Перайсці да зместу

Тэракт у штаб-кватэры Türk Havacılık ve Uzay Sanayii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэракт у штаб-кватэры Türk Havacılık ve Uzay Sanayii
Месца нападу будынак Türk Havacılık ve Uzay Sanayii, г. Кахраманказан, Турцыя
Дата 23 кастрычніка 2024
16:00
Зброя АКС-74У, M67, выбухоўка
Загінулыя 7 (у т. л. 2 нападнікі)
Параненыя 22
Колькасць тэрарыстаў 2
Тэрарысты Рабочая партыя Курдыстана

23 кастрычніка 2024 года адбылася тэрарыстычная атака на штаб-кватэру Türk Havacılık ve Uzay Sanayii (TUSAŞ) у Кахраманказане каля Анкары[1].

TUSAŞ — адна з найбуйнейшых турэцкіх кампаній, якая спецыялізуецца на абароннай і авіяцыйнай вытворчасці[2]. Займаецца распрацоўкай, праектаваннем і вытворчасцю самалётаў, верталётаў, беспілотнікаў і касмічных спадарожнікаў[3]. Сярод яе праектаў — TAI TF Kaan, першы ў Турцыі знішчальнік айчыннай вытворчасці[2]. Атака адбылася падчас правядзення ў Стамбуле буйной выставы абароннай і аэракасмічнай прамысловасці[1]. Днём раней лідар ультраправай Партыі нацыяналістычнага руху Дэўлет Бахчэлі выказаў здагадку, што зняволенаму лідару Рабочай партыі Курдыстана (РПК) можа быць прадастаўлена ўмоўна-датэрміновае вызваленне, калі ён пагодзіцца спыніць прымяненне гвалту і распусціць сваю групоўку[4].

Тэракт быў здзейснены каля 16:00 па мясцовым часе (UTC+03:00)[5]. Двое нападнікаў прыбылі на таксі (цела забітага імі таксіста было затым знойдзена ў багажніку машыны), а затым прывялі ў дзеянне выбуховае прыстасаванне побач з ім[6] і, заходзячы ў комплекс, адкрылі агонь[7]. Камеры відэаназірання зафіксавалі, што адзін з нападнікаў быў апрануты ў цывільнае, з заплечнікам і штурмавой вінтоўкай у руках. Адна з нападнікаў была апазнаная як жанчына. Пазней на месцы атакі ўспыхнуў моцны пажар[1]. Персанал быў эвакуіраваны, на месца прыбылі карэты хуткай дапамогі і пажарныя брыгады[8]. Паведамлялася таксама аб сутыкненнях на найбліжэйшай аўтастаянцы[5].

У выніку тэракту загінулі прынамсі сем чалавек, уключаючы двух нападнікаў і кіроўцу таксі, у якім яны ехалі[9]. Сем ахвяр з’яўляюцца супрацоўнікамі спецназа паліцыі[10]. Атрымалі раненні яшчэ 22 чалавекі, адзін з якіх знаходзіўся ў крытычным стане[11].

Згодна з урадам Турцыі, выканаўцамі тэракту былі члены РПК. Абвешчана, што адзін з меркаваных тэрарыстаў — мужчына 1992 года нараджэння[12]. Пазней ён ідэнтыфікаваны як Алі Арэк па мянушцы Ражгер[13][14][15]. Пры нападзе былі выкарыстаныя аўтаматы АКС-74У з аптычным прыцэлам, якія часта выкарыстоўваюцца РПК[12].

Пазней групоўка афіцыйна ўзяла адказнасць за напад[16].

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў тэракт падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на XVI саміце БРІКС у Казані[8]. Пуцін таксама выказаў свае спачуванні[11]. Напад асудзілі Германія, Грэцыя, Азербайджан, Алжыр, Венесуэла і Казахстан[17].

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ выказаў салідарнасць з Турцыяй у сувязі з тэрактам[11]. Асуджэнне было таксама выказана Еўрапейскім Саюзам і ЗША[18].

У адказ на тэракт ВПС Турцыі нанеслі ўдары па 47 пазіцыях курдскіх паўстанцаў, у тым ліку па 29 на поўначы Ірака і 18 на поўначы Сірыі. На наступны дзень Сірыйскія дэмакратычныя сілы абвінавацілі Турцыю ў пачатку новай хвалі нападаў, у выніку якіх загінулі 12 мірных жыхароў і яшчэ 25 атрымалі раненні[15].

  1. 1 2 3 'Dead and wounded' in attack near Ankara, Turkish minister says. Al Jazeera (23 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.
  2. 1 2 İşte TUSAŞ'a saldıran o teröristler ve saldırı anı (тур.). Habertürk. Праверана 23 кастрычніка 2024.
  3. ↑ В Анкаре у здания аэрокосмической компании произошел теракт. Погибли пять человек, еще 22 ранены (руск.). Meduza. Праверана 24 кастрычніка 2024.
  4. ↑ A hard-line Turkish politician suggests parole for an imprisoned Kurdish leader (англ.). AP News (22 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.
  5. 1 2 Beaumont, Peter; Michaelson, Ruth. Terror attack blamed as four killed and several wounded at Turkish aerospace firm. The Guardian [брытанская англійская]. Праверана 2024-10-23.
  6. ↑ Fraser, Susan. Turkish media report explosion and gunfire at premise of a state aerospace company. ABC News [амерыканская англійская]. Праверана 2024-10-23.
  7. ↑ An attack targeting a Turkish defense company leaves 3 dead and several wounded. Associated Press (23 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.
  8. 1 2 Attack at Turkish aviation company causes deaths, says minister (англ.). BBC. Праверана 23 кастрычніка 2024.
  9. ↑ Fraser, Susan. Turkish media report explosion and gunfire at premise of a state aerospace company. ABC News [амерыканская англійская]. Праверана 2024-10-23.
  10. ↑ Семеро пострадавших в результате теракта в Анкаре являются спецназовцами (руск.). TACC. Праверана 24 кастрычніка 2024.
  11. 1 2 3 Four killed, 14 injured in terror attack on Turkish aerospace company. CNN (23 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.
  12. 1 2 TUSAŞ saldırısının altından PKK çıktı! Teröristler özel eğitim almış (тур.). Türkiye Gazetesi (23 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.
  13. ↑ Turkey strikes Kurdish sites after attack kills five near Ankara (англ.). BBC (23 кастрычніка 2024). Праверана 24 кастрычніка 2024.
  14. ↑ МВД Турции установило личность одного из исполнителей теракта в Анкаре (руск.). TACC. Праверана 24 кастрычніка 2024.
  15. 1 2 Turkey strikes Iraq, Syria after attack on defence company near Ankara (англ.). Al Jazeera (23 кастрычніка 2024). Праверана 24 кастрычніка 2024.
  16. ↑ Kurdish rebel group PKK claim deadly attack in Turkey's capital
  17. ↑ Что известно о теракте на объекте Tusaş в Анкаре (руск.). TACC. Праверана 24 кастрычніка 2024.
  18. ↑ Attackers kill 4, injure 14 at Turkish state aviation site. Reuters (23 кастрычніка 2024). Праверана 23 кастрычніка 2024.