Перайсці да зместу

Тэмп (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэмп — хуткасць выканання, выражаная ў частаце чаргавання метрычных доляў. Абазначаецца тэрміналагічна ці метранамічна і спалучэннем тэрміналагічных і метранамічных паказчыкаў.

З XVII стагоддзя тэмп пазначаецца спецыяльнымі італьянскімі тэрмінамі. Асноўныя з тэмпаў: павольныя (grave, lагgо, аdаgіо, lento), умераныя (аndante, moderato); хуткія (аnimato, аllegro, vivо, ргеstо).

Т. цесна звязаны з характарам, стылем, жанрам музычнага твора, з усімі элементамі музычнай формы, залежыць таксама ад выканаўцы (яго індывідуальнасці, музычнага вопыту, традыцый выканання). Некаторыя жанры характарызуюцца акрэсленым тэмпам (вальс, марш). Для дакладнага вымярэння тэмпу служыць метраном.