 кастрычніка[88] і 3 лістапада[89] 2017 года адпаведна. Акрамя таго, 27 лістапада трэк New Year's Day зайграў на амерыканскім кантры-радыё[90]. У пачатку снежня Gorgeous стала паўнапраўным сінглам на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Часопіс TIME назваў «Чалавекам года 2017» групу людзей, якія адважыліся расказаць пра сексуальныя дамаганні. Сярод іх апынулася і Свіфт, якая ў жніўні выйграла справу аб сексуальным дамаганні[91]. У сваім артыкуле часопіс Forbes заявіў, што Тэйлар Свіфт стала першым артыстам у гісторыі амерыканскага музычнага рынку, у якога тры розных альбома былі прызнаныя самымі прадаванымі па выніках года (Fearless, 1989 і Reputation). А World Music Awards, у сваю чаргу, афіцыйна пацвердзіў, што Свіфт стала самай паспяховай спявачкай у свеце ў 2017 годзе.

8 мая 2018 года пачаўся першы ў кар'еры Тэйлар стадыённы тур «Reputation Stadium Tour». Да каманды Свіфт на час амерыканскай і еўрапейскай частак тура далучыліся спявачкі Каміла Кабэё і Charli XCX.

Тэйлар была прадстаўленая ў 6 катэгорыях на прэміі MTV Europe Music Awards 2017, улічваючы «Лепшы відэакліп», але ніводнай узнагароды так і не выйграла[92]. На 60-й цырымоніі прэміі Грэмі Тэйлар атрымала 2 намінацыі: «Лепшая песня, напісаная для кіно, тэлебачання або іншага візуальнага прадстаўлення» (I Don't Wanna Live Forever) і «Лепшая кантры-песня» (як аўтар Better Man), але зноў засталася без узнагарод; на BRIT Awards — 2 намінацыі: «Лепшая міжнародная выканаўца», «Брытанскі відэакліп года» (I Don't Wanna Live Forever), і зноў пройгрыш; на iHeartRadio Music Awards — 4 намінацыі: паспяховая «Лепшая выканаўца» і безвыніковыя «Лепшы тэкст песні» (Look What You Made Me Do), «Лепшы кліп» (Look What You Made Me Do), «Лепшы фандом; на Billboard Music Awards — 5 намінацый: пераможныя «Лепшая выканаўца», «Лепшы альбом» (Reputation) і безвыніковыя «Лепшы артыст», «Лепшы артыст чарта Billboard 200» і «Лепшы альбом чарта Billboard 200» (Reputation).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы брат Свіфт, Осцін, скончыў Універсітэт Нотр-Дам[93][94]. У снежні 2014 года ў маці Свіфт дыягнаставалі рак[95].

Тэйлар — хросная маці малодшага сына (нарадзіўся 16.07.2015) рэжысёра Кайла Ньюмана і актрысы Джэймі Кінг[96].

Рэзідэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Для сваіх бацькоў Свіфт набыла чатырохспальны асабняк, размешчаны ў Бэле Мідзе, штат Тэнэсі[97]. Галоўнай рэзідэнцыяй самой Свіфт з’яўляецца пентхаус, размешчаны ў Трайбэке, у ваколіцах Нью-Ёрк Сіці[98][99]. Таксама ёй належаць трохспальны катэдж у Каліфорніі[100], пентхаус, размешчаны ў Нэшвіле, Тэнэсі[101][102], васьміспальневы дом, які знаходзіцца ў Уотч-Хілі, Род-Айлендзе[103].

Блізкія зносіны[правіць | правіць зыходнік]

З ліпеня па кастрычнік 2008 года спявачка сустракалася з удзельнікам гурта Jonas Brothers Джо Джонасам[104][105].

У 2009 годзе з кастрычніка па снежань Тэйлар сустракалася з Тэйларам Лотнерам, вядомым па фільме «Змярканне». Разам яны зняліся ў рамантычнай камедыі «Дзень Святога Валянціна». Калі яны рассталіся, Тэйлар прысвяціла яму песню Back to December[106][107].

У 2010 раскрыўся раман Тэйлар Свіфт з Джэйкам Джыленхалам[108].

З ліпеня па верасень 2012 года спявачка была ў адносінах з Конарам Кенэдзі[109][110].

З кастрычніка 2012 па студзень 2013 года Тэйлар сустракалася з удзельнікам гурта One Direction Гары Стайлсам[111][112].

З 2015 года Тэйлар сустракалася з дыджэем Кельвінам Харысам. Першыя чуткі пра раман з’явіліся ў сакавіку, калі пара стала часта з’яўляцца на публіцы разам, трымаючыся за рукі. Таксама яны пабывалі на адным з канцэртаў разам і, па словах відавочцаў, ні на крок не адыходзіліся адзін ад аднаго[113]. У маі пачалі хадзіць чуткі пра тое, што пара ўжо падумвае пра вяселле, але афіцыйнага пацверджання ад Тэйлар або Кельвіна не было[114]. У ліпені пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра заручыны пары[115]. Тэйлар і Кельвін сталі самай высокааплатнай парай у 2015 годзе[116]. У маі 2016 года пара рассталася[117].

У маі 2016 года Тэйлар пазнаёмілася з брытанскім акцёрам Томам Хідлстанам[118]. У чэрвені з’явіліся першыя сумесныя здымкі пары з адпачынку на Род-Айлендзе[119][120][121]. У верасні было абвешчана, што Тэйлар і Том рассталіся[122].

У маі 2017 года распаўсюдзіліся чуткі пра раман Свіфт з пачынаючым брытансім акцёрам Джо Алвінам. 1 чэрвеня пару заўважылі ў аэрапорце, а праз некалькі дзён — на балконе ў доме Тэйлар. Неўзабаве інфармацыя пра іх раман пацвердзілася[123][124].

Справа аб сексуальным дамаганні[правіць | правіць зыходнік]

Доказ супраць Дэвіда Мюлера па справе аб сексуальным дамаганні да Тэйлар Свіфт

2 чэрвеня 2013 года падчас сустрэчы Тэйлар з фанатамі радыё-дыджэй Дэвід Мюлер задраў Свіфт спадніцу і схапіў яе за ягадзіцы. Пасля гэтага ахова вывела мужчыну з залы, а праз некалькі дзён кіраўніцтва радыё звольніла яго.

Праз два гады, у верасні 2015 года, Дэвід Мюлер падаў на Тэйлар у суд. У пазове гаварылася, што Мюлер не чапаў спявачку і яна зблытала яго з іншым чалавекам. Мужчына абвінавачваў Тэйлар у паклёпе, наўмысным умяшанні ў кантракт і дзелавыя адносіны. Ён патрабаваў ад Свіфт грашовую кампенсацыю за страту працы (па некаторых дадзеных, сума складала каля 3 мільёнаў долараў).

Праз месяц Тэйлар падала на яго сустрэчны пазоў аб сексуальным дамаганні. Спявачка сцвярджала, што дакладна ведае, што вінаватым быў менавіта Мюлер. У адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам, пакаранне за сексуальнае дамаганне можа скласці да двух гадоў пазбаўлення волі, аднак справа Свіфт і Мюлера не з’яўлялася крымінальнай. Свіфт таксама паабяцала, што калі яна выйграе справу, то ўсе выйграныя грошы пойдуць у дабрачынныя арганізацыі, якія абараняюць правы жанчын, якія пацярпелі праз сексуальныя дамаганні.

Тэйлар Свіфт: «Прама перад тым момантам, калі трэба было сфатаграфавацца, ён залез сваёй рукой да мяне пад сукенку і схапіў мяне за ягадзіцы. Я спрабавала адысці, але ён працягваў трымаць сваю руку. Ён зрабіў гэта спецыяльна, я ўпэўненая ў гэтым. Памятаю, што ніколі яшчэ не адчувала сябе настолькі сумнай, расчараванай і абражанай. Сустрэча з фанатамі павінна быць тым месцам, дзе ты дзякуеш людзям за тое, што яны прыйшлі на твой канцэрт. Я была проста агаломшаная».

Першапачаткова мужчына сцвярджаў, што ўвогуле не дакранаўся да Свіфт, а потым змяніў свае паказанні і заявіў, што, магчыма, дакрануўся да яе выпадкова.

У чэрвені 2017 года суд часткова адхіліў пазоў Дэвіда Мюлера супраць Тэйлар. Аднагадовы тэрмін даўніны для пазову аб паклёпе ўжо даўно скончыўся да таго часу, калі Мюлер падаў яго ў 2015 годзе. Суддзя таксама пастанавіў, што астатняя частка пазову Мюлера супраць Тэйлар будзе разглядацца далей.

Судовае разбіральніцтва пачалося 7 жніўня 2017 года і павінна было скончыцца праз дзесяць дзён. Але ўжо 15 жніўня прысяжныя прызналі Мюлера вінаватым і адхілілі ўсе яго пазовы[125][126][127].

Ацэнкі творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Па заяве iHeart Radio, Тэйлар — другая самая ўплывовая жанчына, якая змяніла музычную індустрыю[128].

У спісе часопіса Forbes «Самыя маладыя жанчыны Амерыкі, якія стварылі сваю кар'еру самі» Свіфт заняла першы радок[129]. Часопіс Variety у артыкуле «500 cамых уплывовых лідараў шоў-бізнесу» адзначыў, што ў Тэйлар ёсць неперасягненая асаблівасць смела супрацьстаяць іншым гігантам індустрыі.

Відэакліп Тэйлар на песню Wildest Dreams з яе студыйнага альбома 1989 быў негатыўна ацэнены некаторымі СМІ, якія абвінавачвалі спявачку ў каланіялізме і расізме. Паводле меркавання Ларэн Дука з уплывовага выдання Huffington Post, відэа рамантызуе эпоху каланіялізму. Ніка Лэнг з партала Daily Dot сцвярджае, што відэакліп спрабуе ўзнавіць класічны галівудскі раман, але ўяўляе сабой класічны галівудскі расізм[130]. Відэакліп на Delicate некаторыя абвінавочвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс альбомаў з указаннем пазіцыі ў чарце і сертыфікацыі
Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Сертыфікацыя
US US
Country
AUS CAN GER IRL NZ JP SWE UK
Taylor Swift
  • Дата выхаду: 24 кастрычніка 2006.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
5 1 33 14 53 81
  • US: 7× плацінавы
  • AUS: плацінавы
  • CAN: 2× плацінавы
  • UK: залаты
Fearless
  • Дата выхаду: 11 лістапада 2008.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 2 1 12 7 1 8 12 5
  • US: брыльянтавы
  • AUS: 7× плацінавы
  • CAN: 4× плацінавы
  • IRL: 2× плацінавы
  • NZ: 3× плацінавы
  • UK: плацінавы
  • JP: залаты
Speak Now
  • Дата выхаду: 25 кастрычніка 2010.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: LP, CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 1 1 15 6 1 6 18 6
  • US: 6× плацінавы
  • AUS: 2× плацінавы
  • CAN: 3× плацінавы
  • IRL: залаты
  • NZ: плацінавы
  • UK: залаты
  • JP: залаты
Red
  • Дата выхаду: 22 кастрычніка 2012
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 1 1 5 1 1 3 8 1
  • US: 6× плацінавы
  • AUS: 4× плацінавы
  • CAN: 4× плацінавы
  • IRL: плацінавы
  • NZ: 2× плацінавы
  • UK: 2× плацінавы
  • JP: плацінавы
  • SWE: залаты
  • DE: залаты
1989
  • Дата выхаду: 27 кастрычніка 2014.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя.
1 1 1 4 1 1 3 23 1
  • US: брыльянтавы
  • AUS: брыльянтавы
  • CAN: 6x плацінавы
  • NZ: 3x плацінавы
  • UK: 3x плацінавы
  • JP: плацінавы
  • DE: залаты
  • SWE: залаты
Reputation
  • Дата выхаду: 10 лістапада 2017.
  • Лэйбл: Big Machine.
  • Фармат: CD, лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг.
1 1 1 2 1 1 3 2 1
  • US: 3x плацінавы
  • CAN: плацінавы
  • UK: залаты
  • NZ: залаты
Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце.

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Кліп Рэжысёр Альбом
2006 Tim McGraw Трэй Фанджой Taylor Swift
2007 Teardrops on My Guitar
Our Song
2008 I’m Only Me When I’m with You Тэйлар Свіфт
Picture to Burn Трэй Фанджой
Beautiful Eyes Тод Кэсіці Fearless
Change Шон Робінс
Love Story Трэй Фанджой
2009 White Horse
Crazier Пітэр Чэлсам
You Belong with Me Раман Уайт
The Best Day Тэйлар Свіфт
Fifteen Раман Уайт
Best Days of Your Life
(разам з Келлі Піклер)
Kellie Pickler
(альбом Келлі Піклер)
2010 Fearless Тод Кэсіці Fearless
Mine Тэйлар Свіфт
Раман Уайт
Speak Now
2011 Back to December Ёан Лімойн
Mean Дэклан Уайтблум
The Story of Us Нубл Джонс
Sparks Fly Крысціан Ламб
Ours Дэклан Уайтблум
2012 Safe & Sound
(разам з The Civil Wars)
Філіп Андэлман The Hunger Games
(альбом саўндтрэкаў да фільма
«Галодныя гульні»)
Both of Us
(разам з B.o.B)
Джэйк Нэва Strange Clouds
(альбом B.o.B)
We Are Never Ever Getting Back Together Дэклан Уайтблум Red
Begin Again Філіп Андэлман
I Knew You Were Trouble Энтані Мэндлер
2013 22
Highway Don’t Care
(разам з Цімам Макгро)
Шэйн Дрэйк Two Lanes of Freedom
(альбом Ціма Макгро)
Everything Has Changed
(разам з Эдам Шыранам)
Філіп Андэлман
Джыліс Данінг
Red
Red Кенні Джэксан
The Last Time
(разам з Гары Лайтбодзі)
Тэры Рычардсан
2014 Shake It Off Марк Романек 1989
Blank Space Джосэф Кан
2015 Style Кайл Ньюман
Bad Blood
(разам з Кендрыкам Ламарам)
Джосэф Кан
Wildest Dreams
2016 Out of the Woods
New Romantics Джосэф Акерлунд
2017 I Don’t Wanna Live Forever
(разам з Зэйнам Малікам)
Грант Сінгер Fifty Shades Darker:OMPC
(альбом саўндтрэкаў да фільма
«На пяцьдзясят адценняў цямней»)
Look What You Made Me Do Джосэф Кан Reputation
…Ready for It?
2018 End Game
(разам з Эдам Шыранам і Future)
Delicate

Туры[правіць | правіць зыходнік]

  • Fearless Tour (2009—2010)
  • Speak Now World Tour (2011—2012)
  • Red Tour (2013—2014)
  • The 1989 World Tour (2015)
  • reputation Stadium Tour (2018)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2009 C.S.I.: Меца злачынства CSI: Crime Scene Investigation Хейлі Джонс
2009 Ханна Мантана: Кіно Hannah Montana: The Movie Тэйлар Свіфт
2010 Дзень Святога Валянціна Valentine’s Day Феліцыя
2012 Лоракс Dr. Seuss’ The Lorax Одры
2013 Новенькая New Girl Элейн
2014 Прысвечаны The Giver Размары

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Taylor Swift, Billboard's Best-Selling Artist of 2008, Announces 'Fearless 2009' Headlining Tour. Big Machine Records (30 студзеня 2009). Праверана 30 студзеня 2009.
  2. Taylor Swift... The Interview!. BBC Radio One (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 17 лютага 2009.
  3. The 100 Greatest Songwriters of All Time (англ.) . Rolling Stone. Праверана 11 октября 2015.
  4. The 100 Greatest Songwriters of All Time (англ.) . Rolling Stone. Праверана 11 октября 2015.
  5. Contemplating Taylor Swift’s Navel (англ.)  (29 октября 2014). Праверана 11 октября 2015.
  6. Lessons From A Likeable Celebrity: Taylor Swift. Forbes. Праверана 17 лютага 2016.
  7. Taylor Swift, Carrie Underwood Named 'Queens of Pop'. The Boot (1 ліпеня 2011). Праверана 17 ліпеня 2011.
  8. Тейлор Свифт назвали самой высокооплачиваемой знаменитостью
  9. Catching Up With Taylor Swift. Timeforkids.com (28 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 20 верасня 2009.
  10. Hatza, George. Taylor Swift: Growing into superstardom (англ.) . Reading Eagle (12 жніўня 2008). Праверана 20 лістапада 2015.
  11. Castellanos, Melissa. Second Cup Cafe: Taylor Swift (англ.)  (HTML), CBSNEWS (2008-05-17). Праверана 15 студзеня 2012. «By age 12, she was already writing songs with local songwriters in Nashville. Back in Pennsylvania, she landed an important gig singing the National Anthem at the U.S. Open tennis tournament, which got a lot of buzz.».
  12. Friedman, Jon. 5 Things You Did Not Know About Taylor Swift (unless you read her Wikipedia page) (англ.)  (HTML), Late Night with Jimmy Fallon, Jimmy Fallon (2009-11-02). Праверана 15 студзеня 2012. «At ten, Swift began writing songs... Swift first learned to play guitar from a computer repairman who showed her how to play three chords. After learning those three chords, she wrote her first song, "Lucky You".».
  13. Taylor Swift Discusses Her Debut Album, Early Hits, And How She Got Started
  14. Coming attractions: Not all boys make Taylor Swift cry , USA Today . Праверана 19 июня 2010.
  15. Альбом Fearless в чартах Биллборда
  16. Richards, Kevin Taylor Swift, Toby Keith, and Wynn Varble Win Big at NSAI Awards (19 кастрычніка 2009). Праверана 15 мая 2012.
  17. 2009 Artists of the Year. Billboard (10 снежня 2009). Праверана 21 мая 2012.
  18. Caramanica, Jon. Taylor Swift, Angry on 'Speak Now' – The New York Times , The New York Times (October 20, 2010). Праверана 23 кастрычніка 2010.
  19. Powers, Ann. Album review: Taylor Swift's 'Speak Now' , Los Angeles Times (October 25, 2010). Праверана 25 кастрычніка 2010.
  20. Caramanica, Jon. Taylor Swift, Angry on 'Speak Now' – The New York Times , The New York Times (October 20, 2010). Праверана 23 кастрычніка 2010.
  21. Weber, Theon The Iceberg Songs of Taylor Swift. The Village Voice (3 лістапада 2010). Праверана 3 лістапада 2010.
  22. Sheffield, Rob Speak Now by Taylor Swift. Rolling Stone (26 кастрычніка 2010). Праверана 26 кастрычніка 2010.
  23. Sisario, Ben. Taylor Swift Album Is a Sales Triumph , The New York Times (November 3, 2010). Праверана 15 мая 2012.
  24. Taylor Swift's '˜Speak Now' Moves Back to Number One on Billboard's Hot 200, Finishes Third for Year. Yahoo! Voices (25 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2013. Праверана 10 мая 2012.
  25. Taylor Swift's New Single, "Mine", Shipped to Country Radio After Leak. Country Music Television (4 жніўня 2010). Праверана 4 жніўня 2010.
  26. Grein, Paul Week Ending May 29, 2011. Albums: Gaga Goes On Sale. Yahoo! Music (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2013. Праверана 18 снежня 2011.
  27. Taylor Swift to Release SPEAK NOW WORLD TOUR – LIVE, Concert CD/DVD & CD/Blu-Ray Set, on November 21st (21 верасня 2011). Праверана 21 лістапада 2015.
  28. Allen, Bob Hot Tours: Taylor Swift, George Strait, Cirque Du Soleil. Billboard (29 сакавіка 2012). Праверана 10 мая 2012.
  29. Taylor Swift News and Blog. Taylorswift.com (21 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2011. Праверана 21 верасня 2011.
  30. Roland, Tom Taylor Swift: Billboard's Woman of the Year. Billboard (2 снежня 2011). Праверана 15 мая 2012.
  31. Roland, Tom Taylor Swift: Billboard's Woman of the Year. Billboard (2 снежня 2011). Праверана 15 мая 2012.
  32. Wyland, Sarah Taylor Swift Takes Home Two GRAMMYs at Tribute-Filled Show. Great American Country (12 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2015. Праверана 13 лютага 2012.
  33. Suddath, Claire. Taylor Swift, "Mean" | The Best and Worst of the 2012 Grammys , Time (February 12, 2012). Праверана 22 красавіка 2012.
  34. Deerwester, Jayme. Adoration for Adele: 6 Grammys , USA Today (February 12, 2012). Праверана 22 красавіка 2012.
  35. 2011 Hot 100 // MAXIM.com
  36. Willman, Chris Scott Borchetta on Taylor, Tim, Martina, the Band Perry ... and the Personalized Machinery of Big Machine. Yahoo! Music (13 чэрвеня 2012). Праверана 1 ліпеня 2012.
  37. Mansfield, Brian. Taylor Swift sees 'Red' all over , USA Today (October 17, 2012). Праверана 23 кастрычніка 2012.
  38. Alex Macpherson. Taylor Swift: 'I want to believe in pretty lies' , The Guardian (October 18, 2012). Праверана 23 кастрычніка 2012.
  39. Taylor Swift: Red | Music Review. Slant Magazine. Праверана 25 лютага 2013.
  40. Trust, Gary Taylor Swift Scores First Hot 100 No. 1. Billboard (22 жніўня 2012). Праверана 22 жніўня 2012.
  41. Taylor Swift. Official Charts Company. Праверана 11 красавіка 2015.
  42. Taylor Swift. Official Charts Company. Праверана 11 красавіка 2015.
  43. Taylor Swift's 'Red' Sells 1.21 Million; Biggest Sales Week for an Album Since 2002. Billboard (14 верасня 2009). Праверана 7 лістапада 2012.
  44. Adams, Cameron Taylor Swift to play stadiums on Australian Red tour. The Advertiser (Adelaide) (9 мая 2013). Праверана 17 лістапада 2013.
  45. Taylor Swift Announces 2014 Red Tour Dates in Asia. Theboot.com (13 лютага 2014). Праверана 3 красавіка 2014.
  46. Watch Nelly and Taylor Swift Perform in St. Louis. Complex (21 сакавіка 2013). Праверана 29 сакавіка 2013.
  47. Allen, Bob Taylor Swift's Red Wraps as All-Time Country Tour. Billboard (3 ліпеня 2014). Праверана 11 красавіка 2015.
  48. Doyle, Patrick Taylor Swift Rolling Stones Chicago | Music News. Rolling Stone (3 чэрвеня 2013). Праверана 10 чэрвеня 2013.
  49. Baz Bamigboye. Taylor Swift pens song for Paul Potts film charting Britain's Got Talent star's rise to unlikely maestro , Daily Mail (August 29, 2013). Праверана 17 лістапада 2013.
  50. Jeff Labrecque '12 Years a Slave' and 'American Hustle' lead Golden Globe nominees. Entertainment Weekly (12 снежня 2013). Праверана 12 снежня 2013.
  51. VMAs: The 2013 Winner's List. Entertainment Weekly (25 жніўня 2013). Праверана 25 жніўня 2013.
  52. Gregoire, Carolyn. Taylor Swift AMA Awards 2012: Pop Star Performs 'I Knew You Were Trouble' (VIDEO) , The Huffington Post (November 19, 2012). Праверана 10 чэрвеня 2013.
  53. Hackett, Vernell Nashville Songwriters Hall of Fame Adds Mary Chapin Carpenter and More. The Boot (8 кастрычніка 2012). Праверана 10 чэрвеня 2013.
  54. iTunes: «1989» Review
  55. iTunes: «1989» Review
  56. The Reinvention of Taylor Swift. Rolling Stone (8 верасня 2014). Праверана 2 лютага 2015.
  57. Taylor Swift Slams Hackers' Nude Photo Claims. NBCUniversal, Inc (28 студзеня 2015). Праверана 30 студзеня 2015.
  58. Taylor Swift's NEW direction – NashvilleGab – Country music news and Nashville celebrity gossip. Праверана 20 лістапада 2014.
  59. Taylor Swift Reveals Five Things to Expect on '1989'. Rolling Stone. Праверана 20 лістапада 2014.
  60. Taylor Swift's New Album: 1989. Rolling Stone. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  61. Bacle, Ariana Paul McCartney jams with Taylor Swift at 'SNL' afterparty. EW.com (16 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2015.
  62. Watts, Cindy Kenny Chesney tops 12 a.m. with Taylor Swift, Joe Walsh. Tennessean.com (27 сакавіка 2015). Праверана 11 красавіка 2015.
  63. Sepinwall, Alan Watch: Taylor Swift backed up Madonna at the iHeartRadio Music Awards. Hitfix.com (29 сакавіка 2015). Праверана 11 красавіка 2015.
  64. #8 Taylor Swift. Forbes. Праверана 27 ліпеня 2015.
  65. Taylor Swift tops 2015 Maxim Hot 100
  66. Taylor Swift Debuts «Wildest Dreams»
  67. Nicki Minaj & Taylor Swift On VMA
  68. Hosken, Patrick Taylor Swift’s ‘Wildest Dreams’ Video Will Premiere During The VMA Pre-Show (23 жніўня 2015). Праверана 23 жніўня 2015.
  69. Grammy Nominations 2016: See the Full List of Nominees (англ.) . billboard.com (7 декабря 2015). Праверана 7 снежня 2015.
  70. Kendrick Lamar, Taylor Swift, The Weeknd Top 58th GRAMMY Nominations. (December 07, 2015) — grammy.com
  71. В США объявили победителей "Грэмми" 2016. metronews.ru (16 лютага 2016). Праверана 16 лютага 2016.
  72. Taylor Swift to Receive First-Ever Taylor Swift Award From BMI
  73. I Don’t Wanna Live Forever – Single by ZAYN & Taylor Swift. iTunes. Праверана 11 снежня 2016.
  74. Speculation rife over Swift’s social media disappearance , News.com.au (August 19, 2017).
  75. Lynch, Joe Taylor Swift Reveals New Album 'Reputation' Coming In Nov., First Single Out Thursday (23 жніўня 2017). Праверана 23 жніўня 2017.
  76. https://vk.com/wall-57721072_1048229
  77. http://www.officialcharts.com/chart-news/taylor-swifts-reputation-is-heading-for-number-1-on-the-uks-official-albums-chart__20994/
  78. http://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/8038287/taylor-swift-reputation-sold-105-million-copies-first-four-days
  79. https://nztop40.co.nz/chart/albums?chart=4416
  80. http://fyimusicnews.ca/articles/2017/11/20/taylor-swifts-reputation-now-platinum-album
  81. https://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/8038287/taylor-swift-reputation-sold-105-million-copies-first-four-days
  82. Surprise! Taylor Swift Teases New Song 'Ready for It' — and the Fans Are Already Loving It (en-US), PEOPLE (September 2, 2017).
  83. Kreps, Daniel. Hear Taylor Swift's Assertive New Song '...Ready for It?' , Rolling Stone (September 3, 2017).
  84. Top 40 Rhythmic Future Releases. All Access Media Group. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2017.
  85. Taylor Swift Premieres ...Ready for It? Music Video (en-US), E! Online .
  86. http://www.aficia.info/actualite-musique/taylor-swift-propose-end-game-aux-radios-francaises-titre-partage-ed-sheeran-future/131857
  87. http://www.idolator.com/7675640/taylor-swift-next-single-delicate?adblock=1
  88. Bailey, Alyssa Taylor Swift Announces a New "Gorgeous" Taylor Swift Song Is Coming (19 кастрычніка 2017).
  89. Bailey, Alyssa Taylor Teases New Song, Call It What You Want" (2 лістапада 2017).
  90. http://www.billboard.com/amp/articles/columns/country/8039304/taylor-swift-new-years-day-reputation-country-radio
  91. http://time.com/time-person-of-the-year-2017-silence-breakers/?xid=homepage
  92. http://www.mtvema.com/ru-ru
  93. Taylor Swift on 'Blank Space' Video, Stunning '1989' Sales (Video upload). Google Inc (11 лістапада 2014). Праверана 3 студзеня 2015.
  94. Pop star Taylor Swift sides with Notre Dame. Yardbarker.com (4 верасня 2010). Праверана 23 кастрычніка 2012.
  95. Just so you know… (9 красавіка 2015).
  96. Kyle Newman and Jaime King Welcome Second Son
  97. The Real Estalker: Taylor Swift Does It Again in Nashville. Realestalker.blogspot.com.au (22 жніўня 2011). Праверана 10 чэрвеня 2013.
  98. Page 2 of Cover Story: The Reinvention of Taylor Swift | Rolling Stone
  99. Taylor Swift Buys $19.9 Million NYC Penthouse | E! Online UK. E! (8 красавіка 2014). Праверана 21 красавіка 2014.
  100. The Real Estalker: Country Queen Taylor Swift Does it Again. Realestalker.blogspot.com.au (21 красавіка 2011). Праверана 10 чэрвеня 2013.
  101. You Belong with Me — The New Yorker
  102. A glimpse inside Taylor Swift's swanky new Nashville penthouse. Yahoo! (5 лютага 2010). Праверана 10 красавіка 2012.
  103. The Real Estalker: Taylor Swift Spends Big in Rhode Island. Realestalker.blogspot.com.au (27 красавіка 2013). Праверана 10 чэрвеня 2013.
  104. Caplan, David Scoop. People (magazine) (8 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  105. Rizzo, Monica Scoop – Couples, Camilla Belle, Joe Jonas. People (24 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  106. Taylor & Taylor Romance Was Overblown, Says Source. People. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 6 сакавіка 2012.
  107. Exclusive: Taylor Swift, Taylor Lautner Split!. US Magazine. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 12 лістапада 2010.
  108. Taylor Swift and Jake Gyllenhaal Share Coffee — Again — Couples, Jake Gyllenhaal, Taylor Swift // People.com
  109. Kaplan, Don RFK grandson Conor Kennedy spends weekend with singer Taylor Swift at Kennedy compound in Massachusetts. New York Post (25 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 31 ліпеня 2012.
  110. Taylor Swift Taylor Swift, Conor Kennedy Split; Couple Break Up. People.com (30 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 7 лістапада 2012.
  111. Taylor Swift + Harry Styles of One Direction Photographed Together. Popcrush.com (2 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 25 лютага 2013.
  112. Taylor Swift, Harry Styles Break Up: What Went Wrong. UsMagazine.com (8 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 25 лютага 2013.
  113. Taylor Swift and Calvin Harris dating?
  114. rious-relationship/ Taylor Swift and Calvin Harris getting married?
  115. Calvin Harris wants to propose to Taylor Swift?
  116. Taylor Swift and Calvin Harris Higgest Paid Couple In 2015
  117. Taylor Swift and Calvin Harris Split After 15 Months Together
  118. They've got Style! Taylor Swift and Tom Hiddleston bust a move together as they hit the dancefloor during the Met Gala. Dailymail. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  119. Taylor Swift + Tom Hiddleston Pictured Kissing By Rocks, Are Possibly Dating. Popcrush. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  120. Taylor Swift and Tom Hiddleston Have Been Spotted KISSING. Cosmopolitan. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  121. Taylor Swift's Moved on From Calvin Harris -- Spotted Kissing Tom Hiddleston!. toofab.com. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  122. Taylor Swift and Tom Hiddleston Break Up After Three Months. TIME. Праверана 13 верасня 2016.
  123. https://www.usmagazine.com/celebrity-news/news/taylor-swift-and-boyfriend-joe-alwyn-are-very-much-in-love/
  124. http://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-5021529/Ed-Sheeran-approves-Taylor-Swift-s-new-beau-Joe-Alwyn.html
  125. https://www.thesun.co.uk/news/4244962/taylor-swift-grope-picture-david-mueller/
  126. http://www.eonline.com/news/873557/david-mueller-speaks-out-after-losing-taylor-swift-groping-lawsuit-i-can-pass-a-polygraph
  127. http://www.dailymail.co.uk/news/article-4789486/Taylor-Swift-fights-DJ-1-token-award.html
  128. https://www.iheart.com/
  129. https://www.forbes.com/sites/katherinetaylor/2017/05/17/youngest-of-americas-richest-self-made-women/?ss=self-made-women#fddd9d9500cc
  130. Спявачка Тэйлар Свіфт абвінавачаная ў каланіялізме за свой новы відэакліп Wildest Dreams. Звязда (9 сакавіка 2015). Праверана 5 лютага 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]