Тэрэбоўля
Тэрэбоўля на карце Украіны
|
|
Тэрэбоўля[1] (укр.: Теребовля), або Церабо́ўля — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Тэрэбоўлянскага раёна.
Першыя пасяленні на сучаснай тэрыторыі Тэрэбоўлі ўзніклі яшчэ з часоў неаліту. З 11 стагоддзя горад быў цэнтрам Церабоўльскага княства. Ад сярэдзіны 14 стагоддзя Тэрэбоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права (Самакіраванне). Ад канца 14 стагоддзя, пасля будаўніцтва замку, горад стаў цэнтрам абароны супраць наскачкоў крымскіх татараў. У 1594 Севярын Налівайка, падчас паўстання, захапіў замак. У 1772—1918 гадах горад уваходзіў, як і ўся Усходняя Галіччына, да складу Аўстра-Венгрыі. Ад лістапада 1918 па ліпень 1919 Тэрэбоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР. Падчас Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, 1941—1944 пад нямецкай акупацыяй. Ад 1944, і да 1991 года, горад ізноў пад кантролем СССР.
- 1565 год — 1 400 жыхароў
- 1785 год — 2 775 жыхароў
- 1930 год — 10 000 жыхароў
- 1975 год — 11 600 жыхароў
- 1989 год — 15 000 жыхароў
- 2001 год — 13 660 жыхароў
Зноскі
|
---|
| Раёны | | |
---|
| Гарады | |
---|
| Пгт | |
---|
|
Заўвагі: 1горад абласнога значэння; 2горад раённага значэння |
|