Тэрарыстычны акт у Будзёнаўску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэрарыстычны акт у Будзёнаўску — напад аддзелу чачэнскага войска на горад Будзёнаўск (Расія, Стаўрапольскі край), дзе былі захоплены закладнікі ў мясцовай лякарні 14—19 чэрвеня 1995 года.

Удзельнікі нападу[правіць | правіць зыходнік]

Чачэнскі аддзел складаўся з каля 200 чалавек. Да гэтага дня не вядома, хто быў у ім. Адназначна вядома, што на чале аддзелу быў Шаміль Басаеў і Асламбек Абдулхаджыеў. Магчыма ў ім удзельнічалі:

  • Турпал Агарыеў
  • Хункарпаша Ізрапілаў

Былі чуткі, што бралі ўдзел украінскія добраахвотнікі, але большасць былі чачэнцы.

Асноўныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Чачэнскі атрад сагнаў жыхароў горада Будзёнаўск у мясцовую лякарню. Агулам было захоплена каля 1600 чалавек. Захопнікі запатрабавалі ад Расіі спыніць вайну з Ічкерыяй і пачаць перамовы з Дж. Дудаевым аб вывадзе войскаў з Чачні. 17 чэрвеня пачаўся наступ расійскіх войск на лякарню, было адбіта каля 60 чалавек. Пад ціскам грамадства прэм'ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін пачаў перамовы з адным з кіраўнікоў аддзелу чачэнцаў – Шамілём Басаевым. Гэта быў зорны час Ш. Басаева. Ён першы з чачэнцаў, хто прымусіў рускіх да перамоў і дамогся выканання сваіх патрабаванняў. 19 чэрвеня 1995 года расійскія ўлады пад ціскам грамадства вымушаныя былі згадзіцца з патрабаваннямі чачэнцаў. Было аб'яўлена аб перамір'і. Чачэнцы выпусцілі частку закладнікаў і на аўтобусах, якія прадставіла расійская ўлада, ад'ехалі ў Чачню. Пераезд і бяспеку пад час пераезду забяспечвалі добраахвотнікі. Яны ехалі ў аўтобусах разам з чачэнцамі. Гэта яны рабілі, каб расійскія войскі не напала на чачэнскі аддзел пад час вяртання ў Чачню.

У выніку падзей у Будзёнаўску было забіта 129 чалавек, 415 паранена.

Падрыхтоўка да нападу[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1994 года пачалася Першая чачэнская вайна. Да сярэдзіны 1995 года амаль уся Чачня была захоплена расійскімі войскамі.

Сярод некаторых прыхільнікаў незалежнасці Чачні (сярод іх быў Шаміль Басаеў) узнікла задума нападу на расійскае паселішча і захопу там закладнікаў, пасля чаго хацелі прымусіць расійскія ўлады пад пагрозай смерці закладнікаў вывесці расійскія войскі з Чачні.

Ноччу 14 чэрвеня 1995 года каля 200 чалавек на трох машынах Камаз і машыне ВАЗ-2106, якая была перароблена пад машыну міліцыі, выехалі праз Дагестан у Стаўрапольскі край. Паводле словаў Шаміля Басаева яны хацелі ехаць у Маскву, але іх каля Будзёнаўска затрымалі двое супрацоўнікаў ДАІ. Яны сказалі чачэнскаму аддзелу ехаць у Будзёнаўск, каб разабрацца хто яны такія. У Будзёнаўску чачэнцы расстралялі гэтых двух даішнікаў. Потым напалі на мясцовы РАУС міліцыі. Гэты напад на РАУС цягнуўся каля 15 хвілін.

Затым па ўсім горадзе ішоў захоп закладнікаў і забойствы супрацоўнікаў міліцыі. Усіх закладнікаў заганялі ў мясцовую лякарню. У ёй замініравалі падвалы.

17 чэрвеня 1995 года расійскія ўлады не давалі магчымасці выйсці ў прамы эфір расійскіх каналаў. Гэта рабілася для таго, каб чачэнцы не маглі выказваць сваю думку. Адначасова раніцай а 5 гадзіне 17 чэрвеня 1995 года пачаўся наступ расійскіх атрадаў на лякарню для адбіцця закладнікаў. Чачэнцы адбілі наступ, але ўсё ж такі расіяне адбілі 60 чалавек. Пасля няўдалага нападу рускіх прэм'ер-мініста Віктар Чарнамырдзін пачаў перамовы з Шамілём Басаевым. У выніку перамоў расіяне пагадзіліся на перамір'е і адпусціць чачэнцаў. Чачэнцы за гэта выпусцілі закладнікаў і ад'ехалі ў Чачню. Разам з імі паехалі добраахвотнікі (123 чалавекі былі колішнія закладнікі), журналісты і прадстаўнікі расійскіх уладаў (супрацоўнікі Будзёнаўска і Стаўрапольскага края).

Уплыў нападу на Будзёнаўск[правіць | правіць зыходнік]

Пасля прыезду ў Чачню атраду расійскія ўлады адмянілі перамір'е і пачалі вайну. Насамрэч напад на Будзёнаўск нічога не даў чачэнцам. Але спробы прымусіць Расію да выканання сваіх жаданняў былі і пазней напрыклад у Кізляры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]