Тэрэнцый
Выгляд
| Тэрэнцый | |
|---|---|
| лац.: P. Terentius Afer | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | не раней за 190 да н.э. і не пазней за 185 да н.э. |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 159 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | камедыёграф, паэт, пісьменнік, драматург |
| Жанр | камедыя[1] |
| Мова твораў | лацінская мова |
Тэрэнцый — Публій Тэрэнцый Афер[2] (~195—159 да н.э.) — рымскі драматург.
Аўтар 6 камедый, напісаных між 166 і 160 да н.э..
Паходзіў з Карфагена і быў лівійскім нявольнікам Тэрэнцыя Лукана, чыё імя ўзяў, калі быў адпушчаны на волю. Быў блізкі да Сцыпіёна. Не вярнуўся з падарожжа ў Грэцыю, магчыма, загінуў у караблекрушэнні. З выяваў вядомыя: мармуровы бюст з Рыеці (зараз у Капенгагене) і бюст аўтарства Еўрыпіда, кантарніят 4 ст., а таксама статуя Плаўта[3].
Зноскі
- ↑ Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012.
- ↑ Што значыла «Афрыканец», бо Тэрэнцый быў цёмнаскурым. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрэнцый