Уадан
Выгляд
Уадан [1] або Вадан [2] (араб. وادان) - старажытнае ўмацаванае паселішча (ксар), а таксама невялікі горад у вобласці Маўрытаніі - Адрар. Сумесна з ксарамі Цішыт, Шынгеці, Уалата з'яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Горад быў заснаваны берберскім племенем у 1147 годзе ля падножжа плато Адрар і з цягам часу стаў важным гандлёвым цэнтрам.
У 1487 г. годзе ў горадзе быў заснаваны партугальскі гандлёвы пост. З XVII стагоддзя горад прышоў у заняпад. Руіны старога горада застаюцца некранутымі, сучасны горад знаходзіцца за яго рысай.
У 20 км на паўночны ўсход ад горада знаходзіцца структура Рышат - геалагічнае утварэнне пасярод пустыні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Транскрипция с сайта ЮНЕСКО Архівавана 16 кастрычніка 2009.
- ↑ Транскрипция с Яндекс. Карт(недаступная спасылка)