Тэлеф
Тэлеф, або Тэлефас (стар.-грэч.: Τήλεφος — «які свеціць далёка») — у грэчаскай міфалогіі[1] сын Геракла і Аўгі (Αυγή)[2]. Належаў да роду гераклідаў, гэта значыць сыноў Геракла, якія заснавалі шэраг гарадоў. Імя збліжаецца з анаталійскім богам Тэліпіну[3] (у хатаў Таліпіну[4]).
Нараджэнне
[правіць | правіць зыходнік]З-за боязі перад сваім бацькам, Аўга хавае свайго сына ў свяцілішчы знатлівай багіні Афіны, якая за гэта карае краіну чумой.
Тэлефа выкідаюць на дарозе ў Аргас, на схіле гары Парфенія; тут яго корміць рагатая аляніха, прысвечаная Артэмідзе[5],
Маці Тэлефа хацелі ўтапіць, але яна ратуецца ў Мізіі (паводле адной з версій, маці і сын разам кідаюцца ў мора і прыплываюць у Мізію), дзе выходзіць замуж за цара Тэўфранта.
Царская ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Паводле іншага падання, Тэлеф падрастае ў пастухоў Карынфа, у пошуках бацькоў адпраўляецца ў Дэльфы, даведваецца ад дэльфійскага аракула, дзе знаходзіцца яго маці, адпраўляецца да яе і па ўказанні бога прыходзіць у Мізію, і там яго ўсынаўляе Тэўфрант, і Тэлеф становіцца яго пераемнікам. Паводле Эсхіла, прыйшоў з Тэгеі ў Азію, прыкідваючыся нямым[6].
Пасля смерці Тэўфранта атрымаў у спадчыну ад яго царскую ўладу[7]. Ажаніўся з яго дачкой Аргіёпай[8], а пазней з сястрой Прыяма Астыёхай (або жанаты з Лаадыкай, дачкой Прыяма[9]). Паводле апавядання, быў закаханы ў прадракальніцу Касандру, але тая ставілася да яго з пагардай і нават прымусіла спакусіць яе сястру — Лаадыку. Бацька сына Еўрыпіла[10] і дачкі Ромы, якая вітала Энея на месцы будучага Рыма і стала жонкай яго сына Юла Асканія[11].
У «Адысеі» Тэлеф таксама згадваецца як азіяцкі цар (у «Іліядзе» ён не згадваецца).
Паводле трагедыі, разам з Парфенапеем перамог Ідаса, які прэтэндаваў на царства Тэўфранта[12]. Удзельнічаў у гульнях у Троі над кенатафам Парыса, у спаборніцтвах у бегу[13]. Забіў сваіх дзядзькаў, сыноў Алея[14].
Траянская вайна
[правіць | правіць зыходнік]Калі пачалася Траянская вайна, эліны адправіліся да Троі, збіліся са шляху і высадзіліся ў царстве Тэлефа. Тэлеф напаў на элінаў, якія рабавалі Мізійскую раўніну[15]. Забівае Ферсандра, але паранены Ахілам[16]. Бітву з Ахілам на раўніне Каіка згадваюць шматлікія аўтары[17].
Паводле Піндара, ён з-за гневу Дыяніса ўчапіўся за вінаградную лазу[18], і быў паранены Ахілам дзідай Хірона, але пазней вылечаны ім і паказаў грэкам марскі шлях супраць Троі[19]. Паводле трагедыі, паранены Тэлеф прыйшоў у Мікены і выхапіў з калыскі Арэста, пагражаючы забіць яго, але ахейцы пагадзіліся яго вылечыць у адпаведнасці са сказаным Апалонам[9]. У адкупленне раны Тэлефа Агамемнан прынёс ахвяру ў Дэльфах[20].
У кульце, літаратуры і мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеф лічыўся нацыянальным героем і родапачынальнікам мізійскіх жыхароў, горада Пергама і яго цароў Аталідаў. Жыхары Пергама пазней называлі сябе аркадзянамі, якія перайшлі разам з Тэлефам у Азію[21]. Міф пра Тэлефа сустракаецца таксама ў Італіі, асабліва ў рэгіёне Кампанья.
Міф пра прыгоды Тэлефа часта выкарыстоўваўся старажытнымі паэтамі: (Эсхілам, Сафоклам, Еўрыпідам і інш.) і з'яўляўся ўпадабанай тэмай для мастакоў. Скульптурная група: лань корміць Тэлефа малаком — стаяла на Геліконе[22]. Лікійцы ў храме Апалона ў Патарах паказвалі медную чашу працы Гефеста — дар Тэлефа[23].
Тэлеф — дзеючая асоба трагедый Эсхіла «Місійцы» (фр.143-144 Рат) і «Тэлеф» (фр.238-239 Рат), трагедый Сафокла «Алеады» (фр.77-89 Рат) і «Місійцы» (фр.409-412 Рат), сатыраўскай драмы «Тэлеф» (не дайшло ніводнага радка), трагедыі Еўрыпіда «Тэлеф»[24] і «Місійцы», трагедый Агафона «Тэлеф» і «Місійцы», Іафонта «Тэлеф», Нікамаха і невядомага аўтара «Місійцы», Масхіёна, Клеафонта, невядомага аўтара, Энія і Акцыя «Тэлеф», камедыі Дыналоха «Тэлеф»[25]. У Эсхіла кажа, што дарога ў Аід простая[26].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.498-499, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.362-363
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.165 М.-У.
- ↑ Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.293сл.
- ↑ Иванов 1977. С.264
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады VIII 54, 6; Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 42
- ↑ Арыстоцель. Паэтыка 24
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 8, 6 далей
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 33, 12
- ↑ а б Гігін. Міфы 101
- ↑ Гамер. Адысея XI 519
- ↑ Плутарх R., II
- ↑ Гігін. Міфы 100
- ↑ Гігін. Міфы 273
- ↑ Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.426
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.165 М.-У.; Паўсаній. Апісанне Элады I 4, 6
- ↑ Стасін. Кіпрыі, сінопсіс
- ↑ Піндар. Алімпійскія песні IX 72; Паўсаній. Апісанне Элады VIII 45, 6
- ↑ Піндар. Істмійскія песні VIII 50; Лікафрон. Аляксандра 214 і кам., 1250; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17; Схоліі да Гамера. Іліяда I 59 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.124
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17.20
- ↑ Лікафрон. Аляксандра 210 і кам.
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады I 4, 6
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 31, 2
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 41, 1
- ↑ Арыстафан. Ахарняне 430—432; Жабы 855; Арыстоцель. Рыторыка III 2
- ↑ Афіней. Банкет мудрацоў III 76, 111с
- ↑ Платон. Федан 108а
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэлеф