Тэрмапара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тэрмапара з падключаным мультыметрам паказвае пакаёвую тэмпературу (у градусах Цэльсія (°C)).

Тэрмапара — прылада для вымярэння тэмпературы. Складаецца з двух разнародных праваднікоў, якія злучаны паміж сабой у адной ці некалькіх кропках. Выпрацоўвае электрычнае напружанне, калі тэмпература адной з кропак адрозніваецца ад астатніх частак ланцуга. Тэрмапара — шырокаўжывальны тып тэмпературнага датчыка для мэтаў вымярэння і аўтаматычнага кіравання,[1], таксама можа пераўтвараць рознасць тэмператур у электрычнасць. Камерцыйныя тэрмапары недарагія,[2] узаемазаменныя, пастаўляюцца са стандартнымі раз'ёмамі, вымяраюць шырокі дыяпазон тэмператур. У адрозненне ад большасці астатніх спосабаў вымярэння тэмпературы, тэрмапары не патрабуюць вонкавага сілкавання. Галоўнае абмежаванне тэрмапар — дакладнасць; даволі цяжка атрымаць сістэматычную памылку менш за градус Цэльсія (°C).[3]

Любы кантакт разнародных металаў дае электрычнае напружанне, залежнае ад тэмпературы. Тэрмапары для практычных вымярэнняў робяць са спецыяльных сплаваў, якія маюць вызначаныя і паўтаральныя суадносіны паміж тэмпературай і напружаннем. Для розных дыяпазонаў тэмператур прымяняюць розныя сплавы. Пры выбары тыпу тэрмапары таксама могуць быць важнымі такія ўласцівасці, як каразійная стойкасць. Калі пункт вымярэння знаходзіцца далёка ад вымяральных прыбораў, прамежкавае злучэнне можа быць зроблена праваднікамі з менш дарагога матэрыялу, чым сам датчык. Тэрмапары звычайна стандартызаваны адносна эталоннай тэмпературы 0 градусаў Цэльсія; практычныя інструменты ўжываюць электронныя метады кампенсацыі тэмпературы халоднага спаю для карэкціроўкі змены тэмпературы на клемах прыбора. Электронныя прыборы могуць таксама кампенсаваць змяненні характарыстык тэрмапары, і такім чынам паляпшаць дакладнасць вымярэнняў.

Тэрмапары шырока ўжываюцца ў навуцы і прамысловасці; прымяненні ўключаюць вымярэнне тэмпературы печаў, выхлапных газаў турбін, дызельных рухавікоў, і іншых прамысловых працэсаў. Тэрмапары таксама ўжываюцца як датчыкі тэмпературы ў тэрмастатах, як дэтэктары полымя ў сістэмах бяспекі газавага абсталявання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Thermocouple temperature sensors. Temperatures.com. Праверана 4 лістапада 2007.
  2. Ramsden, Ed (September 1, 2000). "Temperature measurement". Sensors. http://www.sensorsmag.com/sensors/temperature/temperature-measurement-1030. Retrieved on 2010-02-19. 
  3. Technical Notes: Thermocouple Accuracy. IEC 584-2(1982)+A1(1989). Праверана 28 красавіка 2010.