Атамная тэорыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тэорыя атама)
Перайсці да: рух, знайсці

Атамная тэорыя — фізічная тэорыя, якая прадугледжвае, што ўсё на свеце складаецца з драбнюткіх часціц — атамаў, змацаваных паміж сабой ядзернымі і электрычнымі сіламі. У XX стагоддзі на практыцы было даказана, што атам можна падзяліць на яшчэ драбнейшыя — субатамныя — часціцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атамізм[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнагрэчаскай філасофіі, а потым у сярэднія вякі, людзі меркавалі, што рэчы вакол іх складаюцца з дзвюх частак: непадзельныя атамы, нейкім чынам сашчэпленыя адзін з адным, і з пустаты паміж атамамі. Атамы лічыліся вечнымі і незнішчальнымі карпускуламі. Гэта пазіцыя была адлюстравана ў працах такіх філосафаў, як Дэмакрыт ці Леўкіп, але ніякіх доказаў гэтай тэорыі ў той час не было.

Першая тэорыя будовы атама[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII стагоддзя былі адкрыты хімічныя законы захавання:

Гэтыя законы не маглі б выконвацца з такой дакладнасцю, калі б матэрыя не была дыскрэтнай структурай. Але ў той час была не зусім ясная структура таго, што цяпер мы называем «малекулай». У 1811 годзе Амедэа Авагадра правёў серыю доследаў з газам і высветліў, што два літры вадароду рэагуюць толькі з адным літрам кіслароду пры атрыманні вадзяной пары. А з адкрыццём у 1827 годзе броўнаўскага руху, стала відавочна, што матэрыя складаецца з асобных часціц — атамаў, здольных збірацца ў групы — малекулы, то бок была створана атамная тэорыя будовы рэчыва.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aristotle, Metaphysics I, 4, 985b 10—15.
  2. Berryman, Sylvia, «Ancient Atomism», The Stanford Encyclopedia of Philosophy (Fall 2008 Edition), Edward N. Zalta (ed.).
  3. Proust, Joseph Louis. «Researches on Copper», excerpted from Ann. chim. 32, 26-54 (1799) [as translated and reproduced in Henry M. Leicester and Herbert S. Klickstein, A Source Book in Chemistry, 1400—1900 (Cambridge, MA: Harvard, 1952)]. Retrieved on August 29, 2007.
  4. Andrew G. van Melsen. From Atomos to Atom. — Mineola, N.Y.: Dover Publications, 1952. — ISBN 0-486-49584-1.
  5. Avogadro, Amedeo (1811.). «Essay on a Manner of Determining the Relative Masses of the Elementary Molecules of Bodies, and the Proportions in Which They Enter into These Compounds». Journal de Physique 73: 58-76.