Тэрэмкы (станцыя метро)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Тэрэмкы»
укр.: Теремки
Куранёўска-Чырвонаармейская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Teremky (Kiev Metro) November 2013 (7).JPG
Дата адкрыцця: 6 лістапада 2013 года
Праектная назва: Адэская плошча
Раён: Галасіеўскі
Тып платформаў: астраўная
Даўжыня платформаў, м.: 104,0
Шырыня платформаў, м.: 11,1
Узведзена: Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц: праспекта Акадэміка Глушкова,
Адэскай плошчы
Час адкрыцця: 05:48
Код станцыі: 227
Суседнія станцыі: Станцыя метро Іпадром, Кіеў
Commons-logo.svg Тэрэмкы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна  +чыг
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактовая Плошча +аўт
Паштовая плошча +рв
Плошча Незалежнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Льва Талстога 
Алімпійская
Палац «Украіна»
Лыбідская
Дэміеўская +аўв
Галасіеўская
Васількоўская
Выставачны Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вуліца Крэйсера «Аўрора»
Адэская
ЦЧ «Тэрэмкы»

«Тэрэмкы́» (укр.: «Теремки́») — 52-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі, наступная пасля станцыі «Іпадром». Адкрыта 6 лістапада 2013 года. Пасажырапаток — 24,4 тыс. чал./суткі (2015 год). Названая па аднайменнаму жылому масіву.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва станцыі пачата ў лістападзе 2011 года. У ліпені 2012 пачата збудаванне сцены ў грунце. Па стане на канец кастрычніка 2012 года робiцца раскрыццё катлавана станцыі, паралельна праходзіць заліванне падмуркавай пліты станцыі. З пачатку лістапада ўстаноўлена апалубка і адбываецца залітыя секцый зводу станцыі.

Па стане на чэрвень 2013 года збудаваныя станцыйны і касавыя залы, выкладзеныя лесвічныя пліты пераходу касаваЙ залы. Будуюцца абаротныя тупікі і СТЦ.

3 лістапада 2013 года на станцыю быў пушчаны пробны цягнік.

6 лістапада 2013 года станцыя была адкрыта для пасажыраў.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Па канструкцыі станцыя аднаскляпеністая, дробнага залажэння, з двума выхадамі ў падземныя пераходы пад праспектам Акадэміка Глушкова. За станцыяй знаходзяцца абаротныя тупікі і пункт тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў. У перспектыве плануецца падаўжэнне лініі да станцыі «Адэская» і збудаванне дэпо «Тэрэмкы».

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Аздабленне зводу платформы выканана мазаічным абліцоўваннем ў выглядзе геаметрычных узораў, элементы якіх пераходзяць таксама на шляхавыя сцены. Сцены абліцаваныя бэжавым мармурам, які падкрэслівае іх канструктыўныя асаблівасці. Тарцы платформы таксама ўпрыгожаны мазаічным абліцоўваннем. Асвятленне станцыі ажыццяўляецца з дапамогай 13 таршэраў. Вакол таршэраў размешчаны лаўкі для пасажыраў, вырабленыя з нержавеючай сталі. Дадатковая светлавая лінія на шляхавай сцяне падсвятляе ўзор на зборы.

На станцыі устаноўлена 4 ліфта для людзей з асаблівымі патрэбамі. 2 ліфта — для перавозкі пасажыраў са двара ў вестыбюль станцыі, яшчэ 2 — з узроўню вестыбюля да ўзроўню пасажырскай платформы. Уздоўж краю платформы ўладкованая Шутц-лінія з пліткі тыпу «грес» з выпуклым рэльефам «Увага», што дазваляе лепш арыентавацца людзям з праблемамі зроку.

Расклад адпраўлення цягнікоў[правіць | правіць зыходнік]

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

ст. «Герояў Дняпра» — 05:57

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

ст. «Герояў Дняпра» — 00:05 Расклад адпраўлення цягнікоў у вячэрні час (пасля 22:00) ў накірунку:

ст. «Герояў Дняпра» — 22:25, 22:35, 22:45, 22:55, 23:05, 23:15, 23:25, 23:35, 23:45, 23:55, 0:05

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Іпадром
Канчатковая станцыя Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі
с 6 лістапада 2013 года
Пераемнік:
няма