Тэ Рангі Хіроа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэ Рангі Хіроа
маары: Te Rangi Hīroa
Род дзейнасці урач, палітык, антраполаг, дырэктар, гісторык, лёгкаатлет, грамадскі дзеяч, настаўнік
Дата нараджэння кастрычнік 1877[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1951(1951-12-01)[2] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Margaret Buck[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэ Рангі Хіроа (маары: Te Rangi Hīroa), таксама вядомы як Пітэр Генры Бак (англ.: Peter Henry Buck, 15 жніўня 1880, Урэнуі, Новая Зеландыя — 1 снежня 1951, Ганалулу, Гаваі, ЗША) — новазеландскі навуковец і грамадскі дзеяч. Тэ Рангі Хіроа — адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў так званай младамаарыйскай партыі — першай самастойнай палітычнай арганізацыі, узначальваў у 1890—1930 гадах рух маары за палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае раўнапраўе з англа-новазеландцамі, адраджэнне самабытнай нацыянальнай культуры народа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэ Рангі Хіроа нарадзіўся 15 жніўня 1880 года ў невялікім горадзе Урэнуі ў Новай Зеландыі. Яго бацька, Уільям Генры Бак, быў ірландцам, маці — прадстаўніцай народа маары. З культурай і мовай маары будучага навукоўца яшчэ ў раннім дзяцінстве пазнаёміла яго бабуля па матчынай лініі.

У 1899 годзе Тэ Рангі Хіроа паступіў у медыцынскі універсітэт і, атрымаўшы вышэйшую медыцынскую адукацыю, пачаў працаваць урачом сярод маары, а пазней на працягу некалькіх гадоў узначальваў ведамства па ахове здароўя гэтага народа. Па родзе сваёй дзейнасці Тэ Рангі Хіроа бываў у самых розных кутках Новай Зеландыі, дзе шырока знаёміўся з становішчам, бытам і культурай маары. Тады ж ён звязаўся з младамаарыйскай партыяй, якая бараніла інтарэсы карэнных жыхароў Новай Зеландыі.

У 1927 годзе Тэ Рангі Хіроа з’ехаў на Гаваі, каб працаваць у этнаграфічным музеі ў Ганалулу. З 1936 года і да канца сваіх дзён Тэ Рангі Хіроа быў дырэктарам гэтага музея.

У 1951 годзе ён памёр, крыху не паспеўшы скончыць апошнюю буйную працу Explorers of the Pacific, якая была выпушчана ўжо пасля яго смерці ў 1953 годзе.

Зноскі