Тэціс (акіян)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэціс
Laurasia-Gondwana-ru.svg
Тэціс падзяляе Пангею на два кантынентs — Лаўразію і Гандвану
Размяшчэнне паміж Лаўразіяй і Гандванай
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы


Тэ́ціс (ад імя грэчаскай багіні мора Тэфіды — грэч.: Τηθύς, Tethys) — старажытны акіян, які існаваў у эпоху мезазою паміж старажытнымі кантынентамі Гандвана і Лаўразія. Рэліктамі гэтага акіяна з'яўляюцца сучасныя Міжземнае, Чорнае і Каспійскае моры[1].

Гісторыя пытання[правіць | правіць зыходнік]

Сістэматычныя знаходкі акамянеласцей марскіх жывёл ад Альпаў і Карпатаў у Еўропе аж да Гімалаяў у Азіі са старажытных часоў тлумачыліся біблейскай гісторыяй пра Вялікі патоп. Развіццё геалогіі дазволіла датаваць марскія рэшткі, што паставіла такое тлумачэнне пад сумнеў. У 1893 годзе аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс у сваёй працы «Аблічча Зямлі» выказаў здагадку пра існаванне на гэтым месцы старажытнага акіяна, які ён назваў Тэціс па імі грэчаскай багіні Тэфіды. Тым не менш, зыходзячы з тэорыі геасінкліналяў аж да сямідзесятых гадоў XX стагоддзя, калі зацвердзілася тэорыя тэктонікі пліт, лічылася, што Тэціс уяўляў сабой толькі геасінкліналь, а не акіян. Таму на працягу доўгага часу Тэціс называўся ў геаграфіі «сістэмай вадаёмаў», выкарыстоўваліся таксама тэрміны Сармацкае мора ці Пантыйскае мора.

Велізарны заліў, названы морам Тэціс, удаваўся ў суперкантынент паміж будучымі Еўразіяй і Аўстраліяй. Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею, носіць назву Панталаса. Пангея раскалолася прыкладна 150—220 мільёнаў гадоў назад на два кантыненты
Pangea animation 03.gif

Сучасныя ўяўленні[правіць | правіць зыходнік]

Мора Неатэціс у эпоху палеагену (Рупельскі век алігацэну, 33,9 — 28,4 млн гадоў назад)

Тэціс існаваў каля мільярда гадоў (850 да 5 млн гадоў назад), падзяляючы старажытныя кантыненты Гандвану і Лаўразію, а таксама іх вытворныя. Паколькі за гэты час назіраўся дрэйф кантынентаў, то Тэціс увесь час змяняў сваю канфігурацыю. Ад шырокага экватарыяльнага акіяна Старога Света ён ператвараўся то ў заходні заліў Ціхага Акіяна, то ў атланта-індыйскую пратоку, пакуль не распаўся на шэраг мораў. У сувязі з гэтым дарэчы кажуць пра некалькі акіянаў Тэціс:

  • Прататэціс (дакембрый). Паводле меркавання навукоўцаў, Прататэціс утварыўся 850 млн гадоў назад у выніку расколу Радзініі, размяшчаўся ў экватарыяльнай зоне Старога Света і меў шырыню ў 6-10 тыс. км[2].
  • Палеатэціс 320—260 млн гадоў назад (палеазой): ад Альпаў да Цыньліна. Заходняя частка Палеатэціса была вядомая як Рэікум. У канцы палеазою, пасля ўтварэння Пангеі, Палеатэціс уяўляў сабой акіян-заліў Ціхага акіяна.
  • Мезатэціс 200—66,5 млн гадоў назад (мезазой): ад катлавіны Карыбскага мора на захадзе да Тыбета на ўсходзе.
  • Неатэціс 66-5 млн гадоў назад (кайназой).

Пасля расколу Гандваны, Афрыка (з Аравіяй) і Індастан сталі рухацца на поўнач, сціскаючы Тэціс да памераў інда-атлантычнага мора. 50 мільёнаў гадоў назад Індастан уклініўся ў Еўразію, заняўшы сучаснае становішча. Злучыўся з Еўразіяй і Афра-Аравійскі кантынент (у раёне Іспаніі і Амана). Збліжэнне мацерыкоў выклікала ўздым Альпійска-Гімалайскага горнага комплексу (Пірэнеі, Альпы, Карпаты, Каўказ, Загрос, Гіндукуш, Памір, Гімалаі), які аддзяліў ад Тэціса паўночную частку — Паратэціс (мора «ад Парыжа да Алтая»). Канчатковае «закрыццё» акіяна Тэціс злучаюць з эпохай міяцэну (5 млн гадоў назад)[3][4]. Да прыкладу таджыкскі Памір некаторы час уяўляў сабой архіпелаг у акіяне Тэціс[5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]