Тамара Рыгораўна Авечка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. Р. Авечка)
Тамара Рыгораўна Авечка
Дата нараджэння 17 лістапада 1951(1951-11-17) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Тамара Рыгораўна Авечка (17 лістапада 1951, в. Матыкалы, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — архітэктар, старшы архітэктар, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: праекты планіровак зон адпачынку Стоўбцы (1977), Сонічы (1979), Масты (1982); у аўтарскім калектыве: ПДП заходняга і паўночнага берагоў курорта Нарач (1976), ТЭА новага экскурсійнага маршруту па гістарычных і прыродных помніках Мінска і яго наваколляў (1978), генеральная схема развіцця і размяшчэнні зон адпачынку і курортаў БССР (1979, дыплом ВДНГ БССР), схема размяшчэння зон адпачынку мясцовага значэння Гродзенскай вобласці (1980), ПДП Коласаўскага мемарыяльнага заказніка (1981).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]