Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі
груз. იაკობ გოგებაშვილის სახელობის თელავის სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Арыгінальная назва груз. იაკობ გოგებაშვილის სახელობის თელავის სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Міжнародная назва англ.: Telavi Iakob Gogebashvili State University
Заснаваны 1940
Размяшчэнне Тэлаві
Сайт tsmu.edu

Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі (груз. იაკობ გოგებაშვილის სახელობის თელავის სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тэлаві.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1940 годзе як Тэлаўскі педагагічны інстытут, з моманту свайго заснавання насіў імя грузінскага педагога і грамадскага дзеяча Якаба Гагебашвілі. У сувязі з 60-годдзем з дня свайго заснавання, у 1999 годзе яму быў прысвоены статус дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт з'яўляецца аўтаномнай дзяржаўнай вучэльняй. Навучанне праводзіцца на грузінскай мове. Навучанне ў універсітэце праходзіць у тры этапы: бакалаўрыят, магістратура і дактарантура. Ва ўніверсітэце таксама дзейнічае праграма вышэйшай прафесійнай адукацыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт аграрных навук
  • Факультэт сацыяльных навук, бізнесу і права
  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]