Таццяна Мікалаеўна Скарута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. М. Скарута)
Таццяна Мікалаеўна Скарута
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1924(1924-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2007(2007-01-03) (82 гады)
Грамадзянства
Прафесія тэатральная актрыса
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Таццяна Мікалаеўна Скару́та (6 кастрычніка 1924, Тбілісі — 3 студзеня 2007) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла студыю пры тэатры «Чырвоны факел» (г. Новасібірск, 1974). Працавала ў тэатрах Новасібірска, Якуцка, Златавуста. У 1956—1981 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўца роляў травесці, характарных. Акцёрскай манеры ўласціва выразнасць знешняга малюнка і дынаміка ў раскрыцці ўнутранай сутнасці персанажа, удалае выкарыстанне сцэнічнай дэталі. Сярод роляў у Гомельскім тэатры: Рыгорка («У бітве вялікай» А. Маўзона), Ермапіцкая («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Зося («Сэрца на дапоні» паводле І. Шамякіна), Дунька («Любоў Яравая[ru]» К. Транёва[ru]), Клюка («Угрум-рака[ru]» паводле В. Шышкова), Марыя Іпалітаўна, Тузікава («Мана дпя вузкага кола», «Барабаншчыца» А. Салынскага), Ефрасіння Патапаўна («Беспасажніца[ru]» А. Астроўскага), Цвятаева («Мяшчане[ru]» М. Горкага), Дорка («Зімовая казка[ru]» У. Шэкспіра), Сэлія («Дурнічка[es]» Лопэ дэ Вэгі), Канчэта («Каляды ў хаце сіньёра Куп’ела[it]» Э. Дэ Філіпа).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]