Тэхналагічны інстытут Карлсруэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхналагічны інстытут Карлсруэ
Universität Karlsruhe
Арыгінальная назва Universität Karlsruhe
Заснаваны 1825
Тып дзяржаўны
Рэктар Хорст Хіплер
Студэнты 18 353 (зіма 2007/08)
Размяшчэнне Карлсруэ (Бадэн-Вюртэмберг, Германія)
Узнагароды
Сайт uni-karlsruhe.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхналагічны інстытут Карлсруэ (ням.: Karlsruher Institut für Technologie (KIT), лац.: Fridericiana (Фрыдэрыцыяна)) — найстарэйшая тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова ў Германіі і чацвёртая ў Еўропе пасля пражскага, парыжскага і венскага тэхнічных універсітэтаў.

У гэтым выглядзе існуе з 1 кастрычніка 2009 года — былі аб’яднаны Універсітэт Карлсруэ і Навукова-даследчы цэнтр Карлсруэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Політэхнікум Карлсруэ быў заснаваны 7 кастрычніка 1825 года на ўзор Політэхнічнай школы ў Парыжы вялікім герцагам Людвігам Бадэнскім. З 1832 па 1920 год да яго адносілася і дзяржаўнае лясное вучылішча, якое пасля было далучана да Цюбінгенскага ўніверсітэта ў Фрайбургу-ім-Брайсгау.

У 1865 годзе політэхнікум быў ператвораны вялікім герцагам Фрыдрыхам I у Вышэйшую тэхнічную школу, да гэтага перыяду адносіцца яго другая назва «Фрыдэрыцыяна».

У 1900 годзе ўведзена права атрымання вучонай ступені доктара навук.

У 1904 годзе ў Карлсруэ ўпершыню ў Германіі да навучання ў тэхнічным ВНУ была дапушчана жанчына.

У 1967 годзе Вышэйшая тэхнічная школа «Фрыдэрыцыяна» была перайменаваная ва Універсітэт Карлсруэ.

У 1969 годзе ўніверсітэт Карлсруэ першым у Германіі пачаў навучанне дыпламаваных праграмістаў.

У 1972 годзе быў заснаваны першы ў Германіі факультэт інфарматыкі.

У 2006 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Тэхналагічнага Інстытута Карлсруэ. Вышэйшая навучальная ўстанова, створаная шляхам аб’яднання Універсітэта Карлсруэ і Навукова-даследчага цэнтра Карлсруэ, адкрылася 1 кастрычніка 2009 года.

Тут вучыліся вынаходнік аўтамабіляў Карл Бенц і «бацька амерыканскай вадароднай бомбы» Эдвард Тэлер. У 1888 годзе ва ўніверсітэце Карлсруэ Генрых Герц адкрыў электрамагнітныя хвалі, а двума гадамі раней ён са сваім вучнем Вільгельмам Хальваксам упершыню сістэматычна вывучыў фотаэфект. Паслядоўнік Герца на пасадзе загадчыка кафедры фізікі Ота Леман выконвае ў пачатку дваццатага стагоддзя фундаментальную працу па першым даследаванні ўласцівасцяў вадкіх крышталёў. Калега Герца па гэтай жа кафедры прафесар Фердынанд Браўн распрацаваў тут у 1897 годзе першы варыянт электронна-прамянёвай трубкі. У 1860 годзе на базе ўніверсітэта быў праведзены першы сусветны з’езд хімікаў, на якім абаронцы хімічнай атамістыкі ў вострай барацьбе з яе праціўнікамі атрымалі перамогу. Актыўным удзельнікам гэтага з’езда быў Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]