Тамара Васільеўна Міронава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. Міронава)
Тамара Васільеўна Міронава
Дата нараджэння 3 лютага 1950(1950-02-03)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр
Узнагароды

Тамара Васільеўна Міронава (нар. 3 лютага 1950, Вільня, ЛітССР) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе паступіла на працу ў Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, у 1988 годзе была запрошана ў Мінск у тэатр «Дзе-Я?», у якім пасля адыходу М. Трухана выконвала абавязкі мастацкага кіраўніка, з 2000 года працавала ў тэатры «Вольная сцэна» пры Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў. З 2001 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У 2020 годзе засталася сярод 13 акцёраў трупы, якія не сышлі ў жніўні з тэатра ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, жорсткага разгону пратэстоўцаў, катаванняў затрыманых, ціску на тэатр і звальнення дырэктара Паўла Латушкі[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У бягучым рэпертуары (2020) выконвае ролі: Агата («Паўлінка» Я. Купалы); Ганна («Вечар» А. Дударава); Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды[ru]» паводле М. Гогаля); Куліна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа); Маланка (ва ўзросце) («Дзве душы» М. Гарэцкага); Хэлена («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф[en]); Зінаіда («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч[ru]); Мальгрэта («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2011), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010). Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2013)[3].

Лаўрэат мноства рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных і кінафестываляў: на фестывалі ў Эдынбургу (Шатландыя) у 1995 годзе была адзначана ў прэсе як найлепшая актрыса ў фармаце тэатраў малых форм; у 2002 годзе была адзначана прызам за найлепшую жаночую ролю на фестывалі нямецкай драматургіі; у гэтым жа годзе ў беларускай прэсе Т.Міронава названа актрысай года і ўзнагароджана дыпломам «За высокія творчыя дасягненні і значны ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі».

У 2022 годзе указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысвоена ганаровае званне Народнай артысткі Беларусі[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]