Таццяна Уладзіміраўна Сівая

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Т. Урублеўская)
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Уладзіміраўна Сівая
Дата нараджэння 1 красавіка 1957(1957-04-01) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Таццяна Уладзіміраўна Сівая (у дзявоцтве Урубле́ўская; нар. 1 красавіка 1957, пас. Сацгарадок, Сялідаўскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1979 годзе БПІ. У 19791984 гадах архітэктар планіровачнай майстэрні № 3, у 19841986 старэйшы архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 2, у 19861989 вядучы архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3, у 19891994 вядучы архітэктар архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута «Віцебскграмадзянпраект». У 19941998 гадах выкладчык па спецыяльнасці «Архітэктура» Віцебскага індустрыяльна-тэхналагічнага тэхнікума. З 1998 года зноў у інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»: у 19982003 гадах вядучы архітэктар архітэктурна-планіровачнай майстэрні, з 2003 года галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-планіровачнай майстэрні УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2000 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999). Узнагароджана медалём Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за лепшую працу ў вобласці тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры (1999), граматай Беларускага Саюза архітэктараў за вялікі ўнёсак у будаўніцтва г. Віцебска і населеных пунктаў Віцебскай вобласці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Беларускага Саюза архітэктараў, у сувязі з 75-гадовым юбілеем інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (2011), Ганаровымі граматамі інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (1985, 2004, 2005, 2008, 2009, 2011, 2012), Ганаровай граматай Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2013).


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сивая (Врублевская) Татьяна Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.