Уа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уа
брэт. Houad, фр. Houat
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча2,91 км²
Насельніцтва274 чал.
Шчыльнасць насельніцтва94,16 чал./км²
Размяшчэнне
47°23′24,70″ пн. ш. 2°58′13,30″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБрэтань
Уа (Францыя)
Уа
Уа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уа́ (брэт.: Houad; фр.: Houat) — востраў у Біскайскім заліве на поўдзень ад Брэтонскага паўвострава. Уваходзіць у склад Брэтані (Францыя). Плошча — 2,91 км². Насельніцтва (2008 г.) — 274 чалавекі.

Уа ўяўляе сабою гранітнае плато на поўначы Біскайскага заліва ў 156 км на паўднёвы ўсход ад Брэста. Усходняя частка вострава пакрыта пясчанымі выдмамі. Частка сушы забалочана. Пануе лугавая расліннасць.

Уа быў населены ўжо ў эпоху неаліта. Выяўлены рэшткі пахаванняў 5 тысячагоддзя да н. э. Старажытныя рымляне называлі востраў гальскай назвай Siata («качка»). Сучасая назва з'яўляецца перакладам старой на брэтонскую мову. У VI ст. Святы Гульда заснаваў на Уа кляштар, у якім згодна паданню, правёў свае апошнія дні. Пазней ён быў разбураны вікінгамі і ўзноўлены ў XI ст. У XVI - XVII стст. падвяргаўся нападам англічан і галандцаў.

Пасля Французскай рэвалюцыі ў канцы XVIII ст. тэрыторыя вострава перайшла з маёмасці касцёла ў маёмасць дзяржавы. У 1893 г. атрымаў статус асобнага муніцыпалітэта. Толькі ў 1963 г. астравіцяне атрымалі магчымасць карыстацца электрычнасцю. У нашы дні актыўна развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]