Таццяна Міхайлаўна Яршова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. М. Яршова)
Таццяна Міхайлаўна Яршова
Дата нараджэння 13 лістапада 1952(1952-11-13) (71 год)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды

Таццяна Міхайлаўна Яршова (нар. 13 лістапада 1952, Рыга) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе скончыла Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі — Валянцін Бліноў  (руск.) і Марына Сізава).[1] Пасля сканчэння вучылішча працавала ў тэатры оперы і балета Латвіі  (руск.).

З 1976 года — салістка, з 1990 года[2] — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Танцоўшчыца класічнага плана. Яе творчую індывідуальнасць вызначаюць эмацыянальная выразнасць, тонкі густ, музыкальнасць, адчуванне стылю. Сярод партый на беларускай сцэне: Адэта — Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Раймонда («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Нэле («Ціль Уленшпігель» Я. Глебава), Жызэль («Жызэль[ru]» А. Адана), Сільфіда («Сільфіда[ru]» Х. Левенскольда), Фрыгія («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Ліза і Кален[ru]» Ф. Герольда[ru]), Блудніца («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]