Тэруэльская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэруэльская аперацыя
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Рэспубліканскія салдаты падчас баёў за Тэруэль.
Рэспубліканскія салдаты падчас баёў за Тэруэль.
Дата 15 снежня 193722 лютага 1938
Месца Тэруэль, Арагон, Іспанія
Вынік перамога франкістаў
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка Франкісцкая Іспанія
Камандуючыя
Хуан Эрнандэс Сарабія
Энрыке Лістэр
Валянцін Гансалес
Караль Свярчэўскі
Франсіска Франка
Антоніа Аранда
Хасэ Варэла
Хуан Ягуэ
Сілы бакоў
77 000 пяхоты

120 самалётаў 100 танкаў

20 000 пяхоты

каля 6000 апалчэнцаў 100 000 падмацавання[1] 140 самалётаў 500 гармат

Страты
60 000[2] 57 000[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэруэльская аперацыя (ісп.: Batalla de Teruel) праходзіла ў снежні 1937лютым 1938 года ўнутры горада Тэруэль і яго наваколлі ў перыяд Іспанскай грамадзянскай вайны. Ваюючыя бакі змагаліся ў суровых умовах зімы, найгоршай за апошнія дваццаць гадоў. Адна з самых кровапралітных бітваў за ўсю вайну. Горад некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. За два месяцы баёў Тэруэль неаднаразова падвяргаўся цяжкім артабстрэлам і бамбардзіроўкам, а страты абодвух бакоў перавысілі 140 тысяч чалавек. Перамога нацыяналістаў у гэтай бітве шмат у чым прадвызначыла лёс усёй вайны.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне рэспубліканцаў атакаваць Тэруэль тлумачылася цэлым шэрагам стратэгічнымі прычын. Ваеннае кіраўніцтва лічыла, што горад не быў дастаткова абаронены і разглядала яго захоп як магчымасць перахапіць ініцыятыву. На працягу 1937 года тэруэльскі выступ Арагонскага фронту ствараў небяспеку камунікацыям паміж цэнтрам Іспанскай рэспублікі і валенсійскім узбярэжжам. Акрамя таго, Тэруэль быў сімвалам нацыяналістычнай улады ў гэтым рэгіёне і для ўрада Рэспублікі прадстаўляўся прынадным кавалкам. Міністр абароны Індалесіа Прыета ўражлівай перамогай хацеў прадэманстраваць сваю заможнасць і вярнуць рэпутацыю, якая пахіснулася пасля восеньскіх паражэнняў. Прэм’ер-міністр Хуан Негрын імкнуўся атрымаць кантроль над прамысловасцю Каталоніі. І, нарэшце, рэспубліканская разведка далажыла аб тым, што Франка рыхтуе буйнае наступленне на мадрыдскім напрамку ў раёне Гвадалахары, пачатак якога быў прызначаны на 18 снежня. Рэспубліка, жадаючы адвесці гэтую пагрозу ад сталіцы, пачала гэтую бітву 15 снежня.

Поле бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Тэруэль

Тэруэль — невялікі правінцыйны гарадок, размешчаны ў ніжнім Арагоне. У 1170-м годзе быў умацаваны Альфонса II Арагонскім, як натуральная памежная крэпасць паміж хрысціянскімі і маўрытанскімі дзяржавамі. У 1937 годзе ён выконваў тую ж ролю, падзяляючы рэспубліканскую Валенсію і нацыяналістычную Сарагосу. Горад, размешчаны на зліцці рэк Турыя і Альфамбра, акружаны з усіх бакоў даволі высокімі (да 930 метраў) гарамі. Пасля неаднаразовых спробаў штурму ён быў дадаткова ўмацаваны франкістамі з улікам выгаднага рэльефу, абнесены радамі траншэй. Ключавой вышынёй лічылася, размешчаная на захад ад горада, так званая «Ля Муэла дэ Тэруэль — Зуб Тэруэля» — 1052 метраў над узроўнем мора. Трэба таксама заўважыць, што ў зімовы перыяд часу ў Тэруэле адзначаюцца самыя нізкія тэмпературы ў Іспаніі.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Групоўка рэспубліканцаў пад Тэруэлем налічвала 100 000 чалавек. Больш за сто адзінак бранятэхнікі, 125 гармат і амаль усе рэспубліканскія ВПС[4]. Кіраўніцтва войскамі ажыццяўляў генерал Хуан Сарабія. Ад выкарыстання ў бітве інтэрнацыянальных брыгад было вырашана адмовіцца — Тэруэль павінен быў стаць «усеіспанскай» аперацыяй.

Нацыяналісты мала што маглі супрацьпаставіць на гэтым участку фронту. Горад абараняла каля 10 000 чалавек пад камандаваннем палкоўніка Дамінга Рэй Д’Аркура: 3900 салдат 52-й дывізіі Тэруэля (амаль палову складалі фалангісты і грамадзянскія гвардзейцы), а таксама гарадскія апалчэнцы.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскае наступленне і аблога[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне рэспубліканцаў на Тэруэль

15 снежня каля трох гадзін дня рэспубліканцы, не праводзячы авіяналётаў і артпадрыхтовак, пачалі наступленне на горад. Утойлівае засяроджванне войскаў Народнай арміі, а таксама моцныя маразы і снегапады забяспечылі раптоўнасць нападу. Генерал Сарабія меў намер акружыць Тэруэль 6 дывізіямі і ўдарамі з трох бакоў захапіць горад. Наступленне прыкрывалі 2 дывізіі, якія павінны былі спыніць спробы нацыяналістаў прыйсці на дапамогу абложаным.

17 снежня рэспубліканцы пры падтрымцы авіяцыі прарываюць пазіцыі нацыяналістаў і атачаюць горад. 18 снежня яны займаюць пазіцыі на ўзгорку на поўдзень ад Тэруэля і атакуюць старыя гарадскія могілкі. 21 снежня рэспубліканцы ўрываюцца ў горад, але нацыяналісты здолелі ўтрымаць цэнтр. На вуліцах разгарнуліся сутычкі. 8 студзеня рэшткі гарнізона на чале з палкоўнікам Рэй дэ Д’Аркура здаюцца ў палон, і горад пераходзіць у рукі рэспубліканцаў. Камандаванне нацыяналістаў расцаніла ўчынак Д’Аркура як здраду, ваенны трыбунал завочна прыгаворвае яго да смяротнага пакарання. Перамога падымае маральны дух народнай арміі, але яна каштуе ёй вялікіх страт у людзях і тэхніцы. На фронце ўсталявалася зацішша.

Спробы нацыяналістаў зняць аблогу[правіць | правіць зыходнік]

Напад рэспубліканцаў на Тэруэль выклікаў разгубленасць у стаўцы Франка і ў камандавання яго арміі. Нямецкія ваенныя саветнікі прапаноўвалі Франка адказаць рэспубліканцам ударам на Цэнтральным фронце, але той вырашае у што бы то ні стала дэблакаваць горад.

Для дапамогі абложанаму Тэруэлю 20 снежня былі накіраваны групоўкі войскаў генералаў дэ Валера і Аранда ў складзе 6 пяхотных дывізій. Да ночы 31 снежня яны прарываюцца да горада і 2 студзеня спрабуюць яго заняць. Аднак падрыў мастоў па загадзе Сарабіі, а таксама ўвядзенне з рэзерву ў бой 5-га армейскага корпуса (2 дывізіі) вымушаюць нацыяналістаў адступіць.

Контрнаступленне нацыяналістаў[правіць | правіць зыходнік]

17 студзеня, ва ўмовах моцных маразоў і снегападаў, бітва аднаўляецца. Пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі (500 гармат і 50 самалётаў) войскі нацыяналістаў пераходзяць у наступленне. Часці Народнай арміі нясуць вялізныя страты, пачаў адчувацца востры недахоп медыкаментаў, зброі і боепрыпасаў. Генерал Сарабія ўводзіць падмацаванне для контрнаступлення ў даліне ракі Альфамбра, але беспаспяхова. 22 студзеня нацыяналісты бяруць пад кантроль правы бераг. Армія рэспубліканцаў апынулася ў аблозе.

У пачатку лютага генерал Ягуэ наносіць нечаканы ўдар па пазіцыях непрыяцеля, і за два дні баёў нацыяналісты прасоўваюцца на 40 кіламетраў. Рэспубліканцы губляюць забітымі 15 тыс. салдат і афіцэраў, 7 тыс. апынулася ў палоне. 17 лютага войскі нацыяналістаў выходзяць да Тэруэля.

19 лютага на дапамогу абложаным прыходзіць 5-ы корпус, але занадта позна. 20 лютага рэспубліканцы аказваюцца ў пастцы. Прыета вымушаны дазволіць войскам адступіць. Адступленне хутка перарасло ва ўцёкі, у прыватнасці, у Тэруэлі была кінута знясіленая баямі 46-я дывізія Кампесіна, якой прыйшлося самастойна выходзіць з акружэння. Нацыяналісты ўзялі горад, не сустрэўшы годнага супраціву. Больш за 14 тысяч салдат рэспубліканскай арміі трапілі ў палон пры спробе пакінуць горад.

Вынікі і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова перакідка пад Тэруэль значных сіл вымусіла нацыяналістаў адкласці штурм Мадрыда. Аднак бітва за горад стала бітвай на знясіленне сіл. Нягледзячы на велізарныя страты, нацыяналісты апынуліся ў больш выйгрышным становішчы ў параўнанні з рэспубліканцамі. Паражэнне ў бітве за Тэруэль канчаткова падарвала веру большасці прыхільнікаў Іспанскай Рэспублікі ў перамогу.

Нацыяналісты адкрылі сабе шлях на паўночны захад Пірэнэйскага паўвострава. Бітва за Тэруэль адзначыла пераход стратэгічнай ініцыятывы ў вайне да нацыянальнай арміі.

Страты бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Страты абодвух бакоў у Тэруэльском бітве былі каласальнымі. Нацыяналісты страцілі 47 000 чалавек, іх праціўнікі — 55 000. Нягледзячы на загад Прыета аб максімальнай абароне грамадзянскага насельніцтва горада, падчас баёў былі вялікія страты сярод мірных жыхароў, дзесяткі будынкаў былі разбураны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — С. 216—224. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8

Зноскі

  1. Beevor, Antony. The battle for Spain; the Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2006. p. 321
  2. Beevor, Antony. The battle for Spain; the Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2006. p. 322
  3. Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2001. p. 773
  4. Николай Платошкин — Гражданская Война В Испании. 1936—1939 гг. стр. 377.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]