Т-62

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Т-62
ParkPatriot2015part10-16.jpg
Т-62 узору 1972 года.
Т-62
Тып сярэдні танк
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Баявая маса, т 37
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 4
Гісторыя
Распрацоўнік Уралвагонзавод
Вытворца Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of North Korea.svg КНДР
Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Гады вытворчасці 19611975 у СССР
19731978 у Чэхаславакіі
19801989 у КНДР
Гады эксплуатацыі з 1961
Колькасць выпушчаных, шт. каля 20 000[1]
Асноўныя аператары Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Iraq.svg Ірак
Flag of Egypt.svg Егіпет
Flag of Cuba.svg Куба
Flag of Syria.svg Сірыя
Flag of Libya.svg Лівія
Габарыты
Даўжыня, мм 6630
Даўжыня з гарматай наперад, мм 9335
Шырыня, мм 3300[2]
Вышыня, мм 2395[2]
База, мм 4230
Каляіна, мм 2640
Дарожны прасвет, мм 430
Браніраванне
Тып брані стальная катаная і літая гамагенная
Лоб корпуса (верх), мм/град. 102 / 60°
Лоб корпуса (ніз), мм/град. 100 / 55°
Борт корпуса, мм/град. 80 / 0°
Борт корпуса (верх), мм/град. 45 / 60°
Борт корпуса (ніз), мм/град. 20 / 45°
Кармы корпуса (верх), мм/град. 45 / 2°
Кармы корпуса (ніз), мм/град. 20 / 70°
Дно корпуса, мм 20
Дах корпуса, мм 16..30
Лоб вежы, мм/град. 220 / 17° (242 з 1972 г.)
Борт вежы, мм/град. 165
Карма вежы, мм/град. 65
Дах вежы, мм 30..58
Дынамічная абарона Т-62МВ з 1985 г.
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 115-мм 2А20
Тып гарматы гладкаствольная гармата
Даўжыня ствала, калібраў 53
Боекамплект гарматы 40 (42 Т-62М)
Вуглы ВН, град. —6…+16°
Вуглы ГН, град. 360°
Далёкасць стральбы, км 0,02..5,8
Прыцэлы тэлескапічны ТШ2Б-41, перыскапічны электронна-аптычны начны ТПН-1-41-11
Кулямёты 1 × 7,62-мм СГМТ, з 1964 г. ПКТ, 1 × 12,7-мм ДШКМ з 1972 г.
Рухомасць
Тып рухавіка
Магутнасць рухавіка, к. с. 580
Хуткасць па шашы, км/г 50
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г 22—27
Запас ходу па шаша, км 450—650
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км 320—450
Удзельная магутнасць, к. с./т 15,7 (16,4)
Тып падвескі індывідуальная тарсіённая
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 0,75
Пераадольваемы ўздым, град. 32
Пераадольваемая сценка, м 0,8
Пераадольваемы роў, м 2,85
Пераадольваемы брод, м 1,4 (5 з ОПВТ)

Т-62 (аб'ект 166)савецкі сярэдні танк. Створаны на базе танка Т-55. Вырабляўся ў СССР з 1961 па 1975 год. Першы ў свеце серыйны танк з гладкаствольнай гарматай калібра 115 мм і масай сярэдняга танка, пры высокім узроўні браніравання.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным сярэднім танкам на ўзбраенні СССР на працягу 1950-х гадоў заставаўся Т-54/55. Нягледзячы на пастаяннае ўдасканаленне танка, у тым ліку і павышэнне агнявой моцы, узбраенне яго, якое складалася з 100-мм наразной гарматы Д-10Т, заставалася ранейшым. Д-10Т, да якой да 1961 года меліся толькі каліберныя бранябойныя снарады[3][4], да сярэдзіны 1950-х гадоў ужо не забяспечвала эфектыўнага паражэння новага амерыканскага сярэдняга танка M48, у той час як заходнія танкі да таго часу мелі ў сваім боекамплекце падкаліберныя снарады з аддзяляючымся паддонам і кумулятыўныя снарады, якія прабівалі браню савецкага танка на нармальных дыстанцыях бою[5].

Да стварэння Т-62 прывялі два напрамкі работ савецкага танкабудавання 1950-х гадоў — па распрацоўцы новага ўзбраення для сярэдніх танкаў і ініцыятыўныя распрацоўкі КБ Уралвагонзавода па стварэнню перспектыўнага сярэдняга танка для замены Т-54/55. У 1958 годзе ў КБ Уралвагонзавода былі спыненыя работы па перспектыўнаму танку «Аб'ект 140» па ініцыятыве галоўнага канструктара завода Л. М. Карцава, які палічыў новы танк занадта нетэхналагічным і складаным у эксплуатацыі[6]. У прадбачанні такога зыходу, паралельна з гэтым вялася і распрацоўка танка «Аб'ект 165», які прадстаўляў сабой гібрыд з корпуса і вежы «Аб'екта 140», баявога аддзялення «Аб'екта 150» і маторна-трансмісійнага аддзялення і хадавой часткі Т-55. Завадскія выпрабаванні танка былі завершаны ў 1958 годзе і па іх выніках 31 снежня таго ж года Міністэрствам абароны было зацверджана стварэнне ў 1959 годзе другога варыянту «Аб'екта 165», яшчэ больш набліжанага па канструкцыі да серыйнага Т-55[7].

Узбраеннем «Аб'екта 165», як і іншых перспектыўных сярэдніх танкаў, якія рапспрацоўваліся ў 1950-х гадах, павінна была стаць новая наразная 100-мм гармата Д-54 (У-8ТС), распрацаваная ў 19521953 гадах. У параўнанні з Д-10, Д-54 мела павялічаную з 895 да 1015 м/с пачатковую хуткасць калібернага бранябойнага снарада і прыблізна на 25 % вялікую бронепрабівальнасць[8][9], але і гэта лічылася недастатковым для эфектыўнай барацьбы з заходнімі танкамі, а больш сучасныя тыпы снарадаў да яе распрацаваны яшчэ не былі[10].Акрамя гэтага, сур'ёзныя пярэчанні з боку ваенных выклікала наяўнасць на Д-54 дульнага тормазу, які пры стральбе выклікае ўтварэнне снежнага, пяшчанага або пылавога воблака, дэмаскіруючага танк, які замінаў назіраць за вынікамі стральбы. Акрамя гэтага, узнікалі асцярогі аб уплыве дульнай хвалі на пяхоту суправаджэння і асабліва танкавы дэсант[11].

Распрацоўка танка Т-62 пачалася ў 1957 годзе, канструктарскім бюро завода № 183 пад кіраўніцтвам Л. М. Карцава. Вопытны ўзор быў выраблены ў 1959 годзе, у 1960—1961 гадах праводзіліся яго вопытныя выпрабаванні.

12 жніўня 1961 года танк быў прыняты на ўзбраенне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Т-62, средний танк (руск.) . ОРУЖИЕ РОССИИ, Информационное агентство. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 1 снежня 2011.
  2. 2,0 2,1 Руководство по материальной части и эксплуатации танка Т-62, стр. 13
  3. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2008. — № 9. — С. 52.
  4. Па іншых дадзеных — да 1963—1964 гадоў. // С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 200. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  5. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 159. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  6. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 45. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  7. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 56—57. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  8. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 193. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  9. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2008. — № 8. — С. 52.
  10. С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — С. 52. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  11. М. Б. Барятинский. Средний танк Т-62 — М.: Моделист-конструктор, 2004. — С. 2. — 32 с. — (Бронеколлекция № 2 (53) / 2004). — 3000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Б. Барятинский. Средний танк Т-62. — М.: Моделист-конструктор, 2004. — 32 с. — (Бронеколлекция № 2 (53) / 2004). — 3000 экз.
  • С. Устьянцев, Д. Колмаков. Танки 1960-х. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2007. — 212 с. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 2). — 4500 экз. — ISBN 978-5-98485-038-4.
  • С. Устьянцев, Д. Колмаков. Т-54/55. — Нижний Тагил: Уралвагонзавод / Медиа-Принт, 2006. — 227 с. — (Боевые машины Уралвагонзавода № 3). — 4500 экз. — ISBN 5-98485-026-5.
  • А. Мусалов. Даманский и Жаланшколь. Советско-китайский вооружённый конфликт 1969 года. — М.: Экспринт, 2005. — 40 с. — 2000 экз. — ISBN 5-94038-072-7.
  • М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2010. — № 4. — С. 60.
  • М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2009. — № 8. — С. 56.
  • М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 10. — С. 64.
  • Руководство по материальной части и эксплуатации Т-62. — М.: Воениздат, 1968. — 751 с.
  • майор-инженер М. Катугин, служащий П. Пуденко. Проверка технического состояния танка Т-62. // «Техника и вооружение», № 5, 1984. — С. 12-13.е», № 5, 1984. — С. 12-13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]