Тэмара (турма)
Цэнтр допытаў Тэмара, таксама вядомы як сакрэтны цэнтр утрымання пад вартай Тэмара (араб. معتقل تمارة السري) — таемная турма ў Марока для пазасудовага затрымання вязняў Упраўлення тэрытарыяльнага назірання, мараканскага агенцтва ўнутранай разведкі. Установа размешчана ў лясістай мясцовасці ля Рабата[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Установа пачала дзейнічаць у 1985 годзе. Першым вядомым затрыманым быў Махамед Масадык Бенхадра (араб. محمد مصدق بن خضراء), які правёў 8 гадоў у пазасудовым затрыманні[2].
У жніўні 2010 года стала вядома[3], што турма ў значнай ступені фінансуецца ЦРУ. Амерыканцы сумесна з мараканцамі выкарыстоўвалі цэнтр для ўтрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці[4].
Парушэнні
[правіць | правіць зыходнік]У турме, паводле некаторых паведамленняў, адміністрацыяй ужываліся розныя метады катаванняў: збіццё, падвешванне цела ў скручаным становішчы, пагрозы згвалтавання або іншых сексуальных дамаганняў у дачыненні да затрыманых, згвалтаванне шляхам гвалтоўнага ўвядзення бутэлькі ў задні праход, пазбаўленне сну, прыпяканне цыгарэтамі і прыкладанне да цела электродаў пад напругай. Некалькі няўрадавых арганізацый, такіх як Amnesty International і Human Rights Watch, абверглі паведамленні аб катаваннях ва ўстанове[5].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Document - Morocco: Continuing abuses against individuals suspected of terrorism-related activities in Morocco. 16 June 2010.
- ↑ Tazmara 234 محمد مصدق بن خضراء(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 5 красавіка 2023.
- ↑ Matt Apuzzo and Adam Goldman, "To keep program secret, CIA whisked 9/11 figures from Gitmo before court ruling," Associated Press, August 6, 2010.
- ↑ Sandberg, Britta (23 February 2009). Released Guantanamo Detainee: What Did Tony Blair Know?. Der Spiegel. Праверана 15 April 2012.
- ↑ Moroccan MPs back probe into detention centre. Middle East Online. 16 May 2011. Праверана 15 April 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 5 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 5 красавіка 2023.