Тэрыторыя Папуа і Новая Гвінея
| Падапечная тэрыторыя ААН Знешняя тэрыторыя Аўстраліі | |||
| Тэрыторыя Папуа і Новая Гвінея | |||
|---|---|---|---|
| Territory of Papua and New Guinea | |||
|
|||
![]() |
|||
|
1949 — 1975
|
|||
| Сталіца | Порт-Морсбі | ||
| Мова(ы) | англійская | ||
| Грашовая адзінка |
новагвінейскі фунт (1949 – 1966) аўстралійскі долар (1966 – 1975) кіна (1975) |
||
| Форма кіравання | Падапечная тэрыторыя ААН | ||
Тэрыторыя Папуа і Новая Гвінея (англ.: Territory of Papua and New Guinea) — гістарычная знешняя тэрыторыя Аўстраліі і падапечная тэрыторыя ААН, утвораная ў 1942 шляхам тэрытарыяльнага аб'яднання аўстралійскіх калоній Новая Гвінея і Папуа. У 1949 аб'яднанне было афіцыйна пацверджана Актам Папуа і Новай Гвінеі, які замяніў стары Акт Новай Гвінеі і замацаваў за тэрыторыяй статус падапечнай ААН. Паводле Акта ў 1951 быў утвораны мясцовы парламент – Заканадаўчы Савет (у 1963 перайменаваны ў Дом Сходу).
У 1972 міністр знешніх тэрыторый Аўстраліі Эндру Пікок ухваліў наданне самакіравання тэрыторыі. Назва дзяржавы была змененая на Папуа — Новая Гвінея. Галоўным міністрам краіны стаў Майкл Самарэ, прыхільнік незалежнасці. 15 верасня 1975 Папуа — Новая Гвінея стала незалежнай дзяржавай.
