Тэрасавае земляробства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рысавыя тэрасы «Лунцзі» у акрузе Луншэн, КНР
Сельскагаспадарчыя тэрасы для вырошчвання рысу ў правінцыі Юньнань (Кітай).

Тэрасавае земляробства — размяшчэнне палёў для культывавання розных кільтур на многіх узроўнях пагорка, у выглядзе шырокіх прыступак. Метад выкарыстоўваецца з мэтай кансервацыі глебы для запаволення або недапушчэння эрозіі паверхні, гэтак жа як і для ўтрымання ірыгацыйных вод.

Метад у розныя часы выкарыстоўваўся або працягвае выкарыстоўвацца ў Кітаі, Індакітаі, Інданезіі, на Філіпінах, у Андах. Асобныя прыклады, верагодна, існавалі ў старажытным Вавілоне (Вісячыя сады Семіраміды), у старажытным Рыме (Віла Папірусаў ў Геркулануме). Такая форма земляробства асабліва прыдатная для культур, якія патрабуюць вялікай колькасці вады, напрыклад, рысу. Акрамя таго, на тэрасах лягчэй ажыццяўляць механічны і ручны засеў і збор ураджаю, чым на плантацыях раўніннага тыпу.

Спасылка[правіць | правіць зыходнік]