Тэтрод
Тэтрод — электронная лямпа з чатырма электродамі — катодам, анодам, кіруючай і экраніруючай сеткамі. Распрацаваны ў 1919 г. нямецкім вучоным В. Шоткі.
Тэтрод па сутнасці з'яўляецца ўдасканаленнем трыёда. Першая сетка, размешчаная каля катода, з'яўляецца кіруючай. Другая сетка змяшчаецца паміж першай сеткай і анодам. У выніку яе экраніруючага дзеяння значна змяншаецца прахадная ёмістасць (прыкладна ў 100 разоў[1]) і павялічваецца (прыкладна ў 10 разоў[1]) каэфіцыент узмацнення. На экраніруючую сетку падаецца дадатнае напружанне, роўнае аноднаму або меншае за яго.
Недахоп тэтрода[правіць | правіць зыходнік]
Электроны, трапіўшыя на анод, выбіваюць з яго другасныя электроны. Трапляючы на экраніруючую сетку, гэтыя электроны прыводзяць да павелічэння яе току і змяншэнню току анода. Гэтая з'ява носіць назву дынатронны эфект. З мэтай яго прадухілення паміж анодам і экраніруючай сеткай змяшчаюць дадатковы электрод, факусіруючы электроны ў пучкі («промні»). У выніку гэтага паміж анодам і экраніруючай сеткай утвараецца патэнцыяльны бар'ер, перашкаджаючы другасным электронам трапляць на сетку. Такая электронная лямпа мае назву прамянёвы тэтрод.
Зноскі
- ↑ а б Тетрод (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Галкин В. И. Промышленная электроника: Учеб. пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — С. 58—59. — 336 с. — 21 000 экз. — ISBN 5-339-00075-3. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тетрод (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Тетрод (руск.)