Тэракт у Ніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракт у Ніцы
Фрагмент карты Ніцы; вылучана Англійская набярэжная
Фрагмент карты Ніцы; вылучана Англійская набярэжная
Месца нападу  Францыя
Ніца, Англійская набярэжная
Дата 14 ліпеня 2016
каля 22:30 (UTC+2)
Спосаб нападу наезд на натоўп, стральба
Загінулыя 84
Параненыя больш за 60

Тэрарыстычны акт у Ніцы адбыўся 14 ліпеня 2016 года. 31-гадовы выхадзец з Туніса[1] на грузавіку ўразаўся ў натоўп людзей, якія назіралі на Англійскай набярэжнай за салютам у гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 84 чалавекі[2], больш за 60 чалавек пацярпела[3][4], нападнік быў застрэлены паліцыяй[5].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Увечар 14 ліпеня 2016 года на Англійскай набярэжнай Ніцы сабралося мноства людзей, каб панаглядаць за піратэхнічным шоу ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Да 22:30 (UTC+2), калі салют завяршыўся, а частка гледачоў ужо пачынала разыходзіцца, на набярэжную з хуткасцю прыкладна 60-70 км/г выехаў белы грузавік Renault Midlum  (англ.), які з разгону ўрэзаўся ў натоўп[6]. Паводле слоў сведак, машына рабіла зігзагі, каб задушыць як мага больш людзей[7].

Паліцэйскія, якія прыбылі на месца здарэння адкрылі па нападніку агонь, ён быў застрэлены. У кабіне грузавіка сілавікамі была выяўлена агнястрэльная зброя і гранаты[6].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Сярод ахвяр і пацярпелых у выніку тэракта — не толькі французы, шмат грамадзян іншых краін.

Грамадзянства ахвяр
Грамадзянства Загінулыя Пацярпелыя
Сцяг Алжыра Алжыр 5 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Арменіі Арменія &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Аўстраліі Аўстралія &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&03.&&&&&03
Сцяг Бельгіі Бельгія &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Кітая Кітай &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&02.&&&&&02
Сцяг Эстоніі Эстонія 2&&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&02.&&&&&02
Сцяг Францыі Францыя 38 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Германіі Германія &&&&&&&&&&&&&&03.&&&&&03 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Ірландыі Ірландыя &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01
Сцяг Казахстана Казахстан 4 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Марока Марока &&&&&&&&&&&&&&03.&&&&&03 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Партугаліі Партугалія &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0 &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01
Сцяг Расіі Расія &&&&&&&&&&&&&&02.&&&&&02 &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01
 Швейцарыя &&&&&&&&&&&&&&02.&&&&&02 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Туніса Туніс 4 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг Украіны Украіна &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 &&&&&&&&&&&&&&02.&&&&&02
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія &&&&&&&&&&&&&&01.&&&&&01 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Сцяг ЗША ЗША 3 &&&&&&&&&&&&&&00.&&&&-0
Невядомае &&&&&&&&&&&&&062.&&&&&062 &&&&&&&&&&&&0190.&&&&&0190
Усяго 84+ 202

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, даведаўшыся пра падзеі ў Ніцы, спыніў сваю паездку ў Авіньён і вярнуўся ў Парыж. У сваім звароце да нацыі ён назваў тое, што адбылося тэрактам. «Францыя смуткуе, Францыі нанеслі ўдар, але Францыя будзе моцнай. Яна будзе мацнейшай за тых катаў, што нанеслі ёй удар», — заявіў Аланд[8].

Спачуванні ўладам і народа Францыі ў сувязі з трагедыяй выказалі кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ[9][10][6][11]. Савет бяспекі ААН прыняў заяву, у якім тэракт ахарактарызаваны як «варварскі і подлы напад»[12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Полиция знала об исполнителе теракта в Ницце (руск.). РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. Тэракт у Ніцы: колькасць загінулых узрасла да 84 чалавек. БелТА (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  3. Михаил Тимофеев. В Ницце совершен теракт, около 50 человек убиты (руск.). ТАСС (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  4. Жертвами теракта в Ницце в День взятия Бастилии стали до 50 человек (руск.). Lenta.ru (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  5. Водителя грузовика, врезавшегося в толпу в Ницце, застрелили (руск.). РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  6. а б в Георгий Перемитин. Атака во время праздника: что известно о нападении в Ницце (руск.). РБК (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  7. Михаил Куракин. Праздничный ужас Ниццы (руск.). Lenta.ru (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  8. Ольга Надыкто. Олланд назвал атаку в Ницце терактом (руск.). РБК (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  9. Спачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду
  10. Спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду (руск.)
  11. Реакция международного сообщества на трагедию в Ницце (руск.). ТАСС (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
  12. Ольга Денисова. Полиция знала об исполнителе теракта в Ницце (руск.). РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.