Тэракты ў Нарвегіі (2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тэракты ў Нарвегіі, 2011)
Тэракты ў Нарвегіі 2011 года
Від на ўрадавы квартал адразу пасля выбуху
Від на ўрадавы квартал адразу пасля выбуху
Месца нападу Осла[1]
Уцёя, Нарвегія[1].
Дата 22 ліпеня 2011
15:25:22 Осла 17.22 — 18.35 Уцёя[2]
Зброя замінаваны аўтамабіль (АСДТ), Ruger Mini-14, Glock 17
Загінулыя 77[3][4]
Параненыя 319[5][6][7]
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Андэрс Берынг Брэйвік

Тэракты ў Нарвегіі — два тэрарыстычныя акты[8], скіраваныя супраць асоб выканаўчай улады, грамадскага маладзёжнага лагера і цывільнага насельніцтва ў Нарвегіі ў пятніцу 22 ліпеня 2011 года. Першым нападам быў выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осла перад офісам прэм’ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга і іншых урадавых будынкаў, што адбыўся ў 15:26 па мясцовым часе. У выніку выбуху загінулі сем чалавек і каля пятнаццаці параненыя. Наступны больш жорсткі напад адбыўся праз дзве гадзіны ў часе правядзення лагера кіруючай Працоўнай партыі Нарвегіі на востраве Уцёя (Цюрыфіёрд, Бускеруд). Узброены чалавек, пераапрануты ў паліцэйскага, адкрыў страляніну па ўдзельніках лагера, забіўшы прынамсі 86 чалавек[9][10][11].

За масавае забойства на востраве Уцёя быў арыштаваны 32-гадовы нарвежац Андэрс Берынг Брэйвік[12]. Ён абвінавачваецца ў ажыццяўленні абодвух нападаў[13]. Паліцыя таксама параіла прэм’ер-міністру Нарвегіі не раскрываць свайго месцазнаходжання да канчатковага высвятлення абставін[14].

Еўрапейскі Саюз, НАТА і многія краіны выказалі сваю падтрымку Нарвегіі і асудзілі здзейсненыя напады.

Выбух у Осла[правіць | правіць зыходнік]

Карта выбуху. Чырвоны будынак: урадавы офіс. Аранжавая зона: Знаходжанне ўзарванай машыны. Фіялетавы будынак: міністэрства нафтавай прамысловасці

Афіцыйныя справаздачы адразу сыйшліся на тым, што крыніцаю выбуху было замініраванае аўто[15], узарванае перад офісам прэм’ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга і такімі прылеглымі ўрадавымі будынкамі[15], як міністэрства нафтавай прамысловасці і энергетыкі Нарвегіі[15] (пацярпела найбольш<) і міністэрства фінансаў[15] з шматлікімі выбітамі шыбамі. У офісе міністэрства нафтавай прамысловасці пачаўся пажар. Выбуховая хваля выбіла шыбы ў вокнах будынкаў на адлегласці аднаго кіламнтра ад эпіцэнтру выбуха<. Паводле некаторых крыніцаў на месцы здарэння магло быць яшчэ два выбуховыя прыстасаванні[16]. Паведамлялася, што Столтэнберг не пацярпеў[17]. Міністр фінансаў Нарвегіі ў гэты час знаходзіўся ў Германіі на адпачынку[18]. Выбух быў чутны на адлегласці прынамсі 7 кіламетраў[15].

Прылеглая вулічная тэрыторыя пасля выбуху запоўнілася шклянымі аскепкамі і абломкамі. Рэшткі ўзарванага аўто былі заўважаныя каля аднаго з будынкаў. За выбухам паследвала шырокае воблака белага дыму, сілкаванае пажарам у міністэрстве нафтавай прамысловасці. Пасля інцыдэнту паліцыя ачапіла небяспечную зону і зладзіла пошукі дадатковых выбуховых прыстасаванняў[19]. Паліцыя параіла людзям пакінуць цэнтр сталіцы[20]. Таксама ў цэнтр Осла былі ўведзеныя вайскоўцы.

Пацярпелыя[правіць | правіць зыходнік]

Вайсковы і цывільны персанал ля ўрадавых будынкаў

У выніку напада ў Осла загінула 7 чалавек[17], пацярпела — 15[21][22] (з іх 11 з цяжкімі раненнямі)[23]. Доктар шпіталя пры ўніверсітэце Осла паведаміў, што яны маюць справу ў асноўным з раненнямі галавы, грудзі і чэрапа[24].

На колькасць ахвяр паўплывала пара году. Дзякуючы сезону адпачынку, многія офісы былі напаўпустымі[25]. Як зазначыў дзяржаўны сакратар Ганс Крыстыян Амундсен, на прылеглай да месца выбуху тэрыторыі было менш людзей чым заўсёды[17]. У ліпені большасць нарвежцаў бяруць на рабоце адпачынак[26].

Уплыў на транспартны рух[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выбуху ўсе дарогі гэтай часткі гораду былі перакрытыя, а людзі былі эвакуіраваныя праваахоўнымі органамі. Жыхарам Осла параілі заставацца далей ад цэнтра гораду і абмежавацца ў выкарыстанні мабільнай сувяззю з прычыны імавернасці чарговай тэрарыстычнай атакі[27]. Грамадскі транспарт, які рухаецца за і ўнутр межаў гораду быў прыпынены таксама[28]. Паліцыя ініцыявала вобшук машынаў на шляху да гарадскога аэрапорту[29], хоць сам аэрапорт застаецца дзейным[30]. Усе цягнікі[крыніца?] былі прыпыненыя пасля выяўлення ля чыгуначных шляхоў падазронага пакета[31]. Офіс тэлевізійнай кампаніі TV 2 быў эвакуіраваны пасля выяўлення падобнага да бомбы аб’екта знадворку будынку[32].

Бойня на востраве Уцёя[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна праз дзве гадзіны пасля выбуху Брэйвік праехаў каля 40 км на паўночны захад ад Осла да возера Цюрыфіёрд, дзе пераправіўся на востраў Уцёя да зладжанага Працоўнай партыя Нарвегіі маладзёжнага лагера[17]. Дабраўшыся да належнага месца на пароме[33], ён распачаў бязладную страляніну па яго маладых удзельніках[34]. Паліцыя лічыць, што выбух у Осла і бойня на востраве Уцёя звязаныя паміж сабой[17][35]. У часе затрымання Андэрс Берынг Брэйвік атрымаў агнястрэльнае раненне[34].

Будучы апранутым у адзенне паліцэйскага, паводле існуючых звестак, ён сабраў вакол сябе групу маладых людзей, сказаўшы, што павінен зрабіць аб’яву ў сувязі з выбухам у Осла, які адбыўся за некалькі гадзінаў перад гэтым, і раптам адкрыў страляніну[33][36][37], забіваючы і наносячы шматлікія раненні. Спачатку ён страляў у людзей на востраве, а пасля ў спрабуючых выратавацца ўплаў па вадзе[38]. Большасцю пацярпелых з'яўляліся юныя людзі ўва ўзросце 15—16 гадоў[39]. Паводле некаторых сведак, забойца клікаў юнакаў да пачатку страляніны[40].

Прыкладна ў 03:50 па мясцовым часе 23 ліпеня 2011 года дзве галоўныя тэлекампаніі Нарвегіі NRK і TV2 пачалі прамую трансляцыю канферэнцыі з Цэнтральнага ўпраўлення паліцыі, дзе загадчык Нацыянальнай паліцыі Нарвегіі пацвердзіў наяўнасць «прынамсі 80» ахвяр на востраве Уцёя з прагназаваным іх павелічэннем[41][42][43][44]. Некаторыя сведкі інцыдэнту на Уцёі сцвярджаюць, што выканаўцаў расстрэлу грамадскага лагера было двое. Паліцыя цяпер працуе над спраўджваннем гэтай інфармацыі[45].

Выканаўца тэракта[правіць | правіць зыходнік]

Публічная вяшчальная кампанія NRK і некалькі іншых нарвежскіх мэдыа апазналі ў асобе нападніка Андэрса Берынга Брэйвіка (нар. 13 лютага 1979). Будучы арыштаваным на востраве Уцёя за стральбу па мірных грамадзянах ён лічыцца прыналежным і да выбуху бомбы ва ўрадавым квартале Осла[46][47][48]. Ён абвінавачваецца ў ажыццяўленні абодвух нападаў[13]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец чэрвеня або ў пачатку ліпеня Андэрс Берынг Брэйвік пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осла[48], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[49]. Выказваліся меркаванні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцця вялікай колькасці штучных угнаенняў і іншых хімічных рэактываў для стварэння аміячнай селітры[48]. Паводле Reuters, у маіі фірме Брэйвіка было прададзена шэсць тон угнаенняў[50]

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Дзейны начальнік нацыянальнай паліцыі Свэйнунг Спонгейм (Sveinung Sponheim) распавёў вяшчальнай кампаніі NRK, што сеціўныя паведамленні падазраванага выканаўцы «наводзяць на думку, што яго палітычныя погляды схіляюцца ў правым антыісламісцкім кірунку, аднак ці стала гэта матывацыяй для здзейсненага ўчынку застаецца невядомым»[51][52]. Пасля яго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[53]. Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камерцыйнай школе Осла і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансерватыўным нацыяналістам[48]. Паводле Reuters і BBC намеснік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсен апісаў падазраванага як «хрысціянскага фундаменталіста»[13][54]. Таксама паведамляецца, што Брэйвік напісаў шмат паведамленняў на антыісламісцкі і праізраільскі сайт document.no[52]. Брэйвік з'яўляецца былым сябрам Партыі прагрэса Нарвегіі (FrP) і яе маладзёжнага крыла FpU. Паводле дзейнага лідара FpU Ова Ванебо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненне жорсткасці сваіх поглядаў[55]. У шматлікіх сацыяльных медыа ён вызнаваў сабе прыхільнікам нарвежскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрландскага палітыка Герта Вільдэрса[56], філосафа Джона Сцюарта Міла[48][57] і Уінстана Чэрчыля[58]. Палітычную партыю герта Вільдэрса ён апісаў як «адзіную сапраўдную партыю для кансерватараў»[56]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Сцьюарта Міла: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы», датаваны 17 ліпеня[48].

Афіцыйная пазіцыя Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі: "Гэтыя трагедыі ў Нарвегіі, у выніку якіх загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей, адгукнуліся болем і журбой у сэрцы кожнага беларуса. Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гвалт, ахвярамі якога робяцца мірныя бязвінныя людзі, і салідарна з Нарвегіяй у барацьбе супраць любых форм і праяў тэрарызма і экстрэмізма." — заявіў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка[59].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б "Нарвежская паліцыя: выбух Осла і стральба на Ўцёі – часткі адной акцыі". Праверана 2011-07-23.
  2. Lenta.ru: У свеце: Паліцыя растлумачыла прамаруджанне з затрыманнем нарвежскага тэрарыста
  3. BBC News — Norway: Anders Behring Breivik claims 'two more cells' (англ.)
  4. Опубликованы первые фамилии погибших в двух терактах в Норвегии // Gazeta.ru, 27.07.11
  5. "Norway massacre: Breivik 'planned to kill politicians'". BBC News. 18 November 2011.
  6. "Oslo government district bombing and Utøya island shooting July 22, 2011: The immediate prehospital emergency medical service response". Scandinavian Journal of Trauma, Resuscitation and Emergency Medicine. 26 January 2012.
  7. Læring for bedre beredskap; Helseinnsatsen etter terrorhendelsene 22. juli 2011 - Helsedirektoratet.no Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  8. НАТА осудила теракт в Норвегии (руск.). Взгляд (22 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  9. Charles Duxbury, Kjetil Hovland. Savage Terror Attacks. The Wall Street Journal (23 ліпеня 2011). — ...at Least 87 Dead. Праверана 23 July 2011..
  10. Elisa Mala, J David Goodman. At Least 80 Are Dead in Norway Shooting. The New York Times (22 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011..
  11. Norway attacks: At least 87 dead in shootings at youth conference, Oslo explosion. The Washington Post (22 ліпеня 2011). — ...at least 80 people shot to death at a youth political conference outside Oslo after a massive explosion in the capital’s government district killed at least seven people, according to Norwegian police. Праверана 23 July 2011..
  12. Erlend Skevik; Atle Jørstad; Stein-Erik Stormoen. Storberget: - Den pågrepne er norsk. Verdens Gang (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  13. а б в Scores killed in Norway attack. BBC (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  14. http://www.thenewstribe.com/2011/07/23/87-killed-in-norway-shooting/ Архівавана 25 студзеня 2012.
  15. а б в г д Andrew Ward. Youth camp shooting after Oslo bomb. Financial Times (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  16. Stor eksplosjon i Oslo sentrum (нарв.). NRK. Праверана 22 July 2011.
  17. а б в г д Oslo: Bomb blast near Norway prime minister's office. BBC News (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  18. Sigbjørn Johnsen til forsvar for euroen (нарв.). Aftenposten. Праверана 22 July 2011.
  19. Big Blast Hits Government Buildings in Central Oslo. The New York Times. Праверана 23 ліпеня 2011.
  20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Blogs. Reuters. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
  21. Andrew Hough. Oslo explosion: 'several' dead, dozens injured after Norway city blast. The Telegraph. Праверана 22 July 2011.
  22. Explosion hits Norwegian PM's office — Europe. Al Jazeera English. Праверана 22 July 2011.
  23. Explosion In Oslo Government Building. News. Sky. Праверана 22 July 2011.
  24. 17 dead in Oslo bombing, shootings; Norwegian held - On Deadline - USATODAY.com. Content.usatoday.com (11 верасня 2001). Праверана 23 ліпеня 2011.
  25. Выбух ля рэзідэнцыі прэм'ера Нарвегіі. Радыё Свабода (22 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  26. Архіўная копія(недаступная спасылка). The Research Council of Norway (1 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
  27. Charles Duxbury. Deadly Attacks Shake Norway. The Wall Street Journal. Праверана 22 July 2011.
  28. Jillian Rayfield. Архіўная копія(недаступная спасылка). LiveWire. Talking Points Memo (22 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
  29. Bomb blast rocks downtown Oslo. RT (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  30. Oslo-trikken: – Det er normal drift, ingen grunn til bekymring (нарв.). TV 2 (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  31. All trains shut down after suspicious package. Dagbladet (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  32. Ralf Lofstad, Stian Haraldsen, Diana Badi. Disse områdene er evakuert (нарв.). Dagbladet (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  33. а б Двайны тэракт у Нарвегіі. Больш за 90 загінула. Радыё Свабода (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  34. а б Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (руск.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  35. Twin terror attacks shock Norway. BBC News (22 ліпеня 2011). Праверана 22 ліпеня 2011.
  36. Jarle Brenna. Vi er under angrep! (нарв.). VG Nett (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  37. LIVE: Doden bij bomexplosie in Oslo – schietpartij op jongerenkamp. NRC.
  38. Архіўная копія(недаступная спасылка) (22 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
  39. Blasts and Gun Attack in Norway; 7 Dead. The New York Times (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  40. Flere unge skutt og drept på Utøya. Norwegian Broadcasting Corporation (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  41. Live Stream. NO: TV 2.
  42. TV2, Norwegian national television station
  43. Politiet: Minst 80 drepte på Utøya - Norge (нарв.). Nyheter. NRK. Праверана 23 ліпеня 2011.
  44. Dyveke Nilssen. At least 80 killed in shootings. Nett. VG (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  45. Johannessen Buckley Randi. [Frykter at gjerningsmann kan være på frifot Frykter at gjerningsmann kan være på frifot] (нарв.). Aftenposten (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  46. Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene. Tv2.no.
  47. DAILY MAIL REPORTER. Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  48. а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011.
  49. Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.). Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (18 мая 2009). Праверана 22 July 2011.
  50. Архіўная копія(недаступная спасылка). Reuters (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
  51. Norway bomb suspect bought 6 tons of fertilizer (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.(недаступная спасылка)
  52. а б 32-åringen skal tilhøre høyreekstremt miljø - Norge - NRK Nyheter. Nrk.no (27 студзеня 2010). Праверана 23 July 2011.
  53. J. David Goodman. At Least 80 Are Dead in Norway Shooting. The New York Times (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  54. Архіўная копія(недаступная спасылка). Reuters (23 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
  55. Eivind Fondenes, Kathleen Buer. Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene (23 ліпеня 2011).
  56. а б Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq. HLN.BE news (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  57. Архіўная копія (нарв.)(недаступная спасылка). Ostlendingen.no. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 24 ліпеня 2011.
  58. Pedro Poza. El presunto autor, un noruego nacionalista vinculado a la extrema derecha. El Mundo (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  59. "Лукашэнка вырказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй ў Нарвегіі". Праверана 2011-07-23.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]