Падчас кіравання ваеннай хунты (Дзяржаўны савет міру і развіцця) быў генералам, у 2007 годзе выконваў абавязкі падчас лячэння прэм'ер-міністра Со Віна, а пасля яго смерці быў прызначаны новым прэм'ер-міністрам (24 кастрычніка 2007). На парламенцкіх выбарах 2010 года, якія не былі прызнаны міжнароднай супольнасцью ў якасці дэмакратычных, партыя Аб'яднанне салідарнасці і развіцця пад яго кіраўніцтвам атрымала большасць месцаў у парламенце. 4 лютага 2011 года парламент М'янмы абраў яго прэзідэнтам краіны[3]. Афіцыйна Тэйн Сейн пачаў працу 30 сакавіка.