Тэорыя механізмаў і машын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэорыя механізмаў і машын — навука пра агульныя метады даследавання і праектавання механізмаў і машын.

Уключае структурны, кінематычны і дынамічны аналіз механізмаў і машын (тых, што існуюць) і сінтэз механізмаў (праектаванне новых механізмаў для ажыццяўлення зададзеных рухаў); дынаміку механізмаў і машын, кінематыку механізмаў, кінетастатыку механізмаў, з ёю звязаны дэталі машын (як навуковая дысцыпліна), матэрыялазнаўства, навука пра надзейнасць тэхнічных сістэм і інш. Займаецца таксама праектаваннем сістэм кіравання машын-аўтаматаў (тэорыя аўтаматычнага кіравання), даследаваннем і праектаваннем маніпулятараў і прамысловых робатаў.

Сфарміравалася ў канцы 18 — пач. 19 ст. пад уплывам патрэб машынабудавання. Значны ўклад у яе развіццё зрабілі Ж. В. Панселе і Г. Г. Карыяліс (Францыя), Ф. Рэло, О. Мор і Л. Бурместэр (Германія), Р. Віліс (Вялікабрытанія), Дж. Бенафіт (ЗША), П. Чабышоў, М. Жукоўскі (Расія) і інш.