Тэракт у Магадыша (2022)
| Тэракт у Магадыша | |
|---|---|
| Рэакцыя людзей на выбух | |
| Месца нападу |
Магадыша, Самалі 2°01′57″ пн. ш. 45°18′21″ у. д.HGЯO |
| Дата |
29 кастрычніка 2022 |
| Спосаб нападу | аўтамабільная бомба |
| Загінулыя | больш за 100 |
| Параненыя | больш за 300 |
| Падазраваныя | «Аль-Шабаб» |
Тэракт у Магадыша — тэрарыстычны акт (выбух) каля будынку Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша 29 кастрычніка 2022 года[1]. Былі падарваныя два аўтамабілі. Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек.
Выбухі ў Магадыша адбыліся ў дзень, калі прэзідэнт Самалі, прэм’ер-міністр і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі абмяркоўвалі барацьбу з баевікамі «Аль-Шабаб»[2].
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]У суботу, 29 кастрычніка 2022 года, каля будынка Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша адбыліся два падрывы аўтамабіля тэрарыстамі-смяротнікамі. Першы выбух прагрымеў у 14:00[2]. Другі выбух прагрымеў праз некалькі хвілін, калі машыны хуткай дапамогі прыбылі на месца першага выбуху. Другі выбух адбыўся ў ажыўлены абедзенны час каля рэстарана. Ад абодвух выбухаў выбіла шкло ў найбліжэйшых будынках[2][3][4] The Somali Journalists Syndicate said that a television reporter was among those killed by the second explosion.[5].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек. Сярод пацярпелых рэпарцёр «Голасу Амерыкі» у Самалі і фотакарэспандэнт агенцтва «Рэйтэр»[6].
Авіякампаніі Катара, Турцыі і Эфіопіі адмянілі авіярэйсы ў Магадыша, баючыся новых тэрактаў. Хаця ні адна з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, прэзідэнт Самалі Хасан Шэйх Махмуд абвінаваціў у яго арганізацыі ісламісцкую тэрарыстычную арганізацыю «Аль-Шабаб»[1].
Зноскі
- ↑ а б Hassan, A.; Biryabarema, E.; Mallard, W. (30 October 2022). Somalia president: at least 100 people killed in car bombs. Reuters. Праверана 30 October 2022.
- ↑ а б в 'Scores of casualties' after twin blasts in Somalia's capital. Al Jazeera. 29 October 2022. Праверана 30 October 2022.
- ↑ 2 car bombs leave scores of casualties at an intersection in Somalia's capital. National Public Radio. Associated Press. 30 October 2022. Праверана 30 October 2022.
- ↑ Death toll from Somalia twin bombings climbs to 100 (англ.). France 24 (30 кастрычніка 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Hassan, A.; Biryabarema, E.; Mallard, W.; MacSwan, A. (29 October 2022). Car bombs at Somali education ministry leave scores of casualties. Reuters. Праверана 30 October 2022.
- ↑ At Least 100 Killed in Mogadishu Bombing, President Says. Voice of America. 30 October 2022. Праверана 30 October 2022.