Перайсці да зместу

Тэры Гіліям

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэры Гіліям
Дата нараджэння 22 лістапада 1940(1940-11-22)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Maggie Weston[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, комік, мастак-мультыплікатар, кінаакцёр, акцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, мастак коміксаў, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0000416
terrygilliamweb.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрэнс Вэнс (Тэры) Гіліям (англ.: Terrence Vance «Terry» Gilliam, нар. 22 лістапада 1940, Мінеапаліс, ЗША) — брытанскі кінарэжысёр амерыканскага паходжання, сцэнарыст, акцёр, мультыплікатар, мастак, удзельнік брытанскага камедыйнага гурта. У асноўным працуе ў жанры камедыі абсурду, звычайна на фантастычныя ці казачныя тэмы. Яго фільмы часта сюррэалістычныя, адрозніваюцца яркімі гратэскавымі выявамі і ўяўляюць сабой прытчы з філасофскім або сатырычным падтэкстам. Фільмы Гіліяма, за рэдкімі выключэннямі, не маюць вялікіх бюджэтаў і рэдка становяцца хітамі пракату, але пры гэтым папулярныя ў крытыкаў і знатакоў. Сярод яго найбольш вядомых работ — «Монці Пайтан і святы Грааль», «Бразілія», «12 малпаў», «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе».

Гіліям нарадзіўся ў Амерыцы, у дарослым узросце пераехаў у Брытанію і з 1968 года меў падвойнае грамадзянства ЗША і Брытаніі. У 2006 годзе ён адмовіўся ад амерыканскага грамадзянства.

  1. Terry Gilliam // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Terry Gilliam // Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119011077 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б NNDB — 2002.