Тэрор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэрор (лац.: terror — страх, жах) — застрашванне сваіх палітычных супернікаў або насельніцтва, якое выяўляецца ў фізічным гвалце, ажно да знішчэння.[1] Тэрорам таксама называецца пагроза фізічнага гвалту паводле палітычных ці астатніх матывах, альбо застрашванне з пагрозай забойства.[2] Сінонімамі слова «тэрор» з'яўляюцца словы «застрашванне», «гвалт».[3]

Віды тэрору[правіць | правіць зыходнік]

Існуе два віды тэрору.

Дзяржаўны тэрор — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на фізічнае знішчэнне альбо застрашванне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва, якое выкарыстоўваецца дзяржаўнай уладай (напрыклад: якабінскі тэрор у часе Вялікай французскай рэвалюцыі, Чырвоны тэрор у часы Грамадзянскай вайны ў Расіі, і аперацыя «Кондар»).

Эканамічны тэрор — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на эканамічнае знішчэнне альбо застрашванне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва шляхам эканамічнага знішчэння і пакідання без сродкаў да існавання. (Напрыклад: голад у Ірландыі 18451848 гадах, раскулачванне ў СССР 19171930-я, Галадамор)[4]

Зноскі