Перайсці да зместу

Тэрытарыяльная абарона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрытарыяльная абарона (тэрабарона) — комплекс узгодненых і ўзаемазвязаных мерапрыемстваў па ахове і абароне; адмысловая форма ўзброенай барацьбы.

Асноўная мэта — абарона аб’ектаў і камунікацый на тэрыторыі краіны (ваеннай акругі, адміністрацыйнага ўтварэння) ад дзеянняў праціўніка, дыверсійных і тэрарыстычных актаў і стварэнне спрыяльных умоў для функцыянавання дзяржаўных і ваенных органаў, прадпрыемстваў, камунікацый і жыццядзейнасці насельніцтва. Тэрабарона дасягаецца правядзеннем ахоўных, рэжымна-прававых, адміністрацыйна-абмежавальных і іншых мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай задумай і планам, а таксама дзеяннямі войскаў (сіл) па знішчэнні дэсантаў, дыверсійна-разведвальных груп, вайсковых груповак праціўніка, тэрарыстычных сіл і незаконных узброеных фарміраванняў (бандфармаванняў). Акрамя таго, тэрабарона прызначана дял забеспячэнне ўвядзення і падтрымання рэжымаў надзвычайнага і ваеннага палажэнняў.

Неабходнасць арганізацыі тэрабароны зыходзіць з пагрозы прымянення праціўнікам (як пры падрыхтоўцы, так і ў ходзе агрэсіі) шырокамаштабных дзеянняў сіл спецыяльных аперацый, накіраваных на вывад з ладу важных ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, камунікацый з мэтай падрыву баяздольнасці войскаў, эканамічнага патэнцыялу краіны, парушэння кіравання, зрыву пастаўкі мабілізацыйных рэсурсаў у войскі акругі.