Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага ў Радаме
Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага ў Радаме | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Technologiczno-Humanistyczny im. Kazimierza Pułaskiego w Radomiu | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Technologiczno-Humanistyczny im. Kazimierza Pułaskiego w Radomiu |
Міжнародная назва | Kazimierz Pułaski University of Technology and Humanities in Radom |
Заснаваны | 1950 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Збігнеў Лукасік |
Рэктар | Sławomir Bukowski[d][1] |
Студэнты | 4 000 |
Размяшчэнне | Радам |
Юрыдычны адрас |
вул. Мальчэўскага 29, 26-600 г. Радам, Польшча |
Сайт | uniwersytetradom.pl |
![]() |
Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага ў Радаме (польск.: Uniwersytet Technologiczno-Humanistyczny im. Kazimierza Pułaskiego w Radomiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Радаме.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў Радаме ў 1950 годзе як інжынерная школа. У 1965-1974 гадах функцыянавала як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, Келецка-Радамская вышэйшая інжынерная школа. У 1974 годзе на базе Келецка-Радамскай вышэйшай інжынернай школы быў створаны Свентакшыскі політэхнічны інстытут. У 1978 годзе са структур Свентакшыскага політэхнічнага інстытута была выдзелена Вышэйшая інжынерная школа ў Радаме, якой праз год было прысвоена імя Казіміра Пуласкага. Законам ад 4 ліпеня 1996 года вучэльна перайменавана ў Радамскі політэхнічны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага. 11 верасня 2012 года ён атрымаў сваю сучасную назву.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Эканомікі і фінансаў
- Філалагічна-педагагічны
- Хімічнай інжынерыі і таваразнаўства
- Механічны
- Медыцынскіх навук і навук аб здароў'і
- Права і адміністрацыі
- Мастацтва
- Транспарту, электратэхнікі і інфарматыкі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага ў Радаме
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/282be714-cb82-4078-850e-810d7003cb31 Праверана 17 верасня 2022.