Т-26

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танк Т-26 у Музеі ваеннай і аўтамабільнай тэхнікі ў Верхняй Пышме
Башня 1933 года ў якасці агнявой кропкі Мінска-Слуцкага ўмацаванага раёна (Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна»)

Т-26 — савецкі лёгкі танк. Cамый шматлікі танк Чырвонай і фінскай армій да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Арміі Іспанскай Рэспублікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі, другі па колькасці выпушчаных пасля Т-34 савецкі танк 1930-х — 1940-х гадоў. Створаны на аснове англійскага танка Vickers Mk E, закупленага ў 1930 годзе. Прыняты на ўзбраенне ў СССР у 1931 годзе.

Мадэрнізацыя і зняцце з вытворчасці[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 1930-х гадоў Т-26 быў найбольш масавым лёгкім танкам у СССР даваеннага перыяду. Гэты танк непасрэднай падтрымкі пяхоты на поле бою ў пачатку 1930-х гадоў быў лідарам у сваім класе, але хуткае развіццё замежных танкаў і з’яўленне практычна ва ўсіх войсках свету недарагіх масавых процітанкавых гармат змянілі становішча ў горшы бок для СССР. Адным з першых вестак аб наспелай неабходнасці істотнай мадэрнізацыі Т-26 стаў даклад ў 1936 годзе канструктара Сямёна Аляксандравіча Гінзбурга начальніку аўтабронетанкаваго кіравання Чырвонай арміі пра з’яўленне новых замежных танкаў, праўзыходных Т-26 па шэрагу характарыстык. У прыватнасці, рэкамендавалася звярнуць увагу на французскія танкі «Рэно» R 35 і «Форж-э-Шанціла» FCM 36 і чэхаславацкі «Шкода» Š-IIa, у якіх ужо рэалізаваны перспектыўныя тэхнічныя рашэнні: зварка і ліццё тоўстых бранявых дэталяў, падвеска з высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі.

У пачатку 1938 года савецкія вайскоўцы ўсвядомілі, што Т-26 пачаў хутка састараваць, што было адзначана С. А. Гінзбургам яшчэ за паўтары гады да гэтага. Да 1938 года Т-26, усё яшчэ пераўзыходзячы замежныя танкі па ўзбраенні, стаў саступаць ім па астатніх характарыстыках. У першую чаргу адзначалі слабасць броні і недастатковую рухомасць танка ў сувязі з малой магутнасцю рухавіка і перагружанасцю падвескі. Больш за тое, тэндэнцыі ў развіцці сусветнага танкабудавання ў той час такія, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні Т-26 мог страціць і апошнюю перавагу — ва ўзбраенні, гэта значыць да пачатку 1940-х гадоў стаць канчаткова састарэлым. Але адразу перайсці да праектавання прынцыпова новага танка падтрымкі пяхоты савецкае кіраўніцтва не наважылася, палічыўшы, што канструкцыя Т-26 яшчэ мае рэзервы для сур’ёзнай мадэрнізацыі. Тым не менш, канструктарскае бюро завода № 185 пад кіраўніцтвам С. А. Гінзбурга атрымала дазвол на выраб вопытнага танка з узмоцненымі браніраваннем і падвескай. Пад назвай Т-111 такой прататып быў пабудаваны ў красавіку 1938 года, выпрабаваны і ў цэлым атрымаў нядрэнныя водгукі, але па масе ён перайшоў у катэгорыю сярэдніх танкаў, то бок першая спроба стварыць лёгкі танк з супрацьснарадным браніраваннем на замену Т-26 не ўдалася.

Серыйная вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць Т-26 (по дадзеных РДАЭ і [[РДВА)
Мадэль Вытворца Заказчык 1931 1932 1933 1934 1935 1936 1937 1938 1939 1940 1941 Усяго
Т-26 2-х баш З-д «Бальшавік»/№ 174 (Ленінград) РСЧА 100* 950 576 1 1627
Т-26 № 174 (Ленінград) 712 939 1173 1205** 550 709*** 1293 1314 114**** 8009
НКВМФ 1 22 23
Турцыя 1 63 64
Т-26 арт РСЧА 1 5 6
Усяго 100 950 1289 946 1236 1205 550 709 1294 1336 114 9729
Т-26 СТЗ (Сталінград) РСЧА 29 115 98 7 249
НКВМФ 23 20 10 53
Усяго 29 115 98 30 20 10 302
У суме 100 950 1289 975 1351 1303 550 739 1314 1346 114 10031

*З іх: 12 танкаў выпушчаны ў выглядзе разрезных навучальных дапаможнікаў; 35 з небранявой сталі прыняты ўмоўна з абавязацельствам замены корпуса на бранявы; 53 танка ў 1932 годзе перароблены ў ХТ-26

**74 з іх перароблены ў ТТ-26 і ТУ-26 (37 груп).

***Адзін танк з іх перароблены ў ТУ-132.

****Ліпень — 47, жнівень — 67.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]